Сяргей Іванавіч Мяленька нарадзіўся 15 мая 1926 года ў вёсцы Малева ў сям’і сялян. У 1941 годзе скончыў 7 класаў. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны, як і многія вясковыя дзеці таго часу, дапамагаў бацькам у вя- дзенні хатняй гаспадаркі.
У 1944 годзе яму споўнілася 18 гадоў. Пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў быў прызваны ў шэрагі Савецкай Арміі. 3 верасня 1944 года С.І. Мяленька прыняў ваенную прысягу ў 64-м запасным палку, дзе праходзіў службу да снежня 1944 года снайперам.
З 15 студзеня 1945 года і да Дня Перамогі ўдзельнічаў у баявых дзеяннях на ІІІ-м Украінскім фронце ў складзе 184-га конна-артылерыйскага палка, а затым у складзе 47-га гвардзейскага кавалерыйскага палка на пасадзе сувязіста. Удзельнічаў у штурме і ўзяцці Будапешта. Перамогу, гэты самы радасны і значны ў сваім жыцці дзень, сустрэў у Аўстрыі, у ста кіламетрах ад Вены.
Пасля заканчэння вайны да 1950 года працягваў нялёгкую ваенную службу на Курыльскіх астравах. Пасля дэмабілізацыі, на працягу 19 гадоў працаваў у калгасе “Беларусь”, а затым да выхаду на пенсію быў слесарам Нясвіжскай ордэна Леніна райсельгас- тэхнікі.
— Нават будучы пенсіянерам, ніяк не мог змірыцца з думкай, што я ўжо нікому не патрэбны, — гаварыў ветэран. — Таму яшчэ 16 гадоў працаваў хай не на такіх значымых участках, як раней, але ўсё роўна імкнуўся быць карысным грамадству.
З падзей ваеннага і пасляваеннага часу цяжка выдзяліць тыя, што асаб-ліва запомніліся. Яны ўсе запалі ў душу. Гэта жыццё пад акупацыяй і гібель ад рук нямецка-фашысцкіх захопнікаў роднага брата, і ўдзел у баявых дзеяннях, і цяжкая служба на Курыльскіх астравах. Усё гэта са слязьмі на вачах. Адзінае, што можна з усяго выдзяліць, самае яркае, светлае, радаснае — гэта, канечне ж, Дзень перамогі. Гэта свята, якое ёсць, было, і ўпэўнены, што будзе яшчэ доўгія гады адным з самых дарагіх святаў не толькі беларускага народа.
С.І. Мяленька ўзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны ІІ-й ступені, медалямі “За адвагу”, “За ўзяцце Будапешта”, “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941 — 1945 гг.».
Падрыхтавала
Соф’я ЛЮБАНЕЦ.