Меню
Курс $  3.27 | €  3.51 | ₽100  3.56 |
Погода 13 °C

“Пазнай Нясвіжчыну”: рэдакцыя «Нясвіжскіх навін» працягвае праводзіць конкурс. Вынікі першага тура

Нясвіжскія навіны 8 месяцев назад 0 0

Пост опубликован: 15.09.2023

Паважаныя чытачы, мы працягваем новы конкурс,
які прысвечаны нашаму цудоўнаму гораду і яго
800-гадоваму юбілею, — “Пазнай Нясвіжчыну”.

І тур

На фотаздымку быў адлюстраваны фрагмент будынка кляштара бенедыктынак. Правільны адказ даслаў Аляксей Макась, які атрымлівае 1 бал.



“Пазнай Нясвіжчыну”: рэдакцыя "Нясвіжскіх навін" працягвае праводзіць конкурс. Вынікі першага тура

Кляштар бенедыктынак у Нясвіжы пабудаваны ў 1591 годзе на сродкі Яўхіміі Радзівіл — жонкі Мікалая Крыштафа Радзівіла Сіроткі. Кляштар нароўні з іншымі значнымі будынкамі горада быў часткай яго абарончай сістэмы. Пры ім быў пабудаваны касцёл. Аўтарам праекта быў вядомы італьянскі архітэктар Джавані Марыя Бернардоні.

Кляштар і касцёл уяўляюць сабой адзіны архітэктурны комплекс, у якім удала спалучаюцца элементы стыляў барока і рэнесансу. Першапачаткова будынак злучаўся з горадам праз мост і быў акружаны каменнай сцяной. Сёння ад гэтай сцяны засталіся толькі асобныя ўчасткі. Будынак мае П-падобную форму. Касцёл Святой Яўхіміі гарманічна ўбудаваны ў кляштар і з’яўляецца яго арганічнай часткай.

Уваход упрыгожвае надваротная вежа, два верхніх яруса якой перспектыўна скарачаюцца па вышыні. Ад гэтага масіўная званіца здаецца «лёгкай» і высокай. Брама-званіца была ўзведзена ў стылі барока ў 1763 годзе.

Пасля паўстання 1863-1864 гадоў па загадзе расійскага імператара Аляксандра ІІ многія рэлігійныя ўстановы былі расфармiраваныя. Гэтая доля спасцігла і кляштар бенедыктынак у Нясвіжы.

Але ў 1920 годзе бенедыктынкі вяртаюцца ў Нясвіж і праз некалькі гадоў іх ужо налічваецца каля пяцідзесяці. Канчаткова кляштар быў зачынены ў 1939 го- дзе. А падчас Вялікай Айчыннай вайны згарэў касцёл.

У 1988 годзе ў падвале былога касцёла быў знойдзены вялікі медны чан. У ім знаходзіліся парцалянавыя, пасярэбраныя і шкляныя вырабы — усяго 141 прадмет сталовага посуду. Сёння гэты скарб з’яўляецца часткай экспазіцыі гісторыка-краязнаўчага музея ў Нясвіжы, у будынку кляштара размяшчаецца Нясвіжскі дзяржаўны каледж імя Якуба Коласа.

 

ІІ тур

“Пазнай Нясвіжчыну”: рэдакцыя "Нясвіжскіх навін" працягвае праводзіць конкурс. Вынікі першага тура

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!