Opera снимок 2022 11 23 174827 cloud.mail.ru

Не паніжаючы абаротаў

Вытворчасцю рапсавага алею і шроту ў раёне займаецца ЗАТ “Аблрапсаграсэрвіс”. Дарэчы, гэта адно з чатырох буйнейшых прадпрыемстваў па ўсёй рэспубліцы па пераапрацоўцы алейнага насення рапсу і іншых алейных культур. Яшчэ тры — у Віцебску, Смаргоні і Брэсце. За год тут перапрацоўваюць 180 тысяч тон алейнага насення. Асартымент прадукцыі, якую вырабляе “Аблрапсаграсэрвіс”, складаецца з алею рапсавага нерафініраванага, алею рапсавага гідраціраванага, шроту рапсавага і соевага тасціраванага.



Photo1668691454
Начальнік лабараторыі Таццяна Кернага

— На ўнутраны рынак ідзе не больш за 5% таго, што мы вырабляем, — расказвае галоўны інжынер ЗАТ “Аблрапсаграсэрвіс” Віктар Струковіч. — Шрот, вядома, карыстаецца вялікай папулярнасцю ўнутры рынку, бо дзяржава арыентавана на развіццё сельскай гаспадаркі. А на прадукцыйнасць малака, напрыклад, моцна ўплывае той факт, ці ўключаны ў рацыён жывёлы шрот. Гэта адпрацаваная схема, бо ёсць рэальная аддача. Таму шрот амаль увесь сыходзіць сюды, лакальна.

Кантроль якасці прадукцыі — а яна адпавядае патрабаванням рэспуб- ліканскіх і міжнародных стандартаў — на базе прадпрыемства ажыццяўляе вытворчая лабараторыя, якая ўладкавана неабходным сучасным лабараторным абсталяваннем. Сыравіна на тэрыторыю арганізацыі трапляе двума спосабамі: аўтамабільным і чыгуначным транспартам. Такім жа чынам вядзецца і яе адгрузка. На прадпрыемстве ўстаноўлены тэнзаметрычныя вагонныя вагі грузападымальнасцю 150 тон.

Photo1668691450
Лабарант Наталля Жук

— У асноўным сыравіна паступае айчынная і з Расійскай Федэрацыі, — працягвае Віктар Сяргеевіч. — У рапсавым алеі прысутнічаюць каштоўныя тлушчавыя кіслоты амега-3, -6 і -9, антыаксіданты і карысныя мінеральныя рэчывы. Атрыманы прадукт мы рэалізуем у краіны СНД, у Прыбалтыку.

Варта адзначыць, што вытворчасць рапсавага алею і шроту — працэс няпросты і маштабны, але на прадпрыемстве працуюць усяго 97 чалавек. Кожнага без перабольшання можна смела назваць высокакваліфікаваным спецыялістам ці сумленным рабочым. Кіраўніцтва прадпрыемства клапоціцца пра тое, каб прафесійны ўзровень падначаленых пастаянна павышаўся.

Photo1668691448
Трактарыст-машыніст Вячаслаў Троська

Што тычыцца будучых планаў, то зараз акцыянернае таварыства пашырае гарызонты рэалізацыі сваёй прадукцыі.

— Цяпер мы глядзім у бок Кітая. Там таксама зацікавіліся рапсавым алеем, і мы ўжо распрацоўваем перспектывы на пастаўку, — патлумачыў Віктар Сяргеевіч.

Няхай так і будзе. Мы жадаем прадпрыемству здзяйснення пастаўленных мэтаў, а яго працаўнікам — безумоўных поспехаў, моцы, развіцця і матывацыі ў няпростай справе!

Photo1668691442
Аператар цэха перапрацоўкі
алейнага насення Віталій Велясюк

Дар’я ПІВАВАРСКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!