Горячие новости

Ушаноўваць гісторыю свайго народа трэба з дзяцінства

У мінулую суботу Беларусь адзначыла Дзень народнага

адзінства. Гэта свята адлюстроўвае моц нашага народа, веліч еднасці і павагі да гісторыі нашай краіны. Нездарма менавіта 17 верасня беларусы святкуюць сваё адзінства — у гэты дзень

у 1939 годзе пачалося ўз’яднанне Заходняй і Усходняй Беларусі. Так, 17 верасня стала актам гістарычнай справядлівасці

ў дачыненні да беларускага народа, падзеленага

супраць яго волі ў 1921 годзе па ўмовах Рыжскай мірнай

дамовы. Адноўленае адзінства дазволіла Беларусі выстаяць

у Вялікай Айчыннай вайне, стаць адным з сузаснавальніц ААН.

 

 

 

З нагоды гэтага значнага дзяржаўнага свята на Нясвіжчыне праходзіў шэраг мерапрыемстваў, падчас якіх і дзеці, і дарослыя аддавалі даніну памяці важным падзеям у гісторыі сваёй краіны, яшчэ раз прагаворвалі ўслых тое, чым наша Радзіма можа ганарыцца, і якія асноўныя сімвалы Беларусі.

Каб на тэрыторыі краіны раслі шчаслівыя людзі, якія шчыра любяць свой родны край, трэба з маленства вучыць іх павазе да роднай зямлі. І Дзень народнага адзінства — добрая нагода для правядзення тэматычных мерапрыемстваў. Адно з іх прайшло ў дзіцячым садку №4 “Караблік дзяцінства” г. Нясвіжа.

Работнікі ўстановы адукацыі падрыхтавалі для сваіх выхаванцаў цікавую святочную праграму. Сустрэча праходзіла ў фармаце гульні. Маленькія патрыёты адказвалі на пытанні вядучай, збіралі пазлы, расказвалі вершы на роднай мове, спявалі гімн і нават гулялі ў беларус- кую народную гульню “Гарлачыкі”.

Як адзначыла загадчык “Карабліка дзяцінства” Алена Мышалава, Дзень народнага адзінства — добрая нагода, каб не забываць пра тое, што ўсе мы адзіны.

— Нас аб’ядноўваюць гісторыя, традыцыі, культура, — заўважыла Алена Сяргееўна. — Любіць  свой родны край, сваіх бацькоў і мову мы пачынаем з самага ранняга ўзросту. Таму на працягу года ра- зам з дзецьмі мы адзначаем розныя народныя святы, вывучаем традыцыі, кожны чацвер праводзім дзень роднай мовы. Усё гэта працуе на тое, каб у сэрцах нашых выхаванцаў квітнела любоў да сваёй Радзімы. Як адзначаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, у Год гістарычнай памяці важна падкрэсліць, што дзень 17 верасня вярнуўся ў наш святочны каляндар не толькі як напамін аб каштоўнасці свабоды і незалежнасці, але і як даніна эпосе, якая падарыла нам, беларусам, права заняць сваё месца на карце свету.

Я жадаю кожнаму з нас, людзей, чыё жыццё звязана з выхаваннем, каб на працягу многіх-многіх гадоў мы бераглі нашы традыцыі і гісторыю і надалей працавалі дзеля светлай будучыні, дзеля новых пакаленняў патрыётаў роднай Беларусі, — завяршыла сваю прамову загадчык садка.

Маленькія ўдзельнікі свята паказалі добрае веданне дзяржаўнай сімволікі і асноўных момантаў, якія вызначаюць нашу краіну. Сваімі адказамі яны прыемна ўразілі журналіста, які завітаў на свята. Было бачна, што гэтыя дзеці                           будуць добра ведаць і шанаваць гісторыю   свайго народа.

Неаніла ЛЮБАНЕЦ.

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Content is protected !!