Вучым бяспецы з дзяцінства

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У той дзень у пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 г. Нясвіж было шумна. У госці да ратавальнікаў у чарговы раз прыйшлі вучні ДУА «Ланскі НПК д/с-СШ». Для іх была праве-дзена запамінальная экскурсія ў рамках акцыі «Канікулы без дыму і агню», якая пачалася з прафілактычнай гутаркі. Наперабой дзяўчынкі і хлопчыкі адказвалі на пытанні, дэманструючы свае веды. Работнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях у чарговы раз нагадалі дзецям, што нельга гуляць з запалкамі, распавялі аб правілах абыходжання з агнём і дзеяннях у выпадку выяўлення пажару.

IMG_9025

Найбольшую цікавасць выклікала дэманстрацыя аварыйна-выратавальнай тэхнікі. Хлопцы ўсе ўважліва слухалі, а ад жадаючых «адчуць усё на сабе» не было адбою. На заканчэнне сустрэчы ратавальнікі ўключылі праблісковыя маячкі і сапраўдную пажарную сірэну.

Для замацавання правілаў бяспекі малышам уручылі размалёўкі, а яны, у сваю чаргу, падзякавалі выратавальнікам за экскурсію.

На здымку: экскурсію праводзіць першы намеснік начальніка Нясвіжскага РАНС капітан унутранай службы  У.М. Жэлянгоўскі.

«НН».

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.