Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 12 °C

Свята яднання пакаленняў

Нясвіжскія навіны 1 год назад 0 0

29 верасня на базе Нясвіжскага гарадскога маладзёжнага цэнтра
напярэдадні Дня пажылых людзей адбылася чарговая штогадовая
відовішчна-забаўляльная праграма “Рэтра New батл-2022”.

Яе ўдзельнікамі сталі наведвальнікі Нясвіжскага РТЦСАН, валанцёрскі атрад “Эра міласэр- насці” (навучэнцы Нясвіжскага каледжа імя Якуба Коласа), а таксама Нясвіжская раённая арганізацыя ГА “Беларускі саюз жанчын”.



Па рэгламенце конкурсу былі створаны дзве каманды: мо- ладзь аб’ядналася пад абрэвіятурай — “ДНК”, а старэйшае пакаленне вырашыла звацца “Народжаныя ў СССР”.
Ацэньвала здольнасці і творчыя магчымасці ўдзельнікаў журы ў складзе маладога спецыяліста — кіраўніка ўзорнай студыі акцёрскага майстэрства “Творяки” Яніны Дучынскай і вядучага метадыста цэнтра Ірыны Грушы.
Конкурсная праграма атрымалася разнастайнай і цікавай як для маладых людзей, так і для “Народжаных у СССР”. Удзельнікам прыйшлося праявіць камандны дух і спрыт, каб не адстаць ад супернікаў. Шматлікія конкурсы — “візітка”, танцавальная віктарына, “Look маёй маладосці”, конкурс капітанаў і конкурс “Танцуюць усе” — вызначылі, што кожны з удзельнікаў добра справіўся са сваёй задачай і заслугоўвае абавязковай пашаны. З лікам 25:25 перамагло сяброўства. А апошні з конкурсаў стаў сапраўдным майстар-класам. Валанцёры з “ДНК” прадставілі прысутным танцавальны флэш-моб з сучасных матываў, а “Народжаныя ў СССР” дэманстравалі класічныя “Падэспань” і “Вальс”.
Свае музыкальныя паштоўкі дарыў усім, хто сабраўся, Яўген Калодка.
Наогул, мерапрыемства атрымалася сапраўдным святам розных пакаленняў, напоўненым усмешкамі і цеплынёй людскіх узаемаадносін, натхненнем і перайманнем вопыту.
Дар’я ПІВАВАРСКАЯ.
Фота Дарыны МІТРАКОВАЙ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!