Opera снимок 2022 11 21 171612 cloud.mail.ru

Ад раслінаводства да перапрацоўкі

У лік перадавых гаспадарак нашага раёна, якія ўжо не першы год дабіваюцца найвышэйшага выхаду збожжа на адзін балагектар зямлі, уваходзіць ААТ “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ”. У гэтым буйным сельгаспрадпрыемстве добра развіты розныя галіны вытворчасці — ад раслінаводства да перапрацоўкі.

Як расказаў дырэктар таварыства Віктар Худніцкі, пасяўная плошча збожжавых сёлета тут займала 1400 гектараў. Валавы збор збожжавых склаў 12735 тон пры ўраджайнасці 91 ц/га.



Photo1668691361
Сяргей Саленік працуе ў сельгаспрадпрыемстве загадчыкам рамонтнай майстэрні машынна-трактарнага парка “Аношкі”, але ў дзень, калі быў зроблены здымак, ён працаваў на ўборцы цукровых буракоў.Інжынерная адукацыя, якую Сяргей Алегавіч восем год таму атрымаў у Беларускім аграрна-тэхнічным універсітэце, дапамагае яму спраўляцца з любымі заданнямі кіраўніцтва, і ён з задавальненнем прымяняе свае веды на практыцы. Працуе і на буракаўборачным, і на збожжаўборачным камбайне.
Падчас уборкі цукровых буракоў мой суразмоўца праходзіць на сваім “Кляйне” 8-9 га за смену, выкопваючы каля 500 тон салодкага кораня

— Мы вырошчваем толькі пшаніцу і ячмень, — адзначыў у нашай гутарцы Віктар Уладзіміравіч. — Азімая пшаніца расла на плошчы 920 гектараў, з якіх удалося сабраць 9146 тон. Ураджайнасць склала 99,4 ц/га. Азімы ячмень займаў 130 гектараў, якія далі 1110 тон збожжа. Ураджайнасць тут таксама парадавала — 83,5 ц/га. Усяго ж валавы збор азімых збожжавых склаў 10256 тон пры ўраджайнасці 97,7 ц/га. Яравога ячменя было пасеяна 350 гектараў, з якіх было атрымана 2479 тон пры ўраджайнасці 70,8 ц/га.
З 280 гектараў азімага рапсу было сабрана 1382 тоны пры ўраджайнасці 49,4 ц/га.

Photo1668691363
Алена Навойчык і Ала Гадун працуюць на МТФ “Наруцавічы” аператарамі машыннага даення, Аляксандр Чарноў — асеменатарам, Ула-дзімір Мікуліч — жывёлаводам. Усе яны, кожны на сваім месцы, уносяць добрасумленны ўклад у паспяховую работу сваёй фермы і жывёлагадоўчай галіны гаспадаркі ў цэлым

Пасля жніва прыйшла чарга наступных палявых работ. Так, была засеяна тая ж самая плошча азімага рапсу, але азімых збожжавых было вырашана засеяць на 125 гектараў больш, чым у мінулым годзе яны занялі 1175 гектараў. Закончана і ўборка кукурузы на зерне. Яна займала 450 ц/га, якія далі 5721 тону. Ураджайнасць склала 127 ц/га. З кукурузы на зялёную масу нарыхтавана 28587 тон сіласу з плошчы ў 758 гектараў пры ўраджайнасці 387 ц/га. Гэта на пяць з паловай тысяч тон перавышае ўзровень мінулага года.

Было зроблена 4 укосы шматгадовых траў, з якіх закладзена 13461 тон сенажу. У цэлым жывёлагадоўчая галіна гаспадаркі забяспечана кармамі больш чым дастаткова, што дае падставы спакойна сустракаць зіму.

На дзень нашага візіту ў гаспадарку тут рыхтавалі глебу пад зябліва, было пройдзена каля 650 гектараў. Ішло таксама ўнясенне арганікі пад ворыва, касьба траў і падбор зялёнай масы, нарыхтоўка сенажу.

Photo1668691369
Тэхнічнае забеспячэнне сельгасвытворчасці ў гаспадарцы — у на- дзейных руках. Загадчык машыннага двара Васіль Парэйка, інжынер па эксплуатацыі машынна-трактарнага парка Валерый Акулік і галоўны інжынер Андрэй Батурыцкі ў межах сваіх кампетэнцый пільна сочаць за спраўнасцю сельскагаспадарчай тэхнікі і яе своечасовым рамонтам

На азімай сяўбе былі задзейнічаны Віктар Буйко і Яўген Кораб, на касьбе траў — ізноў жа Віктар Буйко і Дзмітрый Смірноў, на ворыве — Юрый Ханцэвіч і Мікалай Акулік, на падборы шматгадовых траў — Іван Акулік, на ўнясенні арганікі — Яўген Кораб, Ілля Стрэльчык, Аляксандр Смірноў, Віктар Аніскаўцоў.
Што да перспектыў на наступны год, то яны ў “НОВЫМ ЖЫЦЦІ” сапраўды цікавыя: да Новага года гаспадарка ўключыць у свой склад каля 400 гектараў зямель ТАА “Карцэвічы”, дзякуючы якім пашырацца яе магчымасці для сельгасвытворчасці.

