Меню
Курс $  3.26 | €  3.51 | ₽100  3.54 |
Погода 14 °C

» …Мары мне вобраз твой светлы прынеслі…»

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

Пост опубликован: 07.03.2017

Mwbi_oOv01M

Радзіма

Заўжды такая: шырыня і далі,

З сінечай неба сонечнай без дна.

Заўжды ў легендах,

што вякі складалі,

Заўжды — як спеў юнацтва,

як вясна.

Заўжды — што заклік:

пуцявінай роднай

Ляці па шчасце, крыўду адгані!..

А ёсць і гэткая:



трымціць пяшчотна

Уся ў маленькай цёплай далані.

Кранецца воч,

ціхутка песціць скроні,

Цяплом крывінкі

ўспыхне ля шчакі.

Уся зямная ўцеха ў той далоні,

У ласцы найдарожшай той рукі.

Жальбу знімае,

гнеў раптоўна цішыць,

I боль у ёй спатоліцца спаўна…

Але няхай не думае хто іншы,

Што ў ласцы гэтай кволая яна.

Кастусь КІРЫЕНКА.

 

Подснежник

детства

Я помню день, когда  из снега

Родился сказочный  цветок.

Весны начало —  с первоцветом,

Подснежник — родины росток.

Он, собирая радость неба,

Несет нам  солнечную весть:

Единство Бога и  природы

Хранит в себе отцовский лес.

Константин  КОРНЕЛЮК.

 

***

Из тьмы и в небеса,

Где ни оков, ни слухов,

Ни стен,

ни бесконечной суеты.

Лететь куда-то

по веленью духа

На зов беспечной

радостной мечты.

И чтобы за спиною не шептали,

Что это бред и я сошла с ума.

Свой странный выбор изо всех

печалей

Я, без сомненья, сделала сама.

Пути вселенной —

сплошь пересеченья

Событий, судеб,

всех времен и лиц.

И Парки виноваты

в совпаденьях,

В сплетениях

немыслимых частиц.

И все шаги

по-своему фатальны,

И встречи — это новые пути,

И только грезы

бесконечно дальни,

И лишь до счастья

далеко идти.

 

***

В отражении луж пустых,

Коридоров ночных зеркальных

Ты живешь, так печально тих,

Как еще не рожденный стих

Нежно-призрачный,

нереальный.

И молчишь,

и глядишь сквозь сны,

Не вступив в лабиринт их улиц,

И уходишь за грань весны.

Ты уходишь туда, где мы

Ото сна еще не проснулись.

Где-то память

наш мир хранит,

Забеливши прорехи мелом,

Только путь мне туда закрыт,

Равнодушно луна скользит

По-над россыпью пятен

белых.

Над своей колдовской мечтой

Разбираю, рыдая, крышу.

Отпускаю. Но ты ведь — мой!

Только голоса за спиной

Твоего я уже не слышу.

Лишь в колодцах зеркал моих

Глаз лучистых сияют звезды.

Ты молчишь, так печально тих,

Как погибший на взлете стих,

Мной оплаканный

слишком поздно.

Лилия Крутова.

Хачу з табой

ісці заўсёды…

Змяркаецца.

А мы — у полі.

Нам час даўно дамоў ісці.

— Люблю, — шапнула. —

Так ніколі

Нікому не скажу ў жыцці.

Апошнія пагаслі промні,

Дарога ў вёску нас вяла.

У гэты вечар я прыпомніў

Усё, што памяць зберагла.

Сустрэчы першыя,

Усмешкі,

Святлей вясновае зары.

Заняткі ў школе,

Гульні ў снежкі,

Над рэчкай лагер у бары,

Усе юнацкія прыгоды.

Мясціны,

Дзе з табой блукаў…

Хачу з табой ісці заўсёды —

Плячо ў плячо,

У руцэ рука.

 

Кажуць,

у каханай…

Кажуць, у каханай

Смаляныя лаўкі:

Сядзеш на змярканні —

Прасядзіш да ранку.

 

У каханай позірк

Самы прамяністы,

У каханай голас

Самы звонкі, чысты.

 

У каханай рукі —

У мароз сагрэюць.

Як яна працуе,

Так ніхто не ўмее.

