…І хімпраполка азімых

Механізатары раёна паспяхова справіліся з сяўбой азімых культур. Так, збожжавыя размясціліся на 16581 гектары. Найбольшую плошчу — 2500 гектараў — яны занялі ў ААТ “Лань-Нясвіж”. І амаль усе былі засеяны механізатарамі Самвэлам Лапцевым і Іванам Булыгам. Крыху дапамагаў ім Юрый Сайкевіч, калі не араў глебу і не рыхтаваў яе да сяўбы культыватарам. На падвозцы насення працаваў механізатар Уладзімір Шайпак.
2276 гектараў азімых збожжавых пасеялі ў СВК “Агракамбінат Сноў”, 1270 — у ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс”.
Цяпер ідзе праполка азімых збожжавых культур. Па стане на 17 кастрычніка яе зрабілі на 7475 гектарах. У т.л. за апошні дзень — амаль на 600 га.
Клопат пра ўраджай 2023 года праяўляецца і на іншых палях. Згодна з аператыўнай інфармацыяй райсельгасхарчу, зябліва праведзена на 3074 гектарах. У т.л. на 543 га — у ААТ “17 Верасня”, на 415 га — у ААТ “Гарадзея”, на 358 га — у “Нясвіжскім райаграсэрвісе”. Дзённая прыбаўка склала 170 га. Задыскавана глеба на плошчы амаль 3 тысячы гектараў.
Працягваецца ўборка вырашчанага ўра-джаю. Так, цукровыя буракі выкапаны на плошчы звыш 2131 гектар — 54% ад неабходнага. У т.л. за апошні дзень прыбаўка вызваленых палёў склала 72 га. Найбольш буракоў убрана ў ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” — 79%, “Сейлавічы” — 62% , “Новае жыццё” — 61%. Мінулі экватар таксама “Агракамбінат Сноў”, “Нясвіжскі рай- аграсэрвіс”, “Лань-Нясвіж”, ЗАТ “1 Мая”. Усяго накапана 107212 тон салодкага кораня — па 503,1 ц/га. Найбольшая аддача гектара — у снаўчан (795 ц), у ААТ “Грыцкевічы” — 596, у ААТ “Новае жыццё” — 573 ц/га. На Гарадзейскі цукровы камбінат гаспадаркі раёна здалі звыш 90 тысяч тон каранёў. Сярэдняя іх цукрыстасць за апошні дзень — 16,7%, у ЗАТ “1 Мая” — 17,53%, у ААТ “Лань-Нясвіж” — 17,11%.
Кукуруза ўбрана амаль на 11 тысячах гектараў — 79%. У т.л. за апошні дзень — на 350 га. Звыш 90% палёў вызвалена ў “Нясвіжскіх Астроўках”, “1 Мая”, “Сейлавічах”, “Агракамбінаце Нясвіжскі” і “Эксперыментальнай базе “Свеклавічная”, усе — у “Нясвіжскай сортавыпрабавальнай станцыі”. Ураджайнасць зялёнай масы на корм і сілас складае 363,9 ц/га, высокая яна ў “Грыцкевічах” — 501 ц/га, “Агракамбінаце Сноў” — 446, “Новым жыцці” — 424 ц/га. Сярэдняя ўраджайнасць на зерне — 107 ц/га, у т.л. снаўчане збіраюць па 138 ц/га, у “Новым жыцці” — па 130, у “Грыцкевічах” — па 121 ц/га. Усяго намалочана амаль 18 тысяч тон кукурузы. З іх за апошні дзень, у нядзелю, — 2347 тон, у т.л. камбайнеры “Агракамбіната Сноў” выдалі 16 кастрычніка “на гара” 1138 тон.
На 1 умоўную галаву жывёлы ў гаспадарках раёна назапашана 26,09 ц кармавых адзінак, у т.л. 32,7 ц — у “Лань-Нясвіж”, па 31 ц к. адз. — у “17 Верасня” і “Сейлавічах”. Сенажу назапасілі 172509 т, сіласу — 301645 тон.
Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!