Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.49 |
Погода 9 °C
Opera снимок 2022 11 23 181530 cloud.mail.ru

Адказныя і працавітыя

Нясвіжскія навіны 1 год назад 0 0

Пост опубликован: 23.11.2022

Адкрытае акцыянернае таварыства “Нясвіжскі райаграсэрвіс” ужо шмат гадоў паспяхова займаецца вырошчваннем збожжавых і зернебабовых культур, асноўныя з якіх — ячмень, кукуруза, пшаніца, трыцікале, авёс, жыта, а таксама цукровых буракоў. Добрыя паказчыкі, якасная прадукцыя, якая вырабляецца тут, добрасумленныя і адказныя работнікі — усё гэта дапамагае гаспадарцы трымаць планку. І гэты год не стаў для сельгаспадпрыемства выключэннем.



Photo1668691191

Вадзіцель “Нясвіжскага райаграсэрвісу” Дзмітрый Шавейка за 30 гадоў сваёй працы на сельгаспрадпрыемстве аб’ездзіў усе асноўныя дарожныя артэрыі Беларусі.
— На МАЗе я перавожу ўсе самае галоўнае для гаспадаркі — збожжа, кармы на фермы, сілас і сянаж. Апошнія трынаццаць гадоў езджу ў асноўным па тэрыторыі сельгаспрадпрыемства, ды часам у іншыя рэгіёны рэспублікі за ўгнаеннямі або камбікормам. Раней амаль кожны ты- дзень выязджаў у Маскву ці Санкт-Пецярбург, вазіў будматэрыялы на КАМАЗе. Паехаць на чатыры ці пяць дзён за 700 — 800 кіламетраў ад роднай хаты для мяне было звыклай справай. Многае змянілася за гэты час і па-ранейшаму мая праца мне падабаецца

 

Сёлета валавы намалот збожжа склаў 13397 тон. Ураджайнасць збожжавых без уліку кукурузы мае паказчык у 66,3 ц/га, рапсу атрымалі 1058,5 тоны, яго ўраджайнасць склала 42 ц/га, што вельмі добра для гэтай культуры.

На момант падрыхтоўкі матэрыялу ў друк, 10 лістапада, з 320 гектараў цукровых буракоў убралі 299, з якіх сабралі 13240 тонн салодкага кораня з сярэдняй ураджайнасцю 443 ц/га. Пад кукурузу ў гэтым годзе было адведзена 1300 га, пад кукурузу на збожжа — 350 га. На 10 лістапада на 307 га кукурузы на збожжа выспела 3001 тона царыцы палёў. З аднаго гектара яе ў сярэднім атрымалі 98 цэнтнераў.

Photo1668691199

Ураджэнец Украіны Мікалай Каўбасюк ужо пяты год працуе ў “Нясвіжскім райаграсэрвісе”. Аграрый адзначае, што прынялі яго сям’ю на Нясвіжчыне добра. У дзень, калі быў зроблены здымак, Мікалай Мікалаевіч рабіў апошні ўкос шматгадовых траў на сянаж.
— Мы збіраем травы перад зімой, каб карміць нашых каровак, каб яны давалі добрае малако, — распавёў Мікалай Каўбасюк. — А з гэтага малака атрымаюцца якасныя прадукты для нас, для нашых дзетак. Трэці год я працую на кормаўборачным камбайне КВК-800. Камбайн годна сябе зарэкамендаваў.
Кіраўніцтва ў нас добрае, спецыялісты выдатныя і заробак дастойны. Калі быць добрым чалавекам, то і да цябе будуць адпаведна ставіцца. Так што працую з задавальненнем. Самае галоўнае, каб было здароўе. Калі ёсць жаданне працаваць і здароўе, можна спакойна зарабіць сабе на хлеб і соль.
Не застаецца Мікалай Мікалевіч у баку ад клопатаў гаспадаркі і паміж закладкамі сенажу. На трактары “Фендт-930” выконвае ўсё, што пад сілу: і арэ, і культывуе, і з прэсам збірае салому пасля ўборкі ўраджаю — без працы не сядзіць

 

На раллі пад ураджай 2023 года ўжо пасеяна 120 га яравога ячменю, 1150 га пшаніцы і 260 га рапсу.

Нягледзячы на тое, што ўвесь ураджай гэтага года ўжо ў засеках гаспадаркі, а травы на кармы — у траншэях, праца на палях яшчэ не скончана — каб глеба добра ўрадзіла і ў наступным го- дзе, аграрыі займаюцца пад’ёмам зябліва, якога тут 1640 гектараў. Але і з гэтай задачай руплівыя механізатары хутка справяцца.

Важнай справай займаюцца і жывёлаводы, якія дбайна даглядаюць буйную рагатую жывёлу. Іх таксама нельга пакінуць без увагі, таму што найбольш прыбытковая сфера сельгаспрадпрыемства — гэта жывёлагадоўля.

