Бацькі і дзецi

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

На жнівеньскай раённай камісіі па справах непаўналетніх разглядаліся пытанні аб прыняцці канчатковага рашэння па далейшым жыццеўладкаванні непаўналетніх, якія маюць патрэбу ў дзяржаўнай абароне і адабраны ў бацькоў, згодна з Дэкрэтам № 18, а таксама матэрыялы на праблемныя сем»і і на непаўналетніх і іх бацькоў.

Па першым пытанні разглядаліся дзве справы, якія прадэманстравал і дыяметральна супрацьлеглыя вынікі. Калі ў першым выпадку маці 5-гадовага хлопчыка і гадавалай дзяў- чынкі пасля адабрання дзяцей зрабіла ўсё магчымае, каб іх ёй вярнулі, то ў другім гора-маці ўвогуле не з»явілася на пасяджэнне камісіі, не наведвала сваю адзіную 10-гадовую дачку ў сацыяльным прытулку і, па звестках зацікаўленых службаў, не перастала злоўжываць спіртным. І гэта пры тым, што бацька дзяўчынкі памёр у мінулым годзе, і маці павінна была б стаць галоўнай апорай сваёй дачкі. Ды толькі апора гэта аказалася ненадзейнай. Камісія падтрымала хадайн іцтва дзіцячага сацыяльнага прытулку аб звароце ў суд з іскам аб пазбаўленні жанчыны, жыхаркі в. Лань, бацькоўскіх правоў. На праблемныя сем»і разглядаўся адзін матэрыял, толькі фігурыравалі ў ім адразу трое дзяцей. Менавіта столькім маленькім чалавечкам ва ўзросце ад 7 да 5 гадоў 25-гадовая маці не можа або не хоча стварыць нармальныя ўмовы для жыцця.

У большасці пакояў хаты — земляная падлога, не ва ўсіх вокнах ёсць шкло. А пра пасцельную бялізну і ложак, на якіх спяць дзеці, і гаварыць немагчыма, бо гэта, як кажуць, без каментарыяў. Па словах прадстаўнікоў школы, якія наведвал і сям»ю, у хаце можа быць самы мізер ежы, але заўсёды будзе бутэлька піва для сужыцеля шматдзетнай маці, які, дарэчы, прызнаў бацькоўства толькі на 5-гадовую дачку. Жанчыне, жыхарцы вёскі Друцкаўшчызна, далі тэрмін да 28 жніўня для навядзення парадку ў хаце і стварэння нармальных умоў жыцця для дзяцей. У адваротным выпадку яны будуць адабраны і змешчаны ў дзіцячы сацыяльны прытулак.

Па трэцім пытанні разглядалася 14 матэрыялаў, палова з якіх была звязана з парушэннямі правілаў дарожнага руху. Сярод іх былі і такія грубыя, як кіраванне транспартнымi сродкамі ў нецвярозым стане (4 выпадкі). Усе яны былі звязаны з матацыкламі і скутэрамі, што яшчэ раз пацвярджае тэндэнцыю да летняга ўсплёску такіх правапарушэнняў сярод падлеткаў. У 5 выпадках непаўналетнія, сярод якіх была і 17-гадовая дзяўчына, адказвалі за распіццё спіртнога ў грамадскіх месцах або за з»яўленне іх у нецвярозым выглядзе. «Героі» двух выпадкаў, звязаных з хуліганствам, на камі- сію не з»явіліся, і разгляд іх спраў перанесены на другі раз. Бацькі дваіх юных аматараў спіртнога, якія не з»явіліся на разгляд іх спраў, за непавагу да камісіі атрымалі максімальны ў іх выпадках штраф — 15 базавых велічынь. Асобна ад усіх гэтых матэрыялаў стаіць справа 14-гадовага падлетка, які прыехаў дадому на канікулы з дапаможнай школы, дзе знаходзіцца на поўным дзяржзабеспячэнні. У маці ён адзін.

І хаця менавіта маці, жыхарка вёскі Міцькавічы, скардзілася на тое, што сын яе крыўдзіць — абзывае, б»е, а нядаўна нават пагражаў забіць, камісія не стала на яе бок. Від няшчаснага хлапчука са слядамі пабояў на галаве гаварыў сам за сябе. У адказ на пытанне, чаму ён крыўдзіць маці, падлетак адразу горка заплакаў і праз слёзы ледзь вымавіў: «Яна ўвесь час п»е. Не магу больш гэтага цярпець». Як высветлілася, жанчына даў- но і пастаянна п»е, не раз праходзіла лячэнне ад алкагалізму, але, падобна, усур»ёз ніколі не задумвалася ні аб сваім жыцці, ні аб будучыні сына, якога нарадзіла па-за шлюбам. На ўсе пытанні членаў камісіі «пакрыўджаная» маці адказвала толькі неўразумелымі позіркамі, адзін раз, праўда, шчыра прызнаўшыся, што ўчора піла таксама. На прапанову адправіцца ў той жа дзень у дзіцячы сацыяльны прытулак падлетак адразу адказаў згодай, сказаў- шы словы, якія павінны былі б быць страшнымі для любых бацькоў: «Куды заўгодна, толькі не дадому». Было вырашана, што хлопчык прабудзе ў прытулку да часу ад»езду ў школу. Маці атрымала папярэджанне: калі яна нічога не зменіць у сваіх паводзінах, то перад 1 верасня будзе ўзнята пытанне аб пазбаўленні яе бацькоўскіх правоў. У цэлым жа на апошняе пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх было прадстаўлена 17 матэрыялаў.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.