Меню
Курс $  3.05 | €  3.52 | ₽100  3.8 |
Погода 15 °C

На Нясвіжчыне ўшанавалі лепшых працаўнікоў

Софья ЛЮБАНЕЦ 1 год назад 0 677

Пост опубликован: 21.03.2024

У пятніцу ў Нясвіжскім раённым цэнтры культуры прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае падвядзенню вынікаў працы галін народнагаспадарчага комплексу Нясвіжскага раёна за 2023 год.

На пляцоўцы перад цэнтрам культуры і ў скверы была арганізавана стылізаваная выстава “Масленічны кірмаш” — прэзентацыя прадпрыемстваў і арганізацый горада і раёна. На ёй можна было пазнаёміцца з іх структурай і прадукцыяй, многае з якой можна было пакашта- ваць падчас дэгустацыі.



Свята, прысвечанае падвядзенню вынікаў працы галін народнагаспадарчага комплексу Нясвіжскага раёна за 2023 год, адкрылася Гімнам Рэспублікі Беларусь, пасля якога ўдзельнікі ўрачыстасці пазнаёміліся з відэафільмам аб раёне і яго працаўніках. Пасля гэтага прысутных прывіталі лепшыя артысты раёна.

Раздзяліць з несвіжанамі свята прыбылі намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Сяргей Прымачэнка, начальнік галоўнага кантрольна-аналітычнага ўпраўлення Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, дэпутат Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Юрчанка, начальнік Галоўнага ўпраўлення культуры Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Ала Шахоцька, а таксама ганаровыя госці, якія ў розны час кіравалі Нясвіжскім раёнам — Леанід Крупец і Ігар Макар.

Па добрай традыцыі працаўнікоў Нясвіжчыны прыехалі павіншаваць і сябры-калегі з суседніх раёнаў — Ляхавіцкага, Капыльскага, Клецкага і Стаўбцоўскага.

Мінулы 2023-ы быў Годам міру і стваральнай працы, годам дасягненняў і перспектыў для ўсіх жыхароў Нясвіжчыны. Сведчаннем гэтаму стала ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае падвядзенню вынікаў працы галін народнагаспадарчага комплексу Нясвіжскага раёна за 2023 год.

Чараду святочных узнагаро- джанняў лепшых працаўнікоў раёна пачаў намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Сяргей Прымачэнка. Ён уручыў Ганаровыя граматы Мінскага аблвыканкама начальніку аддзела будаўніцтва ААТ “Нясвіжскі завод медыцынскіх прэпаратаў” Аляксандру Платуну, трактарысту-машыністу сельскагаспадарчай вытворчасці ЗАТ “1 Мая” Сяргею Сінічыну, брыгадзіру свінатаварнай фермы ААТ “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ” Вользе Нікалаевай, начальніку планава-вытворчага аддзела УАЗ “Нясвіжская ЦРБ” Таццяне Казлякоўскай, начальніку філіяла “Дарожна-эксплуатацыйнае ўпраўленне № 65” РУП “Мінскаўтадар-Цэнтр” Вячаславу Мінкевічу.

Падзяка старшыні Мінскага аблвыканкама была аб’яўлена майстру аддзялення дробнай фасоўкі цукру цэха гатовай прадукцыі ААТ “ГАРАДЗЕЙСКІ ЦУКАРНЫ КАМБІНАТ” Дзмітрыю Гарошку, кандытару філіяла “Нясвіжскі хлебазавод” ААТ “Барысаўхлебпрам” Жанне Дашко, электраманцёру па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання эксперыментальнай базы “Свеклавічная” Руслану Янушкевічу, вытворцу работ філіяла “ДЭУ № 65” РУП “Мінскаўтадар-Цэнтр” Алегу Марчыку, вадзіцелю аўтамабіля філіяла “Аўтамабільны парк №8” ААТ “Мінаблаўтатранс” Гена- дзію Плаксе, сацыяльнаму работніку аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму Нясвіжскага раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Марыне Азарка, дырэктару Нясвіжскага раённага цэнтра культуры Ганне Віннічак, загадчыку ДУА “Дзіцячы сад № 3 г. Нясвіжа” Іне Скрыба.

Ганаровую грамату Мінскага абласнога Савета дэпутатаў атрымаў урач-тэрапеўт (загадчык тэрапеўтычнага аддзялення) УАЗ “Нясвіжская ЦРБ” Іван Новік.

