Меню
Курс $  3.08 | €  3.69 | ₽100  4.08 |
Погода 14 °C

Нашы хлебаробы ў лідарах

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 2

Пост опубликован: 29.08.2023

Нясвіжскі раён сярод 22 у Мінскай вобласці першым справіўся з уборачнай кампаніяй. Хуткасць тэмпу ўборкі збожжавых не адзіная падстава для гонару: агульны намалот таксама застаўся на высокім узроўні. І гэта ўжо становіцца добрай традыцыяй!

У мінулым годзе аграрыямі Нясвіжчыны быў сабраны добры ўраджай —145782 тоны збожжа пры ўра- джайнасці 71,2 ц/га. Добра спрацавалі хлебаробы і сёлета: намалацілі 138003 тоны, ураджайнасць — 74,3 ц/га. Намалот азімай пшаніцы склаў 90095,5 тоны (сярэдняя ўра- джайнасць — 84 ц/га), азімай трыцікале — 11484,3 тоны (сярэдняя ўраджайнасць — 64,8 ц/га), яравога ячменю — 18273 тоны (сярэдняя ўраджайнасць — 58,1 ц/га). Сёлета рапсам у раёне было засеяна 3878 гектараў, з гэтай плошчы намалацілі 18370,3 тоны. Просты падлік дазваляе вызначыць ураджайнасць



у 47,4 ц/га. Сярэднія паказчыкі стабільна высокія, улічваючы асаблівасці глебы ў Нясвіжскім раёне і неспрыяльнае засушлівае надвор’е на пачатку лета. Такому ўра-джаю значна паспрыяла правільная падрыхтоўка да пасяўной. Нягледзячы на прыродныя катаклізмы, яравыя збожжавыя загарнулі ў зямлю своечасова. Прытым перавагу аддалі перспектыўным высокаўраджайным сартам. Памяняліся, дарэчы, і структуры многіх палеткаў, што дало магчымасць сфарміраваць багаты ўраджай збожжавых і зернебабовых.

Да жніва на Нясвіжчыне рыхтаваліся дбайна і па-гаспадарску. Нягледзячы на рэгулярнае папаўненне паркаў сучаснай сельскагаспадарчай тэхнікай, шмат яшчэ засталося і не новай, але адрамантавалі яе надзейна, трывала. Як толькі збожжа паспела, ў Нясвіжскім раёне зладжана прыступілі да ўборкі. Ужо 18 ліпеня зажыначным караваем віталі першую машыну са збожжам новага ўраджаю — вадзіцель Часлаў Юруць прывёз на Гарадзейскае хлебапрыёмнае прадпрыемства азімую пшаніцу з ААТ “17 Верасня”. Першым тысячнікам стаў экіпаж старшага камбайнера Сяргея Пражэніка з ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі”.

Нясвіжчына спрадвеку славілася працавітымі людзьмі, любоў да зямлі яны захавалі і да сённяшняга дня. На хлебную ніву ў гэтым сезоне выязджалі цэлымі сем’ямі. Так, у ААТ “17 Верасня” ва ўборачнай кампаніі ўдзельнічалі тры пакаленні сям’і Клаўсюк, у ЗАТ “1 Мая” камбайнеру Сяргею Галабурдзе дапамагала дачка Паліна, а Васіль Нікалаеў, з той жа гаспадаркі, працаваў разам з бацькам Васілём Іванавічам. Яўгену Пабока, камбайнеру з ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі”, дапамагаў родны брат Сяргей. Не першы год механізатару Вячаславу Хвіцько з ААТ “Сейлавічы” падчас жніва на выручку прыходзіць сын Максім. У нашым раёне сёлета працавалі 7 “сямейных” экіпажаў. Для многіх маладых спецыялістаў сельскай гаспадаркі жніво 2023 года стала першым самастойным выпрабаваннем: на палеткі выехалі 13 маладзёжных экіпажаў.

