Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 9 °C

У рамках мерапрыемства Гранд-Кірмаш прайшоў фестываль фарбаў, фларыстыкі і кветак “Кветкі Палаца”

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 0

Трэцяга верасня ўнутраны дворык Нясвіжскага замка прыняў у сябе фестываль фарбаў, фларыстыкі

і кветак “Кветкі Палаца” ў рамках мерапрыемства

Гранд-Кірмаш. Удзельнікамі сталі прафесіянальныя

і пачынаючыя фларысты з розных гарадоў Беларусі

і не толькі. Мы пабывалі на свяце, якое адбылося ўпершыню, і раскажам, якім яно атрымалася.



 

 

 

Распачаўся фестываль з сярэдневяковых танцаў — паланэза, вальса, полькі і іншых. Адначасова быў дадзены старт Кубку Нясвіжскага палаца па прафесійнай фларыстыцы 2022 года, які прайшоў у два этапы. Першы — спаборніцтва ў намінацыі “Сучасны галаўны ўбор для госці палаца”, другі — стварэнне букета на дэкаратыўным каркасе для гістарычнай асобы з роду Радзівіл, які яе характарызуе. 10 прадстаўленых работ (у адпаведнасці з колькасцю ўдзельнікаў) ацэньвала кампетэнтнае журы — і колер, і кампазіцыю, і тэхніку, і ідэю. Затым гэтыя работы прадэманстравалі прысутным мадэлі з Мінскага мадэльнага агенства “Sigma” падчас паказу ў вячэрніх сукенках (ад беларускага мадэльера Аксініі Смірновай) і льняных касцюмах ад ЗАТ “Калінка”.

Асноўнымі арганізатарамі фестывалю выступілі ІП Рыбалка, Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж”, генеральным партнёрам стала Мінская школа фларыстыкі “Minsk Flower School”.

— Фларысты, яны ж такія людзі, ім адно несці прыгажосць! Таму, калі ў наступным годзе мы знойдзем падтрымку, абавязкова прыедзем ізноў, — падзялілася ўражаннямі адна з куратараў мерапрыемства Святлана Сінцэрава. — Ведаеце, любому фларысту хочацца, каб яго работу ўбачылі і ацанілі як мага больш людзей. Бо гэта шчасце, калі ад выніку тваіх намаганняў нехта атрымлівае асалоду!

Над афармленнем дэкору два месяцы працавалі педагогі вышэйназванай школы — збіралі мясцовыя расліны (мячэўнік, камыш, сланечнік і інш.), а таксама стваралі канструкцыі і кампазіцыі з імпартных кветак (іх было выкарыстана каля 50 відаў).

Таксама ў рамках восеньскага кірмашу ў дворыку замка былі размешчаны выставы-продажы вырабаў беларускіх рамеснікаў, прайшлі майстар-класы і замкавая экскурсія з элементамі тэатралізацыі “Па слядах апосталаў”.

Як вынік — атмасфера суботняга дня ў радавым гняздзе Радзівілаў панавала ў адпаведнасці з загаданай тэмай: палац, баль, раскоша і багацце нясвіжскіх земляў.

Дар’я ПІВАВАРСКАЯ.

Фота Дарыны МІТРАКОВАЙ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!