Меню
Курс $  3.03 | €  3.44 | ₽100  3.72 |
Погода 3 °C

Воін і ўрач у адной асобе

Нясвіжскія навіны 3 дня назад 0 20

Пост опубликован: 09.05.2025

У нашым перадсвяточным нумары, прысвечаным 80-годдзю Вялікай Перамогі, мы вырашылі яшчэ раз аддаць даніну павагі нашым землякам, ветэранам Вялікай Айчыннай вайны. Гісторыі пра некаторых з іх мы прапануем сёння вашай увазе.
Мікалай Мікалаевіч Падгайскі нарадзіўся 10 кастрычніка 1924 года ў вёсцы Кавалі Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і селяніна. Вучыўся ў Ляхавіцкай сярэдняй школе. Затым, пасля заканчэння Баранавіцкага медвучылішча, працаваў фармацэўтам у аптэцы г. Ляхавічы.



З ліпеня 1943 года быў сувязным партызанскага атрада “Авангард”, з ліпеня 1944 г. па люты 1946 г. служыў у шэрагах Савецкай Арміі. Браў удзел у баях у розных часцях у складзе ІІ Беларускага фронту. Удзельнічаў у вызваленні Варшавы, Шчэціна, Познані, Берліна. Перамогу сустрэў у раёне варожай сталіцы.
М.М. Падгайскі ўзгадваў такі выпадак.
— Пры выкананні спецзадання па затрыманні варожай групы мы знайшлі пацярпелага нямецкага афіцэра: у яго быў моцны крывацёк і раненне ў нагу, — расказваў ветэран. — Я адразу ж наклаў яму на рану бінтавую павязку і жгут на сцягно. У тэрміновым парадку ён быў дастаўлены ў медчасць. У далейшым гэты немец даў каштоўныя паказанні аб месцах захоўвання варожай зброі.
Пасля Дня Перамогі герой гэтага аповеду служыў у шэрагах Савецкай Арміі ў Германіі, быў прыкамандзіраваны да хірургічнага шпіталя на паса- дзе фармацэўта. І канчаткова вырашыў паступіць вучыцца ў медінстытут.
Пасля дэмабілізацыі ў 1947 годзе яго мара здзейснілася: ён паступіў вучыцца ў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, які скончыў у 1953 годзе і атрымаў накіраванне ў Нясвіжскую райбальніцу, дзе і працаваў загадчыкам хірургічнага аддзялення да выхаду на пенсію.
За час працы неаднаразова падвышаў сваю кваліфікацыю хірурга ў інстытутах Савецкага Саюза па розных кірунках хірургічнага профіля. яму была прысвоена вышэйшая катэгорыя ўрача-хірурга. Выконваў складаныя аперацыі на розных органах, касцях і суставах.
З добрым зыходам зрабіў дзве аперацыі на сэрцы. Аднойчы падчас аперацыі ўшывання сэрца пры раненні (сэрца ляжала ў хірурга на далоні) яно спынілася. Рухам сваёй рукі ён запусціў яго і працягваў аперацыю. Скончылася ўсё добра. Хворы ачуняў.
М.М. Падгайскі ўзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны ІІ-й ступені і ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941 — 1945 гг.”, “За ўзяцце Варшавы”, “За ўзяцце Берліна”, а таксама медалём Пірагова.
Падрыхтавала
Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!