Калектыў ААТ “Гарадзейскі цукровы камбінат” паспяхова справіўся з адной са сваіх задач: закончыць перапрацоўку цукровых буракоў да Новага года. Апошняе карэнне было перапрацавана 29 снежня. Як паведамілі “НН” у службе галоўнага тэхнолага, за сезон на прадпрыемстве перапрацавалі 1180351 тону буракоў. З іх атрымалі 173622,1 тоны цукру.