Меню
Курс $  3.25 | €  3.8 | ₽100  4.13 |
Погода 14 °C

Дзіцячы даведнік па дарогах і фінансах

1 год назад 0 4

Пост опубликован: 06.06.2024

З самага ранняга ўзросту дзіця спасцігае асноўныя правілы дарожнай бяспекі. Бацькі не стамляюцца паўтараць, што дарогу трэба пераходзіць на зялёнае святло святлафора, што пры пераходзе дарогі трэба паглядзець направа, а потым налева. Ні ў дарослых, ні ў дзяцей не ўзнікае сумненняў у важнасці гэтых правілаў і значнасці іх для жыцця.

У цяперашні час настолькі ж важна, каб бацькі былі граматнымі і ў дачыненні да фінансых ведаў і вучылі дзяцей з самага дзяцінства асновам абыходжання з фінансамі і банкаўскімі сэрвісамі, бяспечным плацяжам і іншым карысным ведам.



Менавіта таму ААТ “Белаграпрамбанк” сумесна з Дзяржаўтаінспекцыяй палічылі важным напярэдадні летніх канікул нагадаць бацькам і дзецям правілы фінансавай і дарожнай бяспекі і правесці “Бяспечны маршрут: дзіцячы даведнік па дарогах і фінансах”.

З 30 мая па 1 чэрвеня супрацоўнікі ДАІ разам са спецыялістамі банка пракладвалі “бяспечны маршрут” ва ўсіх гарадах рэспублікі, спынялі транспартныя сродкі з кіроўцамі, якія ажыццяўлялі перавоз дзяцей, і пешаходаў з дзецьмі пры пераходзе праезнай часткі, праводзілі з імі прафілактычную гутарку аб бяспечным дарожным руху з удзелам дзяцей.Дзіцячы даведнік па дарогах і фінансах

На адным з такіх рэйдаў пабывала і карэспандэнт раённай газеты. Аб правілах бяспекі на дарозе і фінансавай граматнасці дзецям і іх бацькам распавядалі інспектар міжраённага аддзела ДАІ Нясвіжскага РАУС Ганна Карпач і начальнік аддзела рознічных продажаў ЦБП №526 у г. Нясвіжы рэгіянальнай дырэкцыі па Мінскай вобласці ААТ “Белаграпрамбанк” Наталля Петручэня. Спецыялісты гутарылі з маленькімі ўдзельнікамі дарожнага руху і іх бацькамі ў самых розных кропках горада: каля дзіцячых пляцовак, устаноў адукацыі, гандлю і проста на вуліцах Нясвіжа. Зразумела, ніхто не застаўся без падарункаў ад арганізатараў акцыі.

Юныя пасажыры дысцыплінаваных вадзіцеляў і юныя пешаходы атрымалі на памяць інтэрактыўную брашуру, якая ў гульнявой форме дазваляе даведацца асновы фінансавай граматнасці, флікер для бяспечнага руху і іншыя прыемныя падарункі.Дзіцячы даведнік па дарогах і фінансах

— Падчас акцыі я прэзентавала бацькам і юным патэнцыйным кліентам банка ўнікальныя банкаўскія сэрвісы і прадукты для дзяцей — мабільны дадатак “FinTeam”, які з ранняга ўзросту вучыць самастойна распараджацца фінансамі — збіраць, зарабляць, а таксама дзіцячую банкаўскую картку, якая можа быць нават з індывідуальным дызайнам, — распавяла журналісту начальнік аддзела рознічных продажаў Наталля Петручэня.

Спецыялісты жадалі дзецям, каб іх летні маршрут быў бяспечным, а бацькам прамаўлялі, што дзецям заўсёды трэба нагадваць аб фінансавай і дарожнай бяспецы.
— Разам мы можам зра- біць дзяцінства нашых дзяцей яркім і бесклапотным. Хай кожнае дзіця адчувае сябе абароненым, патрэбным, любімым і бязмежна шчаслівым! — пажадалі ўдзельнікам дарожнага руху Ганна Карпач і Наталля Петручэня.

Неаніла ЛЮБАНЕЦ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!