Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 14 °C

На карысць Нясвіжчыны і не толькі

Нясвіжскія навіны 1 год назад 0 0

Без малога за 400 км дарог мясцовага значэння адказвае філіял КУП “Мінскаблдарбуд” — “ДРБУ №168”. Большую частку з іх займаюць дарогі з цвёрдым пакрыццём. Таксама на балансе ДРБУ — 133 аўтобусныя прыпынкі, 57 аўтамабільных павільёнаў, а таксама 21 мост і пуцеправод, якія абслугоўвае гэтая арганізацыя. За парадак у гэтай дарожнай гаспадарцы, кожны на сваім месцы, адказваюць сто з невялікім чалавек. Усе яны будуць заўтра адзначаць сваё прафесійнае свята — Дзень аўтамабіліста і дарожніка.



Як расказаў начальнік філіяла КУП “Мінскаблдарбуд” — “ДРБУ №168” Вадзім Кавалеўскі, аб’ём выкананых работ за 9 месяцаў гэтага года ў ДРБУ №168 склаў 6 з лішнім мільёнаў рублёў. 50% з іх асвоена на мясцовых аўтамабільных дарогах, яшчэ 50 — у рабоце па прамых дагаворах з прадпрыемствамі не толькі нашага, але і суседніх раёнаў. Гэта на 45% больш, чым за такі ж перыяд 2021 года.

Прараб ДРБУ №168 Алена Абраменкава-Гур’ева
і галоўны інжынер Яўген Корбут абмяркоўваюць
план па добраўпарадкаванні аб’екта. Алена Анатольеўна, якая працуе ў арганізацыі больш за 30 гадоў, заўсёды рада падзяліцца сваім вопытам.
— Мы ствараем прыгажосць для насельніцтва, — так коратка і ёміста характарызуе яна сваю працу. — Займаемся добраўпарадкаваннем, устаноўкай
бартавога каменю, укладваем тратуарную плітку і пакрыццё
з асфальтабетону. У прафесійнай скарбонцы вопытнай працаўніцы — работа не толькі на Нясвіжчыне, але і ў іншых раёнах Мінскай вобласці, і ў самой сталіцы. Асабліва яна ўзгадвае ўдзел у будаўніцтве знакамітага “Вялікага каменя” сумесна з кітайскімі партнёрамі, дзякуючы чаму быў атрыманы новы ўзровень ведаў у любімай справе

— Вялікая работа была праведзена намі сумесна з іншымі ДРБУ нашага Мінскаблдарбуда па падрыхтоўцы да святкавання дажынак у г. Стоўбцы, — адзначыў Вадзім Аляксандравіч. — Мы добраўпарадкавалі дзве дваровыя тэрыторыі, чатыры вуліцы, цяпер займаемся поўным добраўпарадкаваннем жыллёвага кааператыва «Бруснічны». Працуем таксама на добраўпарадкаванні тэрыторый і двароў у Нясвіжы, вуліц у аграгарадках Новагарадзейскі і Аношкі. На аўтадарозе Жанковічы — Аношкі — Супруновічы ў гэтым месяцы мы завяршылі бягучы рамонт, у які было ўключана добраўпарадкаванне вуліцы Цэнтральнай у аграгарадку Аношкі.

Мікалай Грыневіч працуе вадзіцелем пагрузчыка ў арганізацыі ўжо 8 гадоў.
За гэты час праявіў сябе з самага лепшага боку.
— Спагадлівы, адказны, гатовы ў экстраным выпадку прыйсці на дапамогу сваёй арганізацыі ў любы час сутак —
так характарызуе Мікалая Мікалаевіча кіраўніцтва. — Знаўца сваёй справы,
ён выдатна працуе і на асфальтабетонным заводзе, і на аб’ектах добраўпарадкавання, і на зімовым утрыманні дарог

Цяпер праводзіцца добраўпарадкаванне вуліц Мінскай, Віцебскай, Падгайскага, Паўлюка Пранузы ў мікрараёне Паўночна-Заходні, якое павінна быць завершана ў лістападзе.
Акрамя гэтага, па дагаворах з Нясвіжскай ЖКГ і ўпраўленнем капітальнага будаўніцтва мы займаемся добраўпарадкаваннем дваровых тэрыторый і па дагаворах з сельвыканкамамі — добраўпарадкаваннем вуліц і інфраструктуры ў сельскіх населеных пунктах.
Што да бліжэйшых планаў на будучыню, то ў наступным годзе плануецца рамонт на 20 кіламетрах аўтамабільных дарог нашага раёна.

Брыгада работнікаў ДРБУ №168 працуе на добраўпарадкаванні тэрыторыі двара з уладкаваннем водаадвода па вул. 1 Мая, 59

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!