Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.5 |
Погода 13 °C
Fce66d11 5672 4de4 a94a 9a484f2fd544

Кім папоўніўся медыцынскі штаб раёна?

Нясвіжскія навіны 1 год назад 0 3

Пост опубликован: 28.11.2022

У бягучым годзе ў Нясвіжскі раён прыбылі 25 маладых спецыяліста.

З іх дзевяць — урачы (псіхіятр-нарколаг, псіхатэрапеўт, тры акушэры-гінеколагі, неўролаг, педыятр, отарыналарынголаг і ўрач агульнай практыкі), а таксама 16 медыцынскіх работнікаў з сярэдняй спецыяльнай медыцынскай адукацыяй (тры акушэркі ў акушэрскае аддзяленне, Гарадзейскую ГБ і Сноўскую амбулаторыю, тры фельчары-лабаранты, шэсць медыцынскіх сясцёр у педыятрычнае, уралагічнае, тэрапеўтычнае аддзяленне Гарадзейскай ГБ, Лявонавіцкую амбулаторыю, фельчар у аддзяленне прафілактыкі, тры памочнікі ўрача па амбулаторна-паліклінічнай дапамозе ў Лявонавіцкую амбулаторыю, Гарадзейскую і перасоўны медыцынскі комплекс). За маладымі спецыялістамі абавязкова замацоўваюцца дасведчаныя настаўнікі.



Немалаважна адзначыць, што, каб заматываваць маладых спецыялістаў, тут прадпрымаюцца пэўныя захады. Напрыклад, надбаўка пры заключэнні кантракту, дадатковыя заахвочвальныя дні да водпуску да 5 дзён, надбаўка за складанасць і напружанасць працы, надбаўкі маладым спецыялістам на ўвесь перыяд абавязковага тэрміну адпрацоўкі, пакрыццё платы за арэнду жылля, прадастаўленне інтэрната.

Таксама з маладымі спецыялістамі праводзяцца сустрэчы, злёты “Уводзіны ў прафесію”, на якіх вырашаюцца праблемныя пытанні, маладых медыкаў прыцягваюць удзельнічаць у грамадскай дзейнасці, культурных і спартыўных мерапрыемствах.

Аб тым, як уладкаваліся на новых працоўных месцах маладыя спецыялісты, мы спыталі непасрэдна ў іх саміх.

1fb2a9bc 5faf 4ea7 b9b8 c98dccfd8f22

Памочнік урача Лявонавіцкай амбулаторыі Ганна Скрабец

Ганна Скрабец скончыла Слуцкі дзяржаўны медыцынскі каледж па спецыяльнасці “Лячэбная справа”. Хаця сама дзяўчына не мясцовая — са Столінскага раёна Брэсцкай вобласці, але па размеркаванні прыехала на Нясвіжчыну, бо менавіта ад Нясвіжскай ЦРБ брала мэтавае накіраванне пры паступленні. Ганна кажа, што заўсёды марыла быць медыкам, таму, калі надышоў час вызначаць будучы шлях, не раздумывала і адразу вырашыла, куды пойдзе.

Са жніўня Ганна працуе памочнікам урача ў Лявонавіцкай амбулаторыі. Калектыў там невялікі — 7 чалавек, але вельмі дружны і цёпла прыняў маладога спецыяліста. Асноўныя абавязкі дзяўчыны — вакцынацыя насельніцтва, правядзенне рознага кшталту абследванняў, назіранне за дзецьмі, накіраванне хворых на абследванне ў ЦРБ і так далей. З гэтым памочнік урача стараецца спраўляцца якасна і добрасумленна. Кажа, што з людзьмі працаваць цікава, бо ўсе яны розныя і ўсе патрабаюць увагі і дапамогі.

— Умовы вельмі добрыя, мяне ўсё задавальняе, — кажа Ганна, — цэнтральная бальніца прадастаўляе мне жыллё ў Нясвіжы, а таксама арганізавала падвоз да работы і назад. І працаваць мне падабаецца. Думаю, пяць гадоў адпрацоўкі праляцяць непрыкметна.

Fce66d11 5672 4de4 a94a 9a484f2fd544

Урач агульнай практыкі паліклінікі Алена Яроцкая

Задаволена сваёй работай і ўрач агульнай практыкі паліклінікі Алена Яроцкая. Яна скончыла Віцебскі медуніверсітэт па спецыяльнасці “Лячэбная справа”. Дзяўчына мясцовая, таму інтэрнатуру і адпрацоўку вярнулася праходзіць на малую радзіму.

— Калектыў мяне прыняў добра, ветліва. Калі ўзнікаюць пытанні, абавязкова дапамагаюць, падказваюць, накіроўваюць і даюць парады. З гэтым мне пашанцавала.

Алена гаворыць, што складаней за ўсё аказалася менавіта работа з людзьмі. Акрамя таго, нагрузка немалая: і звычайны прыём, і стацыянар, і выезды па выклікам. Але маладога ўрача не крыўдзяць: прадастаўляюць рознага кшталту прэферэнцыі.

— Тут мяне ўсё задавальняе, усё падабаецца, таму, думаю, замацуюся тут як спецыяліст.
Дар’я ПІВАВАРСКАЯ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!