У аўторак, 22 верасня, сіноптыкі абяцаюць сонечнае надвор’е, без ападкаў, раніцай — туман. Удзень — 19…23 градусаў са знакам “+”. Вецер — паўднёва-заходні — да 6 м/с. Ноччу — 8…11 градусаў цяпла.
Серада будзе малавоблачнай, без дажджу. Дзённая тэмпература — +20…+23 °С. Раніцай магчымы туман. Паўднёвы вецер — каля 4 — 6 м/с. Уначы — 10…12 градусаў вышэй за нуль.
У чацвер, 24 верасня, таксама абыйдзецца без ападкаў. Надвор’е — воблачнае з праясненнямі. Вецер захавае паказчыкі папярэдніх дзён. +19…+22 — удзень, +13…+14 — ноччу.
“НН”.