Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 12 °C
Opera снимок 2022 11 23 180036 cloud.mail.ru

Будучыня сельскай гаспадаркі — у надзейных руках

Нясвіжскія навіны 1 год назад 0 0

Адной з асноўных мэтаў Нясвіжскага філіяла РУСП “Мінскае племпрадпрыемства” з’яўляецца арганізацыя работы па паляпшэнні пародных і прадуктыўных якасцей сельскагаспадарчых жывёл шляхам шырокага ўкаранення штучнага асемянення, камплектавання гаспадарак высакакласнымі жывёламі. Рэалізуюць гэтую мэту тры падраздзяленні філіяла: станцыя быкоў-вытворнікаў, станцыя штучнага асемянення свіней і малочная лабараторыя.



Photo1668690980

Загадчыца лабараторыі станцыі быкоў-вытворнікаў Вольга Смяглікава — вопытны спецыяліст. На прадпрыемстве яна працуе ўжо 9 гадоў

 

Станцыя быкоў-вытворнікаў забяспечвае семенем усе сельскагаспадарчыя прадпрыемствы Мінскай вобласці. Для гэтага яна ўтрымлівае 101 быка-вытворніка, 5 з якіх — быкі мясных парод. Сярэдняя племянная каштоўнасць ацэненых быкоў малочных парод складае 146 адзінак пры малочнай прадуктыўнасці маці 12424 кг малака з утрыманнем тлушчу 4,19 %, бялку — 3,5%. Для павышэння якасці генеалагічнай структуры жывёлы з усёй вобласці вывучаюцца поспехі працы замежных селекцыйных прадпрыемстваў і затым увозяцца да нас лепшыя пароды жывёл: за апошнія 5 гадоў племпрадпрыемства завезла з Германіі, Даніі, Галандыі, Эстоніі 57 галоў высокакаштоўных племянных быкоў з сярэдняй племянной каштоўнасцю ў 151 адзінку. За 9 месяцаў бягучага года было выраблена 1 млн 249 тысяч доз семені, а рэалізавана 1 млн 247 тыс доз.

Запас семені, які існуе на племпрадпрыемстве, дае магчымасць шырокага выбару быкоў па розных параметрах з улікам генетычных асаблівасцей і паказчыкаў прадуктыўнасці канкрэтнага статка. Сярод унікальных па пароднаму складу і прадуктыўнасці быкоў-вытворнікаў знаходзяцца жывёлы абер- дзіна-ангусскай, бельгійскай блакітнай, герэфордскай і галштынскай парод.

Photo1668690985

З самай раніцы прыборы малочнай лабараторыі наладжваюць для працы. І калі малако прыходзіць з гаспадаркі ў лабараторыю, то яго адразу ж запісваюць у журнал уліку і падрыхтоўваюць да аналізу. Гэтым займаюцца лабаранты, адна з якіх — Наталля Рубіс, якая працуе тут другі год

 

Племпрадпрыемства актыўна займаецца мадэрнізацыяй абсталявання і паляпшэннем племяннога складу прадпрыемства. На сённяшні дзень станцыя штучнага асемянення свіней абсталявана найноўшым тэхналагічным і лабараторным абсталяваннем і ўкамплектавана племяннымі кнырамі імпартнай і айчыннай селекцыі трох парод — дзюрок, ландрас і ёркшыр і мешанак ёркшыр-максгро, дзюрок-ландрас. У 2017 — 2022 гадах былі завезены 65 кныроў дацкай селекцыі, 7 галоў — ірландскай, 87 кныроў — чэшскай, 8 — літоўскай, 7 — польскай селекцыі з індэксам племянной каштоўнасці 110 — 132. Аб’ёмы вытворчасці і рэалізацыі спермы племянных кныроў складаюць 180 — 190 тысяч доз у год. За 9 месяцаў 2022 года было выраблена і рэалізавана 117182 доз спермы кныроў.

Важным падраздзяленнем філіяла з’яўляецца малочная лабараторыя. Яна на аснове аналізу малака ад кантрольнай дойкі, праз якую раз у месяц абавязаны праходзіць усе каровы сельгаспрадпрыемстваў, дазваляе лепш ацаніць быкоў па якасці іх нашчадкаў і дае сігнал ветэрынарным урачам, хворая іх карова ці не.

Photo1668690983

За час сваёй працы на прадпрыемстве, з 2017 года, Вольга Ухваронак прайшла шлях ад лабаранта да намесніка загадчыка малочнай лабараторыі, кіраўніка па якасці малака.
Не перастае вучыцца і цяпер: спецыяліст атрымлівае вышэйшую адукацыю ў Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны

 

— У лабараторыі ў нас працуе 13 спецыялістаў, — распавядае намеснік загадчыка малочнай лабараторыі, кіраўнік якасці Вольга Ухваронак. — За адну гадзіну працы мы праводзім аналіз 780 пробаў малака. За адзін працоўны дзень гэты паказчык дасягае 10000 пробаў, за месяц жа — 145000. За 9 месяцаў гэтага года было прааналізавана 1 129 104 пробаў. Мы таксама праводзім рэгулярнае навучанне граматнаму адбору пробаў малака для спецыялістаў гаспадарак, каб мы маглі больш дакладна праводзіць аналізы ў лабараторыі. Таксама са студзеня гэтага года малочная лабараторыя пачала аналізаваць буйную рагатую жывёлу на раннюю дыягностыку цельнасці/няцельнасці жывёлы па малаку.

Photo1668691042

Загадчыца лабараторыі станцыі штучнага асемянення свіней Алена Шчурская

Штогод спецыялістамі Мінскага племпрадпрыемства вядзецца планавая падрыхтоўка больш за 100 тэхнікаў па штучным асемяненні, больш за 600 спецыялістаў праходзяць курсы павышэння кваліфікацыі. Працу па штучным асемяненні кароў і цёлак право- дзяць у вобласці 1023 спецыялісты, добрыя паказчыкі маюць толькі людзі, якія знайшлі ў гэтай нялёгкай працы сваё пакліканне. У мэтах павышэння прафесійнага майстэрства спецыялістаў па ўзнаўленні статка ў вобласці штогод за кошт сродкаў раённых бюджэтаў і Мінскага племпрадпрыемства на райплемстанцыях праводзяцца конкурсы-атэстацыі. Спаборніцкі дух, які пануе на такіх конкурсах, падштурхоўвае спецыялістаў цэха ўзнаўлення да дасягнення лепшых вынікаў.

Шлях стварэння высокапрадукцыйных відаў цяжкі і карпатлівы. Таму мы дзякуем спецыялістам гэтай галіны за іх значны ўклад у развіццё сельскагаспадарчага комплексу краіны.

Photo1668691041

Аператар штучнага асемянення сельскагаспадарчых жывёл Іна Собалева

Максім ЖУК.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!