Photo1668691213

Дваццаты год працуе на землях гаспадаркі несвіжанін Аляксандр Уласюк. Яшчэ ў старэйшых класах пачаўся шлях Аляксандра Раманавіча ў сельскагаспадарчае жыццё.
— У нас, у трэцяй гарадской школе, быў трактарны клас, — гаворыць механізатар. — Там я атрымаў свае першыя правы на кіраванне трактарам. Пасля, ужо ў гаспадарцы, паступова “павышаў кваліфікацыю”, каб кіраваць камбайнам, пагрузчыкам і асобна — такім вялікім трактарам, як “Беларус-3522”, за які я адказваю зараз.
Трынаццаць сезонаў Аляксандр адпрацаваў на камбайне, але апошнія пяць гадоў, выконваючы адказныя энергаёмістыя работы, няма часу перасядаць на іншую тэхніку.
— Трэба добра глядзець і за трактарам, і за агрэгатамі. З цягам часу пачынаеш разумець сваю тэхніку настолькі, што ледзь яна інакш загучыць — адразу разумееш, у чым справа, і рэагуеш аўтаматычна

 

За дзевяць месяцаў бягучага года надой малака ў гаспадарцы склаў 8851,8 тоны, а рэалізавана яго амаль 8 тысяч тон. У сярэднім ад адной каровы на фермах “Нясвіжскага райаграсэрвіса” атрымліваюць 4816 літраў малака. Каб пракарміць буйную рагатую жывёлу, патрэбна добрая кармавая база. Для гэтага за 9 месяцаў у гаспадарцы нарыхтавана 37,03 цэнтнера кармавых адзінак на адну ўмоўную галаву.

Photo1668691222

Добрым словам калегі заўсёды адгукаюцца пра брыгадзіра МТФ “Саска Ліпка” Раісу Казубоўскую. У гэтым годзе споўнілася 35 гадоў, як Раіса Мікалаеўна працуе ў гаспадарцы. Скончыўшы Ляхавіцкі сельскагаспадарчы тэхнікум, а пасля завочна Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці “зааінжынер”, брыгадзір і сёння займаецца самаўдасканальваннем.
— Навука не стаіць на месцы, і трэба заўсёды вучыцца чамусьці новаму, — адзначае Раіса Мікалаеўна. — Генетычны патэцыял нашага стада добры, мы можам яго развіваць, каб атрымаць яшчэ больш высокую прадуктыўнасць. Але поспехі ў нашай працы залежаць таксама і ад кармавой базы, і ад зладжанасці калектыву. На ферме працуе 30 чалавек, і кожны — на сваім месцы, таму кожны год мы дабіваемся нядрэнных вынікаў.
Усяго на ферме знаходзіцца 1080 галоў буйной рагатай жывёлы, з іх 580 кароў і 330 маладняку. Рэалізацыя малака за апошні месяц склала 354 тон, валавы надой — больш за 390 тон. Па рэалізацыі малака за лістапад мы далі значны плюс да ўзроўню мінулага года — +40 тон. І я ведаю, што мы можам атрымліваць і яшчэ больш добрыя вынікі

 

Бягучы год унёс свае карэктывы ў жыццё сельгаспрадпрыемства. Паколькі гаспадарка займала адну з самых вялікіх плошчаў у раёне, штодзённа аглядаць усе прасторы было не так проста. Цяпер частка зямель, у тым ліку і дзве МТФ, адасобілася ў ААТ “Нясвіжскія Карцэвічы”. Але нязменным застаецца тое, што людзі, якія працуюць у ААТ “Нясвіжскі рай- аграсэрвіс”, — добра ведаюць і выконваюць свае абавязкі дзеля таго, каб акцыянернае таварыства яшчэ больш квітнела. Справа чалавека, які працуе ў сельскай гаспадарцы, была і ёсць адной з самых складаных, патрабуючых штодзённых намаганняў, але ў той жа час і самай паважанай і шаноўнай. І зараз мы пазнаёмім вас з некаторымі з гэтых адказных і працавітых людзей.

Photo1668691195

З 2013 года за захаванасць прадукцыі і выдачу збожжа на складзе №2 “Карцэвічы” адказвае кладаўшчык Дзмітрый Боган. Дзмітрый Аркадзьевіч вырас у вёсцы Малева і з дзяцінства ведае, як кіпіць праца ў людзей, што працуюць на зямлі.
Побач са складам размешчаны дзве зернесушыльныя ўстаноўкі — ЗСК 40-Ш і КЗС-40, на якіх збожжа і праходзіць дапрацоўку да аптымальнага для захоўвання ўзроўню вільготнасці. У гарачую пару гэтага года праз зернесушыльныя апараты прайшло 8879 тон збожжа. Большая частка захоўваецца тут жа, у засеках гаспадаркі, як насенны матэрыял або ідзе на стварэнне кармоў

Неаніла ЛЮБАНЕЦ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!