Opera снимок 2022 11 23 173030 cloud.mail.ru

Сакрэт добрых вынікаў

У ААТ “Лань-Нясвіж” вырошч- ваюць збожжавыя культуры, рапс і цукровыя буракі. Тут таксама атрымліваюць малако, свініну і ялавічыну. Так, за 9 месяцаў бягучага года было атрымана 5887,8 тоны малака і 3254,3 т мяса. Лічбы вышэй леташніх. Вырабляюць ланцы смачную мясную прадукцыю, якую з задавальненнем набываюць жыхары Нясвіжчыны.

Photo1668691425
У “Лань-Нясвіжы” высока цэняць якасна праведзеную работу і майстроў, якія з ёй спраўляюцца. Адзін з іх — слесар свінагадоўчага комплексу Аляксандр Барысенка. Пасля пераезду ў Нясвіжскі раён ён уладкаваўся на адну з МТФ сельгаспрадпрыемства жывёлаводам. А апошнія тры гады працуе на комплексе.
— Дзевяць гадоў таму мы з жонкай пераехалі сюды ўслед за дачкой з Горак Магілёўскай вобласці — сумавалі па ёй і па маленькай унучцы (цяпер іх у Аляксандра Барысенкі ўжо дзве — Аўт.), — расказвае Аляксандр Аляксандравіч. — Жонка таксама ўладкавалася ў гаспадарку, працуе памочнікам загадчыка на малочнатаварнай ферме. Нам тут падабаецца. Жывём у доме, які прадаставіла гаспадарка, зрабілі ў ім рамонт на свой густ. Вядома, працы на ўчастку заўсёды хапае, але я нарадзіўся ў вёсцы і з задавальненнем жыву ў ёй



 

Тое, што ланскія прысмакі карыстаюцца вялікім попытам, стала наглядна відаць падчас восеньскага міжрэгіянальнага сельскагаспадарчага кірмашу, ды і астатніх, — чарга да ланскага прылаўка быццам не мела краю.

Як распавёў дырэктар ААТ “Лань-Нясвіж” Сяргей Сямашка, зараз праводзіцца абнаўленне магутнасцей каўбаснага цэха:
— На дадзены момант мы вырабляем 45 відаў мясной прадукцыі. Абнаўленне абсталявання дазволіць паскорыць некаторыя працэсы і дасць магчымасць яшчэ больш пашырыць асартымент. Мадэрнізацыю вытворчых магутнасцей каўбаснага і забойнага цэха працягнем і ў наступным годзе. Сёлета ў гаспадарцы пачалі і рэканструкцыю МТФ “Лань” з будаўніц-твам двух будынкаў для ўтрымання 800 галоў буйной рагатай жывёлы і даільна-малочнага блока. Таму, калі ўсё складзецца добра, малака ў 2024-м тут будуць атрымліваць яшчэ больш.

Для таго, каб пракарміць жывёлу, трэба шмат кармоў. Іх у гаспадарцы хапае. Пра гэта аграрыі дбаюць круглы год.

Photo1668691437
Для аператара машыннага даення МТФ “Лань” Людмілы Кавалевіч не ўпершыню даваць інтэрв’ю, але і сёння гэта хвалююча для яе.
— У студзені будзе 25 гадоў, як я працую ў гаспадарцы, — распавядае Людміла Яўгенаўна. — І ўвесь гэты час я выконваю свае абавязкі на малочнатаварнай ферме “Лань”. Даглядаю каровак і нованароджаных цялятак, прымаю ацёл. Я працягваю справу сваёй мамы — яна ў свой час таксама працавала на ферме. Толькі далёка адсюль — у Касцюковічах Магілёўскай вобласці, дзе я і нарадзілася.
Надой на адну карову ў Людмілы Кавалевіч склаў за 9 месяцаў 6282 кілаграмы, што на 1583 кг больш, чым у мінулым годзе. А валавы надой — 2889,9 цэнтнера. На свет у яе групе кароў з’явілася ў верасні 19 цялят.
— Калі падабаецца праца, калі добра ставішся да жывёлы, старанна яе даглядаеш, то і надоі будуць добрыя, — падсумавала Людміла Яўгенаўна

 

Photo1668691440
З цеплынёй пра сваіх падапечных адклікаецца жывёлавод ТФ “Качановічы” Марына Цвірка. Марына Баляславаўна працуе ў гаспадарцы шосты год, што, па яе асабістым меркаванні, “не так і шмат”, але відавочна дастаткова, каб зразумець, што сваё месца работы не зменіць на іншае. — Праца складаная, але цікавая, — адзначае жывёлавод. — Мне падабаецца назіраць, як цяляты растуць, заўважаць, які ў каго характар. За верасень выхаванцы ў яе групе дадалі 6223 кг вагі. Пры гэтым сярэднясутачныя прывага склала 1413 грамаў (+193 г да аналагічнага перыяду мінулага года). З пачатку года дабралі ў вазе 551,4 ц (+83,3 ц да мінулага года). — Сакрэт добрых прываг просты: трэба працаваць, працаваць і яшчэ раз працаваць, — працягвае адказ- ваць на пытанні журналіста Марына Баляславаўна. — Трэба ўсё рабіць своечасова і сачыць, каб асабліва жвавыя цяляты не пакалечылі сябе ці адзін аднаго. За клопат яны і дзякуюць тым, што добра растуць

Неаніла ЛЮБАНЕЦ.
Фота Максіма ЖУКА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!