Меню
Курс $  3.16 | €  3.68 | ₽100  4.03 |
Погода 14 °C

Абараняў Смаленск і трапіў у палон

2 месяца назад 0 9

Пост опубликован: 11.05.2025

Вялікая Айчынная вайна ўраджэнца Нясвіжчыны Аляксандра Рыгоравіча Гапановіча застала на службе ў Чырвонай Арміі ў горадзе Астрагорску Варонежскай вобласці. У пачатку ліпеня ў складзе 479-га стралковага палка ён быў мабілізаваны на фронт для абароны Смаленска. Да 10 ліпеня распачалася абарона паўднёвых подступаў да Смаленска. Баі былі жорсткія. Савецкая артылерыя вяла магутны агонь па гітлераўскіх пазіцыях. Зямля гу- дзела. Франтавая паласа асвятлялася ўспышкамі гармат і ракетамі, якія немцы запускалі ў велізарнай колькасці, каб сачыць за перамяшчэннямі саперніка.



Савецкія салдаты да канца ліпеня ўтрымлівалі межы, а таксама здзейснілі серыю бязлітасных аперацый, якія праходзілі з пераменным поспехам для абодвух бакоў. Немцы, маючы перавагу ў авіяцыі і танках, ціснулі іх, уначы — яны фашыстаў.
Сілы былі няроўнымі, вораг амаль бесперапынна бамбіў з паветра і абст- рэльваў артылерыйскім агнём. Немцы акружылі савецкіх салдат шчыльным колам, боепрыпасы скончыліся. Выйсці з акружэння яны не змаглі, бо гітлераўцы падпалілі палі з жытам, дзе тыя хаваліся. І 4 жніўня 1941 года Аляксандр Рыгоравіч патрапіў у палон з камандзірам Лазавым. Некаторы час яны знахо- дзіліся на тэрыторыі СССР, а потым іх пераправілі ў Літву. У чэрвені 1942 года іх адправілі ў Нямеччыну, у лагер для ваеннапалонных. Працаваць прыходзілася на папяровай фабрыцы. Умовы ў палоне былі вельмі цяжкія, многія паміралі ад холаду і голаду. З тысячы палонных засталіся ў жывых толькі сто чалавек.
У красавіку 1945 года Чырвоная Армія вызваліла горад Аўсік, і Аляксандр Рыгоравіч быў прызваны палявым ваенкаматам на ваенную службу ў 214-ы стралковы полк у армію пад камандаваннем Конева. У першыя дні мая іх накіравалі ў Прагу душыць паўстанне гітлераўцаў. А 12 мая 1945 года ў складзе I-га Украінскага фронта Аляксандр Рыгоравіч скончыў вайну.
А.Р. Гапановіч узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II-й ступені, медалём “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941 — 1945 гг.”.
Падрыхтавала
Аксана ГРОХ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!