Пасля завяршэння жніва самы час вызначыць лепшых сярод гаспадарак у раёне. Бясспрэчнымі лідарамі ўборачнай кампаніі сталі ААТ “Грыцкевічы”: сярэдняя ўраджайнасць іх палеткаў склала 104,9 ц/га, у СВК “Агракамбінат Сноў” атрымалі ураджайнасць 99,9 ц/га, у ААТ “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ” — 97 ц/га.Добрыя людзі — галоўнае багацце Радзімы

Рэкордны ўраджай у няпростых умовахУ дырэктара ААТ “Грыцкевічы” Яўгена Здановіча выдатны настрой, і гэта зусім нядзіўна, бо менавіта яго гаспадарка стала першай у Нясвіжскім раёне па выніках жніва.

— Нам ёсць чым ганарыцца, — дзеліцца кіраўнік ААТ “Грыцкевічы”. — У гэтым годзе мы сабралі багаты ўраджай. Выдатна прайшло ў нас і леташняе жніво, а сёлетняе стала сапраўды рэкордным для нашай гаспадаркі, улічваючы, якія экстрымальныя кліматычныя ўмовы былі на пачатку лета. Сярэдняя ўраджайнасць 104,9 ц/га — выдатны вынік нашай плённай працы. Прымяненне новых тэхналогій, якаснае насенне і своечасовая сяўба — вось тыя складнікі поспеху, дзякуючы якім мы змаглі дабіцца такога выніку. Мы выбіраем насенне найвышэйшай якасці, вялікую ўвагу засяроджваем на яго захаванні, бо менавіта гэтыя фактары могуць значна паўплываць на ўраджайнасць. Вельмі важна выбраць аптымальныя срокі для сяўбы і як след падрыхтаваць глебу. Наша гаспадарка набыла сучасны пасяўны агрэгат, які значна дапамагае правільна і якасна прайсці дадзены этап. Дзякуючы яму мы можам адначасова сеяць і ўносіць фосфарныя ўгнаенні. Праполку палеткаў таксама трэба ажыццяўляць своечасова, звяртаць увагу на якасную падкормку. Толькі дзякуючы належнай запраўцы мінеральнымі і арганічнымі ўгнаеннямі, комплекснаму падыходу да сяўбы і догляду пасеваў можна павялічыць ураджайную сілу збожжавых палеткаў. Спрыяльнае надвор’е — неад’емная частка паспяховасці ў земляробстве. У гэтым годзе “нябесная канцылярыя” нас крыху падводзіла, пачатак лета быў надзвычайна засушлівым. На шчасце, дажджы пайшлі у вельмі важны перыяд, калі калоссе налівалася. Тут ўжо пачалі дзейнічаць і азотныя ўгнаенні, якіх мы ўнеслі дастаткова.

Безумоўна, без адданай працы маіх землякоў такіх рэзультатаў дабіцца было б немагчыма. Падчас жніва дзень год корміць, і людзі, разумеючы гэта, працавалі на славу. Сярод лідараў жніва ў нашай гаспадарцы камбайнеры Генадзь Сяргей, які на КЗС 1218 зжаў 183 га і намалаціў 1897 тон, Георгій Закудоўскі ўбраў збожжа на 176,8 га з намалотам 1827 тон і Аляксандр Ілюшын — 157,6 га і 1658 тоны адпаведна. На падвозе зерня лепшымі былі вадзіцелі Мікалай Яраш (адвёз 1872 тоны збожжа) і Уладзімір Савіч (1823 тоны). Усе працавалі з поўнай аддачай. Машыны выяз-джалі ў поле як толькі спадала раса і працавалі дапазна. Інакш было нельга, бо трэба было хутчэй давесці да ладу багаты ўраджай. Так, уборачная скончылася, але гэта не азначае, што настаў час адпачынку — наперадзе яшчэ многа работы, ў тым ліку і падрыхтоўка да новай сяўбы.

Ірына Ефішова.
Фота Ірыны ЛУЧЫНОВІЧ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!