У нядзелю прайшоў апошні восеньскі сельскагаспадарчы кірмаш на Ратушнай плошчы ў Нясвіжы. Аднак геаграфія гэтых папулярных у многіх жыхароў Нясвіжчыны мерапрыемстваў не абмяжоўвалася райцэнтрам — яны адбываліся і на вёсцы. Апошнім у спісе аграгарадкоў, якія прымалі восеньскія кірмашы, сталі Аношкі. Тут свае тавары прадставілі сельгаспрадпрыемствы і асобныя гаспадары не толькі з нашага, але і з суседняга Клецкага раёна. Прапануем вашай увазе наш фотрэпартаж з восеньскага кірмашу ў Аношках.
Закончыўся час кірмашоў
Пост опубликован: 30.10.2022