Дарагія чытачы, мы працягваем знаёміцца са славутасцямі Нясвіжа, якія абавязкова неабходна ўбачыць.
Сёння хочам расказаць крыху пра Фарны касцёл Найсвяцейшага Цела Гасподняга
Адрас: вул. Гейсіка, 1.
Касцёл быў пабудаваны ў канцы XVI стагоддзя італьянскім архітэктарам Джавані Бернардоні. Храм выкананы ў стылі ранняга барока і ўяўляе сабой трохнефную купальную базіліку з адной апсідай.
Фасад аформлены вертыкальнымі пілястрамі і складаным прафіляваннем. Галоўнай асаблівасцю з’яўляюцца нішы з мармуровымі скульптурамі. Залы касцёла багата ўпрыгожаны разьбой, жывапісам і ляпнінай.
У 1747 годзе архітэктурны ансамбль папоўніўся капліцай Булгарына. Яна была пабудавана архітэктарам Маўрыцыа Педэці для нябожчыка дзеда пісьменніка Булгарына.
Архітэктурны помнік маньерызму, першы езуіцкі касцёл на тэрыторыі Рэчы Паспалітай, радавая пахавальня князёў Радзівілаў. У беларускай і польскай літаратуры Нясвіжскі касцёл часта называюць першым барочным храмам за межамі Рыма, аднак сучасныя гісторыкі архітэктуры схіляюцца да таго, каб не ўжываць тэрмін «барока» да будынкаў пераходнага перыяду, пабудаваных да 1603 года, калі Карла мадэрна завяршыў фасад царквы Санта-Сузана, які валодае ўсімі прыкметамі новага стылю.