Сяргей Прымачэнка таксама ўзнагародзіў Ганаровымі граматамі камітэта работнікаў СВК “Агракамбінат Сноў” — аператара жывёлагадоўчых комплексаў і механізаваных ферм Аксану Апановіч, аператараў машыннага даення МТФ “Дольны Сноў” Марыю Рацкевіч, Вольгу Апановіч і Людмілу Купрык, а таксама аператара машыннага даення МТФ “Астроўкі” ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” Кацярыну Анісенка, аператараў машыннага даення МТФ “Мацылёўшчына” ААТ “Грыцкевічы” Алену Антановіч, Людмілу Плотка, Алену Нагорную і Раісу Цыуля, аператара машыннага даення МТФ “Мацылёўшчына” ААТ “Грыцкевічы” Вольгу Плотка, трактарыста-машыніста сельскагаспадарчай вытворчасці ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” Юрыя Кур’яна, аператара машыннага даення малочнатаварнай фермы “Лань” ААТ “Лань-Нясвіж” Людмілу Кавалевіч, ва- дзіцеля аўтамабіля ААТ “Юшавічы” Івана Янцэвіча, аператара па штучным асемяненні жывёлы ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі” Андрэя Закудоўскага, ветэрынарна-санітарнага ўрача аддзела па кантролі за вытворчасцю і рэалізацыяй прадукцыі жывёльнага паходжання Нясвіжскай раённай ветэрынарнай станцыі Дзяніса Сераду, намесніка начальніка Дзяржаўнай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і абароне раслін па Нясвіжскім раёне — дзяржаўнага інспектара Мінскай абласной дзяржаўнай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і абароне раслін Таццяну Тарасевіч, трактарыста-машыніста сельскагаспадарчай вытворчасці Нясвіжскай сортавыпрабавальнай станцыі Аляксандра Янцэвіча, галоўнага агранома РУП “Доследная навуковая станцыя па цукровых бураках” Віталя Ванюка.

Жыхары Нясвіжчыны вядомы сваімі працоўнымі, і творчымі дасягненнямі. Іх адзначыла начальнік галоўнага ўпраўлення культуры Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Ала Шахоцька. Яна ўручыла Ганаровыя граматы ўпраўлення настаўніку па класе духавых інструментаў Гарадзейскай дзіцячай школы мастацтваў Івану Галяновічу, кіраўніку ўзорнага ансамбля гарманістаў “Аношкаўскія музыкі” Аношкаўскай дзіцячай школы мастацтваў Аляксею Андросіку, кіраўніку народнага калектыву “Дыяменты Нясвіжскага краю” Вікторыі Лукашэвіч, загадчыку Ланскага сельскага дома культуры Святлане Дзянішчык.

За падтрымку і дапамогу ўстановам культуры Нясвіжскага раёна ў 2023 годзе Падзячныя пісьмы галоўнага ўпраўлення культуры Мінскага аблвыканкама былі ўручаны генеральнаму дырэктару ААТ “ГАРАДЗЕЙСКІ ЦУКРОВЫ КАМБІНАТ” Генадзю Салаўю, дырэктару ААТ “Грыцкевічы” Яўгену Здановічу, старшыні праўлення СВК “Агракамбінат Сноў” Мікалаю Радаману, дырэктару ААТ “Новае жыццё” Віктару Худніцкаму, дырэктару ААТ “17 Верасня” Арцёму Шастапераву, дырэктару ААТ “Сейлавічы” Аляксандру Касперу.
Усе дасягненні раёна, у першую чаргу, — гэта заслуга яго жыхароў, і канечне ж, — высокіх лідэрскіх якасцей кіраўніка раёна, які здолеў згуртаваць шматтысячны калектыў і накіраваць яго намаганні ў стваральнае рэчышча.

Старшыня Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Ломскі ўручыў Ганаровыя граматы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь загадчыку аўтагаражом СВК “Агракамбінат Сноў” Сяргею Ломшу і трактарысту-машыністу сельскагаспадарчай вытворчасці ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” Мікалаю Яшэні.
Падзяка міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь была аб’яўлена трактарысту-машыністу сельскагаспадарчай вытворчасці ААТ “Сейлавічы” Мікалаю Кісуну і ветэрынарнаму фельчару ААТ “17 Верасня” Мікалаю Було.