Што тычыцца жывёлагадоўчай галіны, то і тут ёсць прагрэс у параўнанні з мінулым годам: валавы надой малака склаў 12301 тону (+1075, або 109,6 працэнта росту да леташняга ўзроўню), а удой на адну карову павялічыўся на 662 кг і склаў 7947 кг.

Вырашчана ўсяго прадукцыі жывёлагадоўлі 1369 тон, або +104 тоны да леташняга ўзроўню.

Прадукцыя жывёлагадоўчай галіны “НОВАГА ЖЫЦЦЯ” праходзіць праз уласную перапрацоўку. Перапрацоўчы цэх сельгаспрадпрыемства выпускае ўсю лінейку прадукцыі — ад дэлікатэсаў да самых простых яе відаў. Гэта і вяленыя, і сыравэнджаныя, і паўвэнджаныя, і вараныя, і ліверныя каўбасы, і сасіскі, і крывяныя каўбасы, і зельцы, і сырыя каўбаскі для наступнай тэрмічнай апрацоўкі. Тут выпускаюць цудоўныя паўфабрыкаты — розныя часткі ялавічнай і свіной тушаў, вельмі танныя супавыя наборы, розныя віды фарша з чыстага мяса — “Ялавічны” і “Дамашні”. Тут апрацоўваюцца і ідуць у справу і ўсе субпрадукты, рыхтуюць на продаж і цэлыя мясныя тушы. Як расказала загадчык перапрацоўчага цэха Антаніна Высоцкая, многія людзі, якія купляюць іх, затым вяртаюцца за такой пакупкай ізноў.

Photo1668691387
Дружны калектыў перапрацоўчага цэха “НОВАГА ЖЫЦЦЯ” на чале са сваім кіраўніком, вопытнейшым знаўцам сваёй справы, Антанінай Высоцкай

— У нас вельмі добрая сыравіна, — з задавальненнем адзначыла Антаніна Вячаславаўна. — У нас у гаспадарцы ёсць усё — і свініна, і ялавічына. І ўсё — вельмі добрай якасці, таму мы даём гарантыю выдатнай якасці нашай прадукцыі, якая прадаецца ў чатырох фірменных магазінах, размешчаных у саміх Аношках, а таксама ў Нясвіжы і на яго ускраінах.
Яшчэ адзін паказальны момант, які сведчыць аб жыццяздольнасці сельгаспрадпрыемства — гэта наяўнасць у ім будаўніцтва. Калі яно вя- дзецца — значыць, гаспадарка развіваецца і ў яе ёсць перспектывы. У “НОВЫМ ЖЫЦЦІ” ў лютым гэтага года завяршылася будаўніцтва дапаможнага памяшкання на тэрыторыі машынна-трактарнага парка сельгаспрадпрыемства. У верасні была выканана перапланіроўка будынка па вуліцы Цэнтральнай, 12, у аграгарадку Аношкі. Памяшканне былога магазіна, якое выкупіла гаспадарка, ператварылася ў камфортнае жыллё, у якое ўжо засялілася шматдзетная сям’я. Верасень адзначыўся таксама заканчэннем будаўніцтва сіласна-сянажных траншэй на тэрыторыі МТФ “Жанкавічы” ў раёне вёскі Долкінды. У бягучым месяцы запланаваны ўвод аб’екта “Будаўнітва кароўніка на 200 галоў” на тэрыторыі МТФ “Наруцавічы”.
У цяперашні час таксам ідзе будаўніцтва склада мінеральных угнаенняў паблізу вёскі Каменка, заканчэнне якога запланавана на снежань.

Будаўніцтва не спыніцца і ў наступным годзе. У планах — узвядзенне даільна-малочнага блока і двух кароўнікаў на 800 галоў дойнага стада на тэрыторыі фермы “Жанкавічы”, якое, згодна з рашэннем Мінскага аблвыканкама, будзе весціся па дагавору пазыкі ад Мінскага малочнага завода №1. На гэта ўжо выдзелена 5 мільёнаў рублёў.
Вядуцца праектныя работы па будаўніцтве 12-кватэрнага трохпавярховага жылога дома ў аграгарадку Аношкі па вуліцы Маладзёжнай, 8. Акрамя гэтага, сёлета “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ” будуе дзве кватэры ў Нясвіжы для работнікаў. Гэта, безумоўна, станоўча паўплывае на замацаванне кадраў у сельгаспрадпрыемстве, таму што людзі — гэта галоўнае звяно ў любым вытворчым працэсе, і ад таго, якія створаны для іх умовы, у многім залежыць поспех агульнай справы.

На жаль, у адным газетным матэрыяле немагчыма расказаць пра ўсіх выдатных працаўнікоў таварыства, таму мы прапаноўваем нашым чытачам фотазнаёмства з некаторымі з іх.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!