Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.47 |
Погода 6 °C

Азеляненне — у памяць аб воінах

Нясвіжскія навіны 1 год назад 0 0

Пост опубликован: 03.11.2022

У рамках экалагічнай акцыі “Дрэва героя”, якая прымеркавана да Года гістарычнай памяці, у Нясвіжскім раёне прайшла пасадка дрэў у памяць аб загінуўшых воінах.

Садзяць дрэўца начальнік Нясвіжскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Юрый Грынкевіч і малады настаўнік фізікі і інфарматыкі СШ №4 г. Нясвіжа Ксенія Цішэвіч



У адзіным дні азелялення прынялі ўдзел прадстаўнікі Нясвіжскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Гарадзейскага пасялковага савета, УП “Нясвіжская ЖКГ” і актыўная моладзь з БРСМ. Яны заклалі алею на ўчастку зямлі на мяжы двух населеных пунктаў — аграгарадка Новагарадзейскі і пасёлка цукровага камбіната. 50 маладзенькіх дрэў будуць упрыгожваць сабою гэты куточак. Сярод саджанцаў — бярозы, сумах і белая акацыя. Калі ўсе расліны прыжывуцца, алея стане вельмі прыгожым месцам, якое будзе радаваць вока кожнага, хто яе ўбачыць.
Неаніла
ЛЮБАНЕЦ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!