 

Крочыш разам з ёю —

Дужы і бадзёры,

Адчуваеш: хопіць

Сілы зрушыць горы,

 

За аблокі ўзняцца,

Паляцець на полюс,

Дзе ніхто дагэтуль

Не ступаў ніколі.

 

Хай там люты сівер

І пурга бушуе…

Для цябе, адзінай,

Усё зрабіць магу я.

 

Я так каханне

разумею

Я так каханне разумею:

Калі кахаеш сапраўды,

Ідзеш да любай у завею,

А глянеш — расцвітуць сады.

 

Спяшаешся. Твайго імкнення

Нікому не перамагчы.

Няхай з нябёс ляціць каменне,

Няхай сякуць дажджоў мячы.

 

Няхай дарогі размывае,

Ты не шукай сабе мастоў.

Калі ўжо сапраўды кахаеш,

Праз бездань ты прайсці гатоў.

 

Паэт у бальніцы

Прапісаны хвораму лекі, рэжым,

Сказалі, каб доктара слухаў.

Мікстуру нясуць — пі ды ляжы,

Табе забаронены рухі.

 

Не мог ён стрываць такіх

ланцугоў,

Такога абмежавання.

Зірнуў у акно на абрусы лугоў,

На свежае весняе ранне.

 

Пачуў, як дзяўчаты пяюць

на зары, —

І лёгка на сэрцы стала.

Успомніў дзяўчыну юначай пары

І вершы пісаў з запалам.

 

Урач у здзіўленні зірнуў на яго

І бровы сурова нахмурыў…

Паэта заўсёды папеліць агонь

Творчай тэмпературы.

Паўлюк ПРАНУЗА.

 

 

 

Песня

Не далюбіў я цябе, не дапесціў,

Толькі з гадамі усё зразумеў.

Мары мне вобраз

твой светлы прынеслі,

Лепшай каханай

ў жыцці я не меў.

Не даглядзеў

ў светла-карыя вочы,

Слоў мілагучных

даслухаць не ўспеў,

Недаспазнаў сціплай

ласкі дзявочай,

Жарам кахання к табе не згарэў.

Недастаяў ля ракі пад калінай.

Тулячы к сэрцу цябе ад вятроў.

Ў гай не звадзіў

за салодкай малінай.

Ключык да сэрца

твайго не знайшоў.

Косаў тваіх я

не змог прыгалубіць.

Песень вясёлых

даслухаць не ўспеў.

Мілая, светлая,

слаўная, любая.

Так у жыцці я цябе й не сустрэў.

* * *

Чужы той боль, фатальнасць спраў,

Любоўнай жарсці позывы

Заўсёды сэрцам успрымаў,

А трэба было — розумам.

* * *

Як я спяшаўся

быць дарослым,

Як падганяў свае гады!

Ды вынік аказаўся простым:

Спяшыць ужо няма куды.

* * *

Хаваемся за тын з табою,

Замкоў сакрэтных наўразалі.

Ну а калісьці для спакою

Кіёчкам дзверы падпіралі.

* * *

Праз поле, пад замець і вецер,

Збіваючы ногі ў кроў

Да самай каханай на свеце

Надзею нясу і любоў.

Божа мой мілы, правы,

Спіна ад натугі дрыжыць,

А па слядах крывавых

Здрада за мной бяжыць.

Хутка, звяруга, нагоніць

I ўскочыць на плечы мне.

Тады ўжо ніяк не ўстояць,

Бо груз пацяжэе ўдвайне.

Хаця б не згубіць дарогу

(Вунь месяц схаваўся ў хмару!)

I да твайго парогу

Не прывясці пачвару.

* * *

Дзяцінству

Нядзельны ранак ў нашай хаце.

Ад кухні пах бліноў плыве,

Ўвіхаецца ля печы маці

I на сняданак нас заве.

Яшчэ і сон не адпускае,

Але ўсё ж мушу я ўставаць,

Бо рэчка ўжо мяне чакае,

Сябры мае даўно не спяць.

Дастаўшы вуды з-пад застрэшша

Бягу праз луг да хваль рачных,

І на губах маіх усмешка —

Цудоўны дзень, цудоўны міг!

Калі б усё ў жыцці адкласці

I назаўжды застацца там!..

Але вярнуцца ў гэта шчасце

Не выпадзе ні мне, ні вам.