Падзякай міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь быў адзначаны дырэктар ТАА “ІлатанТорг” Руслан Байрамкулаў.
Ганаровай граматай дзяржаўнага аб’яднання “Жыллёва-камунальная гаспадарка Мінскай вобласці” — вадзіцель участка “Транспартны цэх” раённага УП “Нясвіжская жыллёва-камунальная гаспадарка” Уладзімір Юхо.

Ганаровыя граматы камітэта архітэктуры і будаўніцтва Мінскага абласнога выканаўчага камітэта атрымалі галоўны інжынер-будаўнік СВК “Агракамбінат Сноў” Валерый Шаламіцкі, намеснік дырэктара — галоўны інжынер КДУП “УКБ Нясвіжскага раёна” Аляксандр Карачун, машыніст самаходнага катка філіяла КУП па праектаванні, рамонце і будаўніцтве дарог “Мінскаблдарбуд” — ДРБУ №168” Сяргей Дзейка, машыніст экскаватара ААТ “Нясвіжскае ПМК-23“ Сяргей Абрамовіч, Віталь Бярнацкі з ТАА “ПМК 2010“, Валерый Астрэйка з ААТ “ПМК 218“.
Аляксандр Ломскі таксама правёў ўзнагароджанне пераможцаў раённага спаборніцтва па выніках работы за 2023 год. Сярод сельскагаспадарчых арганізацый імі сталі ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі”, КСВУП “Эксперыментальная база “Свеклавічная”, ААТ “Сейлавічы”.

Сярод прамысловых арганізацый — ЗВУП “Мед- Інтэрпласт”. Сярод арганізацый у галіне гандлю, грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання з прысуджэннем аднаго прызавога месца — ААТ “Дабрабыт”. Сярод суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва — ТАА “НясвіжБудСэрвіс». Сярод будаўнічых арганізацый — ТАА “ПМК 2010”). Сярод арганізацый у галіне транспарту, сувязі, дарожнага абслугоўвання — філіял КУП па праектаванні, рамонце і будаўніцтве дарог “Мінскаблдарбуд» — “ДРБУ №168”.
У сферы адукацыі перамаглі дзяржаўная ўстанова адукацыі “Нясвіжская гімназія”, ДУА “Сноўская сярэдняя школа”, ДУА “Дзіцячы садок №4 г. Нясвіжа “Караблік дзяцінства”, ДУА “Сноўскі дзіцячы сад”. У сферы культуры — цэнтр народнай творчасці ДУК “Нясвіжскі раённы цэнтр культуры” і Слаўкаўская сельская бібліятэка ДУК “Нясвіжская цэнтральная раённая бібліятэка імя Паўла Пранузы”.

Лепшымі структурнымі падраздзяленнямі УАЗ “Нясвіжская цэнтральная раённая бальніца” сталі гінекалагічнае аддзяленне і Лявонавіцкая амбулаторыя.

Сярод пасялковага і сельскіх выканаўчых камітэтаў пераможцам вызначаны Ланскі сельскі выканаўчы камітэт.

Усе пераможцы занесены на Дошку гонару Нясвіжскага раёна.

Лепшымі па прафесіі з занясеннем на раённую Дошку гонару былі прызнаныя аператар машыннага даення СВК “Агракамбінат Сноў” Жанна Гаргун, галоўны аграном СВК “Агракамбінат Сноў” Аляксандр Шаманаў, свінарка ААТ “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ” Ганна Брытвіч, заатэхнік-селекцыянер ЗАТ “1 Мая” Таццяна Грынкевіч, трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці ААТ “Юшавічы” Міхаіл Трусевіч, вадзіцель ААТ “Сейлавічы” Яўген Царыкевіч, апаратчык варкі утфеля ААТ “ГАРАДЗЕЙСКІ ЦУКРОВЫ КАМБІНАТ” Людміла Буян, старшы майстар змены цэха медыцынскіх прэпаратаў ААТ “Нясвіжскі завод медыцынскіх прэпаратаў” Таццяна Панкратава, начальнік вытворчасці СП ТАА “ФАРМЛЭНД” Міхаіл Шашко, вадзіцель пагрузчыка ЗАТ “Аблрапсаграсервіс” Уладзімір Жданюк, швачка СЗАТ “Еўратарэкс” Людміла Бурнэль, загадчык крамы ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі” Ірына Стахно, вадзіцель пагрузчыка раённага УП “Нясвіжская ЖКГ” Ігар Кісялёў, машыніст бульдозера ААТ “Нясвіжскае ПМК-23” Леанід Лазюк, начальнік планава-вытворчага аддзела філіяла КУП па праектаванні, рамонце і будаўніцтве дарог “Мінскаблдарбуд”-“ДРБУ №168” Ала Кандратовіч, урач ультрагукавой дыягностыкі кабінета ультрагукавой дыягностыкі УАЗ “Нясвіжская ЦРБ” Наталія Аляксеева, загадчык аддзялення комплекснай падтрымкі ў крызіснай сітуацыі раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Алена Васілеўская, настаўнік біялогіі і хіміі ДУА “Грыцкевіцкая сярэдняя школа” Андрэй Радаман, настаўнік фізічнай культуры ДУА “Грыцкевіцкая сярэдняя школа” Міхаіл Паляшчук, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце ДУА “Сноўская сярэдняя школа” Наталля Табачка, трэнер-выкладчык ДУА “Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа” Таццяна Плотнікава, мастацкі кіраўнік ДУК “Нясвіжскі раённы цэнтр культуры” Юлія Івашка, намеснік начальніка Нясвіжскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, падпалкоўнік унутранай службы Рыгор Семяновіч, інспектар крымінальна-выканаўчай інспекцыі міліцыі грамадскай бяспекі аддзела ўнутраных спраў Нясвіжскага райвыканкама, маёр міліцыі Андрэй Саленік, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Людміла Вітко.

