Контакты

Поделитесь с друзьями

Адрас рэдакцыi: 222603, г.Нясвiж, вул.Савецкая, 4.

E-mail: redakcy@mail.ru

Тэлефоны:
галоўнага рэдактара –  8-(01770) – 5-12-65,
намесніка галоўнага рэдактара, бухгалтэрыi  –   8-(01770)-  5-17-67,
сакратарыята, фотакарэспандэнта – 5-10-68,
аграпрамысловага аддзела, аддзела пісьмаў і сацыяльных праблем – 8- (01770)- 5-13-03,
прыёму  рэкламы, аддзела па рабоце з органамі дзяржаўнага кіравання  – 8-(01770)- 5-12-64 ,
аддзела  дызайну –  8-(01770)-5-11-28,
раённага радыё –  8-(01770)- 5-15-22.

Рэгiстрацыйны нумар 970. Iндэкс 64053.  Аб’ём 4 друкаван. арк.  Друк афсетны.

Газета выходзiць у сераду i пятніцу. Тыраж 2580 (серада), 3030 (пятніца).

Кошт – па дамоўленасці.

Выпісаць “Нясвіжскія навіны” можна ў любым аддзяленні паштовай сувязі!

ГУ  “Редакция газеты “Нясвіжскія навіны”.

ЦБУ № 526 в г. Несвиж Региональной дирекции по Минской области ОАО “Белагропромбанк”, БИК ВАРВВY2Х

 Р/с BY66BAPB30152930800100000000.

УНН 600031664.


В январе 2018 г. был выполнен редизайн сайта. Новый сайт отличается визуализацией, адаптирован для мобильных устройств и соответствует всем современным стандартам интернет-журналистики.

Гісторыя Нясвіжскай  раённай газеты пачынаецца ў верасні 1939 года, пасля аб’яднання  Усходняй і Заходняй Беларусі. Тады яна выходзіла ў свет  пад назвай “Чырвоны сцяг”. Першым рэдактарам “раёнкі” быў мінскі журналіст Віктар Фінкевіч. Ён прабыў на гэтай пасадзе нядоўга, быў прызваны ў Чырвоную Армію.

Дарэчы, на працягу гістарычнага шляху газеце  шанцавала на кіраўнікоў. Усе яны былі добрымі спецыялістамі і разумелі сваю работу. Пад іх кіраўніцтвам выданне набыло змястоўны характар, своеасаблівыя рысы.

Вялікая Айчынная вайна спыніла выпуск “Чырвонага сцяга”. Аднавіўся ён толькі 1 студзеня 1945 года. Работнікі газеты пастаянна збіралі інфармацыю аб жыцці раёна, аб галоўных накірунках работы прадпрыемстваў. Асноўная ўвага надавалася простым людзям, мужнасці, з якой яны пераадольвалі цяжкасці таго часу. Але “Чырвоны сцяг” не толькі адлюстроўваў змены, якія адбываліся навокал, але і мяняўся сам. З 1 лютага 1954 года аб’ём “раёнкі” павялічыўся ўдвая – да 1 друкаванага ліста, вырас тыраж – з 1000 да 2000 экземпляраў. Журналісты імкнуліся  праўдзіва  і аб’ектыўна адлюстроўваць усе поспехі і недахопы. З’явіліся новыя рубрыкі “Школа перадавога вопыту”, “Перадавыя людзі раёна”, “Правяраем выкананне ўзятых абавязацельстваў”, аддзел сатыры і гумару “На вастрыі пяра”.

1 мая 1962 года  выйшаў першы нумар “Чырвонага сцяга” – газеты Мінскага абкама КПБ і абласнога Савета дэпутатаў рабочых пры Нясвіжскім тэрытарыяльным  вытворчым  калгасна-саўгасным упраўленні. Нясвіжская райгазета аб’ядналася з Клецкай і Капыльскай. На старонках новага выдання знайшлі адлюстраванне справы работнікаў трох раёнаў. У 1968 і 1989 гадах за арганізацыю массавай работы калектыў атрымаў прэмію імя М.І. Ульянавай. А у 1969-м газету ўзнагародзілі Ганаровай граматай  Вярхоўнага Савета БССР. У другой палове стагоддзя на старонках раёнкі  з’явілася больш аналітычных матэрыялаў пад рубрыкамі “Роздум над фактам”, “Расследаванне НС” і г.д.

У 1989 годзе рэдакцыя перайшла  на тыпатайперны набор. Так быў пакладзены пачатак  камп’ютарнаму набору і вёрстцы. Праз восем гадоў выйшаў першы нумар газеты, набраны і звярстаны на камп’ютарным  настольна-выдавецкім комплексе рэдакцыі. З’яўляюцца новыя задумкі, праекты. У матэрыялах вялікая ўвага стала надавацца адраджэнню культурнай спадчыны беларускага народа. Рэгулярна друкуюцца тэматычныя старонкі.

4  верасня 2002 года газета прыйшла да чытачоў у двухкаляровым паліграфічным выкананні з новай назвай – “Нясвіжскія навіны”. Убачылі свет рубрыкі “Субботнее интервью”, “АПК: на шляху рэфармавання” і іншыя. Павялічыўся аб’ём газеты. Зараз у сераду раёнка выходзіць на чатырох, у пятніцу – на 16 і больш палосах.

“Нясвіжскія навіны” падтрымліваюць сувязь з чытачамі, адказваюць на іх пытанні, дапамагаюць вырашаць праблемы, праводзяць  разнастайныя конкурсы і акцыі. Калектыў рэдакцыі рэгулярна прымае ўдзел у творчых конкурсах абласнога і рэспубліканскага ўзроўню, неаднойчы выходзіў прызёрам, аб чым сведчаць дыпломы і граматы. Так, у 2010г. “НН” сталі пераможцам рэспубліканскага конкурса «Залатая літара» ў намінацыі «За лепшыя матэрыялы культурнай і гісторыка-краязнаўчай тэматыкі».

Газета неаднаразова адзначалася дыпломамі, граматамі, падзякамі і ў разнастайных творчых конкурсах. За апошнія 5 гадоў капілка рэдакцыі попоўнілася 20 узнагародамі. Ў 2011 годзе «НН» атрымалі 3-е месца ў абласным конкурсе сродкаў масавай інфармацыі. В 2012-м занялі ў ім 2-е месца.


Поделитесь с друзьями

Контакты: 2 комментария

  • 23.01.2017 в 16:08
    Permalink

    Йордан Кириллов, в скором времени вам будет выслан экземпляр нашей газеты. Всего наилучшего!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 03.01.2017 в 22:03
    Permalink

    С НОВыМ ГОДОМ 2017г. Здравствуйте дорогие друзья.Я собираю газеты и в моей коллекции уже 9000 экземпляров. Прошу вас помочь, мои белорусские друзья, прислав по почте один бумажный экземпляр газета”Несвижкие новини”…Мой адрес:;ЙОРДАН КИРИЛЛОВ, ул.ЦАРь ОСВОБОДИТЕЛь 14 г.ИХТИМАН индекс-2050 БОЛГАРИЯ Спасибо!!. Это потверждение-
    http://www.chr.aif.ru/voronezh/people/so_vsego_mira_zachem_kollekcioner_iz_bolgarii_sobiraet_gazety_voronezha

    Рейтинг комментария:Vote +1+1Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.