Меню
Курс $  3.03 | €  3.44 | ₽100  3.72 |
Погода 3 °C

Вайна, палон… і доўгія мірныя вёсны

Нясвіжскія навіны 2 дня назад 0 5

Пост опубликован: 10.05.2025

Аляксандр Аўрамавіч Шчарбянок нарадзіўся ў 1920 годзе ў Юрцава Аршанскага раёна. Скончыўшы 7 класаў мясцовай школы, юнак паступіў у Смалянскі сельгастэхнікум. Перад вайной размеркаваўся на Ляшчанскую машынна-трактарную станцыю ў Баранавіцкай вобласці, стаў працаваць галоўным аграномам. У кастрычніку 1940 года быў прызваны на вайсковую службу. Там ён скончыў школу малодшых камандзіраў у асобным сапёрным батальёне Адэскай ваеннай акругі, нёс службу ў Малдаўскай ССР.



— Вайна, трывога па батальёну… Усіх байцоў перапранулі ў новую форму, строем, з песняй мы ішлі да чыгуначнай станцыі. А варожыя самалёты ўжо тут сталі абстрэльваць нашу калону. Пагрузіліся ў вагоны, нас вязлі ў горад Кілья. Але да месца прызначэння мы не даехалі, 30 кіламетраў прыйшлося ісці пешшу, каб заняць абарону ля самай мяжы. Ноччу з 22 на 23 чэрвеня я прыняў свой першы бой з ворагам. А раніцай мы пахавалі першых забітых… — успамінаў Аляксандр Аўрамавіч.
Пры абароне Адэсы Аляксандр Шчарбянок быў ранены і трапіў у палон.
— Гэта быў румынскі лагер для ваеннапалонных, — расказваў ветэран. — Румыны абыходзіліся з пленнымі як з жывёлай. У 1943 годзе ў лагер прыехалі ўласаўцы і агітавалі ў сваю армію. Ніхто не выказаў жадання, а некаторыя палонныя нават наўмысна рэзалі сабе ногі, каб іх не прымусілі туды пайсці. Калі ў жніўні 1944 года да мяжы з Румыніяй наблізіўся фронт, нам, кадравым салдатам, удалося вырвацца з палону і патрапіць у 311 стралковы полк. Мне давялося прайсці праз асобы аддзел палка,а пасля гэтага я быў прызначаны памочнікам камандзіра ўзвода ў пяхоце.
З баямі Аляксандр Аўрамавіч прайшоў Балгарыю, Югаславію, Венгрыю… Пры акружэнні групіроўкі немцаў і ўласаўцаў у Будапешце быў паранены. У баях за гэты горад палягло шмат савецкіх салдат. Многія ўдзельнікі той падзеі пасля расказвалі, што амаль увесь горад быў завалены трупамі забітых.
Аляксандр Шчарбянок быў узнагароджаны медалямі “За адвагу”, “За ўзяцце Будапешта”, “За баявыя заслугі”, “За вызваленне Варшавы”, “За ўзяцце Берліна”, ордэнам Айчыннай вайны І-й ступені і шматлікімі юбілейнымі медалямі.
У пасляваенны час Аляксандр Аўрамавіч працаваў аграномам у Навагрудскай, потым — у Нясвіжскай МТС, у калгасе імя Калініна. 15 гадоў узначальваў калгас “Беларусь”, а з 1976 па 1991 працаваў выкладчыкам-майстрам Сноўскага вучэбна-вытворчага комплексу.
Падрыхтавала
Ірына ЕФІШОВА.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!