Меню
Курс $  3.02 | €  3.46 | ₽100  3.85 |
Погода 14 °C

Ладзіў пераправы праз Нарву, Віслу, Одэр

Нясвіжскія навіны 3 дня назад 0 6

Пост опубликован: 10.05.2025

Ураджэнец вёскі Хлюпічы Карэліцкага раёна Іван Васільевіч Шут да вайны скончыў вучылішча фабрычна-завадскога навучання і працаваў на распрацоўцы лесу ў Налібоцкай пушчы. Калі мясцовасць акупіравалі фашысты, маладыя аднавяскоўцы пачалі дапамагаць партызанам, якія хутка з’явіліся ў лесе. Іван Васільевіч быў у іх ліку. Разам з сябрамі перадаваў зброю, патроны, харчаванне.
Нямецкія часці размяшчаліся за пяць кіламетраў ад іх вёскі, але вось паліцэйскія часта заязджалі. Тады хлопцы хаваліся, а аднойчы не паспелі гэта зрабіць і пабеглі ў поле. Немцы іх злавілі, збілі і хацелі расстраляць. Але чамусьці перадумалі і забралі ў паліцэйскі ўчастак. Начальнік пабіў паліцэйскіх бізуном за тое, што тыя не расстралялі маладых людзей на месцы. І калі тыя ўжо развітваліся з жыццём, да іх падышлі два немцы з аўтаматамі. Але тут вясковыя жанчыны кінуліся да салдат, прынеслі ім яек. І тыя адпусцілі хлопцаў, але строга папярэдзілі, каб ніколі не ўцякалі, інакш — куля ў лоб. Сябры працягнулі дапамагаць партызанам брыгады Вострыкава ўсім неабходным. А неўзабаве Іван Васільевіч зусім пайшоў на хутар да сваяка.



У войска ён быў прызваны ў чэрвені 1944 года, служыў у сапёрнай часці. Пасля размініравання будаваў і рамантаваў масты праз Нарву, Віслу, Одэр, наводзіў пераправы, капаў акопы.
Ладзіць пераправы даводзілася пад шквалісты агонь, выбухі снарадаў. А тым часам салдаты плылі цераз раку на баржы, быццам не кулі свісталі, а дождж ішоў…
Пасля вайны Іван Васільевіч працаваў па прафесіі — будаўніком. У скла-дзе рабочых Гарадзейскай ПМК-217 узводзіў цукровы камбінат у пасёлку. Затым застаўся працаваць на заво-дзе і ўзначаліў брыгаду муляроў-тынкоўшчыкаў.
За поспехі ў будаўніцтве ён узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.
Падрыхтавала Аксана ГРОХ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!