Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 4 °C

У імя жыцця і міру

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 1

Пост опубликован: 11.10.2022

У Беларусі створана велічная бібліятэка Вялікай Айчыннай вайны, якая
назаўсёды ўвабрала ў нацыянальную скарбонку народную Памяць.
Шмат выданняў падрыхтавала выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі”. Нельга не адзначыць, што кнігі былі падрыхтаваны дзякуючы плённаму супрацоўніцтву з Нацыянальным архівам і Беларускім архівам кінафотафонадакументаў, Інстытутам гісторыі НАН Беларусі, музеем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Усё гэта дазволіла ажыццявіць сапраўды энцыклапедычны, эпапейны погляд на тыя 1418 дзён і начэй. Тут і архіўныя звесткі, і шыкоўны ілюстрацыйны фотаматэрыял, і малавядомыя факты, і новыя даследаванні, і ўспаміны ветэранаў.



У кніжнай серыі “Беларусь памятае. У імя жыцця і міру” — важнай частцы рэспубліканскай акцыі “Беларусь памятае” — звярну ўвагу на энцыклапедыю “Савецкія святы і партызанскія парады на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны”. У гэтым каштоўным выданні мы даведваемся, напрыклад, пра тое, як праходзіў па вызваленым Мінску партызанскі парад, як 7 лістапада 1941 года ў адказ на гітлераўскую прапаганду быў праведзены ў Маскве легендарны Парад надзеі, без якога, як лічылі многія франтавікі, магло б не быць і Парада Перамогі. Наступная кніга згаданай серыі — “Адроджаны з попелу. Скіраваны ў будучыню” — расказвае пра аднаўленне разбуранага фашыстамі Мінска.
Чытач можа таксама пазнаёміцца з кнігамі серыі “Беларусь: трагедыя і праўда памяці”. Яны прысвечаны вар’яцкім злачынствам гітлераўцаў на Беларусі. Гэта і спаленыя вёскі, і расказы пра гета і канцэнтрацыйныя лагеры, дзе загінулі тысячы суайчыннікаў. Дарэчы, матэрыял для гэтых выданняў падрыхтаваны вядомымі гісторыкамі сумесна з раённымі гісторыка-краязнаўчымі музеямі. Хіба можна ў ХХІ стагоддзі забыць пра Хатынь, Трасцянец, Азарычы, Навагрудак, Масюкоўшчыну?!
Гэтыя кнігі надзвычай важныя, асабліва ў справе ваенна-патрыятычнага выхавання моладзі. Бо з кожным днём у розных кропках свету імкнуцца пераасэнсаваць урокі Другой сусветнай вайны, руйнуюцца помнікі яе героям. А калі руйнуюцца помнікі — значыць, вайна працягваецца ў свядомасці сучаснікаў. Нашы продкі-героі на старонках выданняў даказваюць нам, што ні ў якім разе нельга перапісваць гісторыю.
Убачыла свет новая кніга Мікалая Смірнова “Партызанскі “другі фронт” у Беларусі”, у якую ўвайшлі архіўныя дакументы, аўтарскія нарысы. Тут мы знаёмімся з імёнамі ўдзельнікаў і падрабязнасцямі аперацый спецслужбаў, атрадаў НКУС (НКДБ), ваеннай контрразведкі, якія дзейнічалі на Беларусі. А зборнік “Беларусь помніць. Міншчына ганарыцца” складзены з успамінаў ветэранаў Вялікай Айчыннай, нашых сучаснікаў, якія цяпер жывуць на Міншчыне. Кніга Галіны Аляхновіч “Працоўная Беларусь — фронту” нагадвае пра тое, што подзвігі здзяйсняліся і ў тыле: нашы землякі працавалі на прадпрыемствах пад лозунгам “Усё для фронту, усё для Перамогі”.
Канстанцін Карнялюк,
г. Віцебск.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!