Горячие новости

У аграгарадку Друцкаўшчызна запрацавала станцыя абезжалезвання вады. Мы даведаліся ў жыхароў, ці задаволеныя яны вынікам праведзеных работ?

10 снежня 2018 г. Мінскі абласны выканаўчы камітэт прыняў рашэнне №1061 “Аб зацвярджэнні Мінскага

абласнога комплексу мерапрыемстваў па забеспячэнні да 2025 года спажыўцоў цэнтралізаванага водазабеспячэння пітной вадой нарматыўнай якасці”.

У адпаведнасці з гэтым рашэннем у нашым раёне ў тым ліку ўзводзяцца станцыі абезжалезвання вады.

Не вельмі даўно станцыя абезжалезвання модульнага тыпу з магутнасцю помпаў 10 кубаметраў вады ў гадзіну запрацавала ў аграгарадку Друцкаўшчызна. Заказчыкам выступіла дзяржаўнае прадпрыемства “Упраўленне капітальнага будаўніцтва Нясвіжскага раёна”, выконвала работы сталічнае ТАА “ЭВК тэхніка”. У аб’ект укладзены сродкі з абласнога бюджэту.

Чыстая вада ў кватэры — гэта такая любата! Даны пастулат пацвердзілі і жыхары Друцкаўшчызны, з якімі мы пагутарылі.

Валянціна Макараўна Пагуда:

— Мы вельмі задаволены. Добрую справу для вяскоўцаў зрабілі. Вада паступае чыстая. Дзякуй вялікі. Раней і накіп моцны ў электрачайніку быў, і часам такая рыжая вада з труб лілася — як кава, праблема была памыць што светлае. Каб карыстацца ёю, кіпяцілі, адстойвалі. І яшчэ пах быў нейкі балотны, непрыемны. Зараз усё гэта прапала.

Віктар Леанідавіч Дрык:

— Так, мы ўсе задаволены — я, жонка, дзеці, што вада цяпер ідзе чыстая. Раней яна была іржавая, праз два-тры дні трэба было ракавіну адчышчаць ад жоўтага налёту.

Васіль Антонавіч Гадун:

— Дагэтуль піццявую ваду я купляў у магазіне, сын прывозіў з Мінска, калі ехаў да мяне. Цяпер п’ю з-пад крана.

Станцыя ў Друцкаўшчызне — пятая, пабудаваная пад эгідай Нясвіжскага УКБ пасля 2018 года ў нашым раёне. Праектуецца наступная. Яна з’явіцца ў 2023 годзе ў аграгарадку Юшавічы. Акрамя таго, тры станцыі пабудавала КУП “Салігорскводаканал”, цэх якога па вадазабеспячэнні і водаадвядзенні працуе ў Нясвіжы.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ. 

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Content is protected !!