Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.51 |
Погода 9 °C

Узгадалі гісторыю малой радзімы

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 0

Пост опубликован: 20.09.2022

У чацвер, 15 верасня, Нясвіжскі гісторыка-краязнаўчы музей напярдадні

Дня народнага адзінства, які Беларусь адзначыла 17 верасня

(свята было зацверджана 7 чэрвеня 2021 года ўказам Прэзідэнта № 206),

прыняў у сваіх сценах вучняў 9-х класаў сярэдняй школы № 4 г. Нясвіжа.

У рамках свята для дзяцей адбылося пазнавальнае мерапрыемства

“Мір і адзінства — сіла народа”.



На пачатку са зваротам да прысутных выступіла першы сакратар Нясвіжскай раённай арганізацыі ГА “БРСМ” Кацярына Іюльская, адзначыўшы, што сёння немагчыма ўявіць сабе сучасную палітычную карту свету без Беларусі.

— Заняць дастойнае месца на еўрапейскім кантыненце нам дазволіў шэраг фактараў, асноўнымі з якіх з’яўляюцца, безумоўна, сіла духа і самаадданая праца нашых продкаў, а таксама багатае гістарычнае мінулае — крыніца старажытных традыцый і непераходзячых каштоўнасцей.

Кацярына Алегаўна нагадала школьнікам пра гісторыю ўзнікнення новага дзяржаўнага свята, пажадала дзецям быць сапраўднымі грамадзянамі і патрыётамі сваёй краіны, любіць і ведаць гісторыю малой радзімы.

 

Пра тое, як жылі беларусы ў перыяд польскай акупацыі з 1921 па 1939 год, пра Польскі паход Чырвонай Арміі 17 верасня 1939 года, у выніку якога ажыццявілася Уз’яднанне заходніх і ўсходніх зямель Беларусі (тады БССР), распавяла старшы навуковы супрацоўнік музея Вольга Шкрабіна. 17 верасня 1939 года Чырвоная Армія здзейсніла акт гістарычнай справядлівасці, вярнуўшы істотную частку беларускіх зямель са спрадвечна беларускім народам, падзеленым супраць яго волі па ўмовах Рыжскага мірнага дагавора. Таксама ўдзельнікі мерапрыемства паглядзелі прэзентацыю, складзеную з фотаздымкаў даваеннага Нясвіжа, пазналі знаёмыя і абноўленыя вуліцы роднага горада.

Працягнула тэму яднання народаў Беларусі навуковы супрацоўнік музея Таццяна Бірукова. Вучні паглядзелі прэзентацыю пра гістарычныя дасягненні суверэннай Беларусі, пра людзей, якія ў розныя часы праслаўлялі сваю зямлю дасягненнямі і плённай працай.

Дар’я ПІВАВАРСКАЯ.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!