Перадавікам — узнагароды і падарункі

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У час жніва-2017 пасярод рабочага дня збожжаўборачныя экіпажы, на рахунку якіх налічвалася першая 1000 тон збожжа, прымалі  віншаванні ад прафсаюзаў. З найлепшымі пажаданнямі  да лідараў жніва звярталіся старшыня раённага  аб’яднання прафсаюзаў М.І. Жыгуноў і старшыня райкама  прафсаюза работнікаў АПК І.К. Кендыш. SONY DSC

Сярод  тых, каго ўзнагароджвалі, — сямейны экіпаж з ААТ “Сейлавічы” — Вячаслаў Канстанці-навіч і Максім Вячаслававіч Хвіцько.  Бацька і сын неаднаразова  ўздымаліся на раённую і абласную  сцэны ў час выніковага свята хлебаробаў, станавіўшыся пераможцамі раённых і абласных спаборніцтваў. З гэтай нагоды, а таксама за шматгадовую і плённую працу на  хлебнай ніве Нясвіжчыны В.К. Хвіцько будзе ўзнагаро-джаны медалём “100 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі”. На здымку: І.К. Кендыш і М.І. Жыгуноў разам з сямейным экіпажам Хвіцько. Здымак на памяць пасля ўручэння  каштоўных падарункаў і сувеніраў. Іна ВАСІЛЕВІЧ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.