Ганаровымі граматамі Нясвіжскага райвыканкама былі ўзнагароджаны старшыня Нясвіжскага раённага Савета дэпутатаў з лістапада 2010 г. па люты 2024 г. Валерый Лазюк, старшыня Сноўскага сельвыканкама са жніўня 2000 г. па сакавік 2024 г. Галіна Карпей, старшыня Казлоўскага сельвыканкама з сакавіка 2003 г. па сакавік 2024 г. Алег Яраш, старшыня Нясвіжскага раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі з 2015 г. па 2024 г. Міхаіл Жыгуноў, генеральны дырэктар ААТ “ГАРАДЗЕЙСКІ ЦУКРОВЫ КАМБІНАТ” Генадзь Салавей, дырэктар ААТ “Грыцкевічы” Яўген Здановіч, старшыня СВК “Агракамбінат Сноў” Мікалай Радаман, дырэктар ЗАТ “1 Мая” Анатоль Ру- дзяк, начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта Алена Клішэвіч, кіраўнік ДУ “Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Нясвіжскага раёна” Валерый Казубоўскі, начальнік аддзела землеўпарадкавання Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта Наталля Сідарэнка, галоўны спецыяліст юрыдычнага аддзела Нясвіжскага райвыканкама Яна Русель, старшыня Казлоўскага сельскага выканаўчага камітэта Віталь Севярэнь, начальнік аддзела рознічнага продажу цэнтра банкаўскіх паслуг № 526 у г. Нясвіжы рэгіянальнай дырэкцыі па г. Мінску і Мінскай вобласці ААТ “Белаграпрамбанк” Наталля Петручэня, спецыяліст па аказанні рознічных банкаўскіх паслуг аддзела продажаў рознічных банкаўскіх прадуктаў і паслуг цэнтра банкаўскіх паслуг № 620 ААТ “Ашчадны банк “Беларусбанк” Дар’я Касмовіч, спецыяліст па рэкламе ДУ “Рэдакцыя газеты “Нясвіжскія навіны” Вольга Згірская, ветэрынарны ўрач СВК “Агракамбінат Сноў” — галоўны ветэрынарны ўрач ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” Анжаліка Бродніцкая, агароднік парнікова-цяплічнай вытворчасці ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі” Вольга Амельчэня, вадзіцель аўтамабіля лінейна-дарожнай дыстанцыі № 651 філіяла “ДЭУ №65” РУП “Мінскаўтадар-Цэнтр” Ілья Шыш.

Аляксандр Ломскі ўручыў таксама прафсаюзныя ўзнагароды. Граматы Мінскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК атрымалі грузчык цэха чыгуначнага транспарту ААТ “ГАРА- ДЗЕЙСКІ ЦУКРОВЫ КАМБІНАТ” Сяргей Курдун, галоўны эканаміст ЗАТ “1 Мая” Іван Слуцкі, дырэктар ААТ “Новае жыццё” Віктар Худніцкі і брыгадзір малочна-таварнага комплексу “Сычы” СВК “Агракамбінат сноў” Анастасія Роўда.

