Меню
Курс $  3.02 | €  3.46 | ₽100  3.85 |
Погода 4 °C

Пра нялёгкую працу. Хто такія сацыяльныя работнікі?

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 2

Пост опубликован: 21.03.2023

Кожны год у трэці аўторак сакавіка адзначаецца Сусветны дзень сацыяльнай працы. Сацыяльны работнік — гэта спецыяліст, які аказвае дапамогу ў побыце, а таксама маральную і прававую падтрымку неабароненым слаям насельніцтва. Гэта прафесія, якая патрабуе шмат фізічных і эмацыянальных затрат. Працаваць у гэтай сферы няпроста, бо не кожны чалавек можа раздзяліць чужы боль, падтрымаць і пры гэтым прадаставіць увесь «набор» сацыяльных паслуг. Таму большасць з сацыяльных работнікаў у прафессіі па выкліку душы і сэрца.Пра нялёгкую працу. Хто такія сацыяльныя работнікі?



Адна з іх — Вольга Машуціна. Зараз ёй 39 год. У прафесіі яна ўжо 7 гадоў. І вось што Вольга Яўгенаўна расказвае:

— Цяжкасцей у прафесіі няма. Мне падабаецца мець зносіны, пазнаваць нешта новае. Люблю дапамагаць пажылым людзям, якія сапраўды маюць у гэтым патрэбу.
Зараз на абслугоўванні жанчыны 17 чалавек.

— Яны ў мяне самыя лепшыя і вельмі блізкія мне людзі, — гаворыць Вольга Яўгенаўна пра сваіх падапечных. — Стаўлюся да іх з вялікай павагай і любоўю. У нас ніколі не здараецца ніякіх канфліктаў.

Сваю прафесію Вольга любіць і лічыць адной з самых гуманных. Жанчына адзначае, што прафесія сацыяльнага работніка навучыла яе разумець, што сапраўды трэба чалавеку і як яна можа дапамагчы тым, хто мае у гэтым патрэбу.

— Работа з састарэлымі патрабуе вялікага цярпення, умення суперажываць, гатоўнасці прыйсці на дапамогу. Пажылыя людзі мяне шмат чаму навучылі: уменню вырашаць цяжкія жыццёвыя сітуацыі, лепш разумець людзей. А галоўнае — шанаваць кожны пражыты дзень, — гаворыць Вольга Яўгенаўна.

Ды і па словах падапечных, Вольга — неабыякавы, энэргічны і адданы сваёй рабоце чалавек.

Зносіны з калектывам у жанчыны таксама добрыя, таму ў гэты дзень, які мае непасрэднае дачыненне да іх прафессіі, яна жадае сваім калегам добрага настрою, бязумоўнага шчасця, моцнага здароўя і, вядома ж, цярпення.

А раённая газета “Нясвіжскі навіны” далучаецца да пажаданняў Вольгі. Таксама хочам падзякаваць сацыяльным работнікам за нялёгкую працу і аддачу на ўсе “сто”.

Кацярына КРАСОЎСКАЯ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!