Самым блізкім і дарагім

У мінулую пятніцу ў раённым цэнтры культуры прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню маці,
«Рук мацярынскіх цяпло».

14 кастрычніка — гэта менавіта той дзень, тая дата, пра якую немагчыма забыцца ў мітусні што- дзённых клопатаў. Яго з нецярпеннем чакаюць і адзначаюць у кожным горадзе і кожнай вёсцы нашай краіны. Дзень маці — сапраўды дзень святой любові, бо сярод самых вялікіх подзвігаў найвялікшы — нарадзіць і выгадаваць дзяцей.
Жанчын, што сабраліся ў зале, прывітаў і павіншаваў старшыня Нясвіжскага раённага Савета дэпутатаў Валерый Лазюк. Самым урачыстым момантам мерапрыемства стала ўзнагароджванне дзвюх жыхарак Нясвіжчыны ордэнам Маці. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4.10.2022 г. № 352 за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей ордэна Маці былі ўдастоены Марыя Папова з аг. Грыцкевічы і Людміла Сланімская з в. Міцькавічы. Марыя Аляксандраўна — цудоўная жанчына, уважлівая жонка, клапатлівая маці пецярых дзяцей: сыноў Андрэя і Аляксандра, дачок Яўгеніі, Ула- дзіславы і Валерыі, гасцінная гаспадыня.
Людміла Іванаўна адразу і не думала, што ў яе будзе пяцёра дзяцей. Але пасля нараджэння першага адчула — яе любові хопіць яшчэ мінімум на чацвярых дзетак, бо ў вялікай сям’і каханне не дзеліцца, а памнажаецца. Людміла Іванаўна маці выдатнай дачкі Уладзіславы, а таксама чацвярых сыноў: Іллі, Антона, Максіма і Івана. Рэцэпт сямейнага шчасця ў шматдзетнай мамы просты: трэба ўмець прыслухоўвацца да роднага чалавека, саступаць адзін аднаму і шчыра дарыць каханне.
У кожнага з нас узнікае пачуццё абароненасці і супакою, калі побач з намі маці. З першых дзён жыцця дзіцяці сваім бескарыслівым, неразважальным каханнем яна абараняе яго ад хвароб, ад крыўд, ад расчараванняў. Але, пасталеўшы, дзіця становіцца абаронцам для яе. І не толькі для яе адной. Ганаровая місія ўзнагародзіць падзячнымі лістамі маці Нясвіжскага раёна за дастойнае выхаванне сыноў, якія прахо- дзяць службу ў воінскіх часцях, выпала ваеннаму камісару Нясвіжскага і Капыльскага раёнаў падпалкоўнікуМаксіму Уласаву. Узнагароды атрымалі І.А. Бубноўская, Я.М. Бунас, Ж.Г. Дашкевіч, Н.І. Дрозд, Н.Я. Егель, А.С. Заяц, М.А. Нагібіна, А.М. Шпакоўская і Г.А. Русак, сын якой Аляксандр, малодшы сяржант, знаходзіўся ў гля- дзельнай зале.
Віноўніц урачыстасці таксама павіншавалі старшыня Нясвіжскай раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” Святлана Антончык і благачынны Нясвіжскай царкоўнай акругі протаіерэй Аляксандр Данчанка.
Святочнае мерапрыемства завяршылася цудоўным тэатралізаваным канцэртам, падрыхтаваным дарослымі і маленькімі артыстамі, які стаў выдатным мастацкім падарункам для ўсіх жанчын, якія сабраліся ў зале.
Соф’я ЛЮБАНЕЦ.
Фота
Святланы ПОЛЬСКАЙ.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!