Па выніках круглагадовай спартакіяды Нясвіжскага раёна ў 2023 годзе сярод прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў самым спартыўным стаў СВК “Агракамбінат Сноў”, на 2-м месцы — філіял Нясвіжскае УМГ ААТ “Газпром трансгаз Беларусь”, і на 3-м — Нясвіжскі РЭС філіяла Стаўбцоўскія электрасеці РУП “Мінск- энерга”.

Перад удзельнікамі злёту выступілі з канцэртнай праграмай творчыя супрацоўнікі Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС.

А бліскучым фіналам святочнага мерапрыемства стаў нумар, які прынёс перамогу нашаму раёну ў абласным конкурсе “Напеў зямлі маёй”. Яскравы і шматвобразны, ён змясціў у сабе ўсю глыбіню творчага натхнення, якое нараджаецца з любові да роднай зямлі — той асновы, без якой немагчымыя ні працоўныя, ні творчыя дасягненні.

Думаецца, што многія ўдзельнікі ўрачыстасці пагодзяцца са словамі механізатара ЗАТ “1 Мая” Сяргея Сінічына, узнагароджанага Ганаровай граматай Мінаблвыканкама:
— Для нас арганізавалі цудоўнае свята, і я вельмі рады, што пабываў тут. Добрыя словы, узнагароды, выдатныя выступленні артыстаў — усё гэта не можа пакінуць раўнадушным. Дзякуй усім, хто цэніць нашу працу, а мы будзем старацца яшчэ больш!

На Нясвіжчыне ўшанавалі лепшых працаўнікоў На Нясвіжчыне ўшанавалі лепшых працаўнікоў На Нясвіжчыне ўшанавалі лепшых працаўнікоў На Нясвіжчыне ўшанавалі лепшых працаўнікоў На Нясвіжчыне ўшанавалі лепшых працаўнікоў На Нясвіжчыне ўшанавалі лепшых працаўнікоў На Нясвіжчыне ўшанавалі лепшых працаўнікоў На Нясвіжчыне ўшанавалі лепшых працаўнікоў На Нясвіжчыне ўшанавалі лепшых працаўнікоў На Нясвіжчыне ўшанавалі лепшых працаўнікоў На Нясвіжчыне ўшанавалі лепшых працаўнікоў На Нясвіжчыне ўшанавалі лепшых працаўнікоў На Нясвіжчыне ўшанавалі лепшых працаўнікоў На Нясвіжчыне ўшанавалі лепшых працаўнікоў На Нясвіжчыне ўшанавалі лепшых працаўнікоў На Нясвіжчыне ўшанавалі лепшых працаўнікоў На Нясвіжчыне ўшанавалі лепшых працаўнікоў На Нясвіжчыне ўшанавалі лепшых працаўнікоў На Нясвіжчыне ўшанавалі лепшых працаўнікоў На Нясвіжчыне ўшанавалі лепшых працаўнікоў На Нясвіжчыне ўшанавалі лепшых працаўнікоў На Нясвіжчыне ўшанавалі лепшых працаўнікоў На Нясвіжчыне ўшанавалі лепшых працаўнікоў На Нясвіжчыне ўшанавалі лепшых працаўнікоў На Нясвіжчыне ўшанавалі лепшых працаўнікоў На Нясвіжчыне ўшанавалі лепшых працаўнікоў На Нясвіжчыне ўшанавалі лепшых працаўнікоў На Нясвіжчыне ўшанавалі лепшых працаўнікоў На Нясвіжчыне ўшанавалі лепшых працаўнікоў На Нясвіжчыне ўшанавалі лепшых працаўнікоў На Нясвіжчыне ўшанавалі лепшых працаўнікоў На Нясвіжчыне ўшанавалі лепшых працаўнікоў На Нясвіжчыне ўшанавалі лепшых працаўнікоў На Нясвіжчыне ўшанавалі лепшых працаўнікоў На Нясвіжчыне ўшанавалі лепшых працаўнікоў На Нясвіжчыне ўшанавалі лепшых працаўнікоў На Нясвіжчыне ўшанавалі лепшых працаўнікоў На Нясвіжчыне ўшанавалі лепшых працаўнікоў На Нясвіжчыне ўшанавалі лепшых працаўнікоў На Нясвіжчыне ўшанавалі лепшых працаўнікоў На Нясвіжчыне ўшанавалі лепшых працаўнікоў
Соф’я ЛЮБАНЕЦ.
Фота
Ірыны ЛУЧЫНОВІЧ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!