 

Існасць

Сонца над домам і чыстае неба,

Дожджык вясновы,

цудоўны настрой —

Што чалавеку ў жыцці яшчэ трэба,

Каб не збівацца з дарогі сваёй?

Добрыя кнігі і добрыя справы,

Мудрыя думкі і плечы сяброў,

Матчыны рукі і погляд ласкавы,

Каб не баяцца студзёных вятроў.

Светлыя ранкі і цёмныя ночы,

Коласа жытняга ў полі жніўё,

Сына ласкавыя сінія вочы,

Каб не забыцца пра імя сваё.

* * *

О, колькі ў мяне сяброў,

Калі віно цячэ ракою!

А як у полымя пайшоў,

Ніводзін не ступіў за мною.

* * *

Жыццё,  як плынь вясной цячэ,

А лепшай радасці не знаю.

Гляджу як маці хлеб пячэ

I шапку перад ёй здымаю.

* * *

Няроўна падзялілі богі:

Хто плача, ну а хто смяецца,

Хто збіў аб камяніцу ногі,

А падраўняць усіх не ўдаецца.

* * *

Плыву з цячэннем па вадзе,

У спіну вецер. Чоўн гайдае.

I ў галаву нішто не йдзе,

Куды прыб’е, там выплываю.

* * *

Калі прыйду на суд нябёсаў

I запытаюць: «Што зрабіў?

На што патраціў зімы, вёсны?»

Скажу ім ціха: «Проста жыў».

* * *

Узрывалі, палілі,  каб веру адняць,

Іконы тапталі, няславілі Бога,

Крыжы пілавалі,  а цэрквы стаяць

I не зарастае да храмаў дарога.

Аляксандр Раманчук.

***

Как хорошо, что я тебя не знаю,

И непривычен

голос твой и взгляд…

И я напрасно взором проникаю

За тень еще

неведомых мне глаз.

А ты стоишь

и смотришь одиноко

В мое непостоянное лицо…

И кажется,

что близкое — далеко,

И что невозможное — легко.

А свет неясный падает на лица,

И плавают улыбки в полутьме,

И хочется заранее проститься,

Чтоб встретились

еще мы на земле.

Софья ЛЮБАНЕЦ.

* * *

Шкада… Шкада,

што мае вершы

засталіся для цябе

тым сном апошнім,

сном не першым;

сном не явы —

сном у сне.

 

* * *

Нават там,

дзе я мог прыпыніцца,

я ўсё роўна пакрочу з табой

бязмоўнай ліхой вераніцай

чароўна-дзівосных мрой.

 

* * *

Нам так лёгка было памыліцца,

і так цяжка знаходзіць шляхі,

дзе б каханай

абдымкаў напіцца —

у вачах паплылі каб кругі.

 

Скрухай проста напоўніць хвіліны

да сп’янелых пярэймаў тугі,

пах згубіўшы часова маліны,

што да вуснаў яе так маніў.

 

Прад паглядам

каханай скарыцца,

слухаць шэпт, які крыку мацней:

з ім на ўсё можна

ў свеце забыцца,

патануўшы ў глыбінях вачэй.

 

* * *

Прабач, я не змагу застацца,

у вір нырнуць, намацаць дно.

З сабою больш

мне не змагацца,

сябе падманваць — не маё.

 

А ты ідзі, не азірайся,

так будзе ўсё ж прасцей

для ўсіх,

маёй душы больш не кранайся

ані на хвілю, ні на міг.

 

Не падмануць сябе самога,

я лепш пакіну — успамін.

Было ў кагосьці іх так многа,

як для мяне — ён быў адзін.

 

Што мне сказаць табе?

Маўчанне —

яно адкажа за мяне:

пустое слоў маіх гучанне,

на жаль, цябе больш не кране.

 

Што ж, разам быць не выпадае,

нам застаецца — проста быць.

А побач — сонца дагарае,

і гарызонт — гарыць,

гарыць…

 

* * *

Чаму ты плачаш

так, бярозка?

Няўжо не бачыш,

што — вясна?!

 

* * *

Дайграў усё,

што было за дзень.

Засталася

адзіная нота —

адзі-

            нота.

 

Андрэй КОЗЕЛ.

 

 

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!