Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 4 °C

Дзіцячай бяспецы — увага і кантроль

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

Пост опубликован: 07.04.2017

084

(Заканчэнне. пачатак у № 27)

З 24 сакавіка да 4 красавіка на тэрыторыі Нясвіжскага раёна праходзіла рэспубліканская прафілактычная акцыя “Бяспека дзяцей — прыярытэт для дарослых”. 



У мерапрыемстве прымалі ўдзел намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Нясвіжскага райвыканкама Святлана Шатрун, начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды ўпраўлення ДАІ УУС Мінаблвыканкама падпалкоўнік міліцыі Алег Цюрын, начальнік аддзялення ДАІ Нясвіжскага РАУС маёр міліцыі Уладзімір Казакевіч і старшы інспектар ДПС гэтага аддзялення  капітан міліцыі Іван Жыбурт. Алег Мікалаевіч Цюрын прывітаў юных удзельнікаў і пазнаёміў іх са зместам мерапрыемства.

Свята дзіцячай бяспекі пачалося з міні-віктарыны, падчас якой дзеці адказвалі на пытанні, гулялі ў гульню “Святлафор”. Затым, раздзяліўшыся на 4 каманды, далі назву кожнай, выбралі капітанаў, пазнаёміліся з правіламі, якія трэба было ведаць, рухаючыся па станцыях. Згодна з маршрутнымі лістамі, каманды разам з героямі мультфільма “Фіксікі” і музычным суправа-джэннем адправіліся ў дарогу, дзе іх чакала шмат забаўляльнага і пазнавальнага. Хлопчыкі і дзяўчынкі збіралі з пазлаў дарожныя знакі, складалі словы, адгадвалі загадкі, разгадвалі рэбусы, замацоўвалі навыкі язды на веласіпедзе, веданне правіл дарожнага руху, пазнаёміліся са службай ДАІ, спецсродкамі, патрымаліся за руль патрульнага аўтамабіля. З непадробнай цікавасцю перабягалі ад станцыі да станцыі, атрымліваючы чарговыя жэтоны за правільна выкананыя заданні. У канцы праграмы ўдзельнікаў парадаваў танцавальны флэш-моб. А каманда-пераможца з Нясвіжскай гімназіі атрымала наглядныя дапаможнікі па тэме і зрабіла фота на памяць з інспектарам ДАІ.

059 023 053

У канцы я запытала ў рабят з гімназіі, ці спадабалася ім мерапрыемства і чым. Вось іх адказы: “тым, што мы перамаглі”; “было шмат выпрабаванняў, з якімі мы паспяхова справіліся”; “мы даведаліся многа новага”. Дзеці ведаюць: дарогу трэба пераходзіць толькі па “зебры”, на зялёны сігнал святлафора, з дарослым за руку, трэба паглядзець адразу ўлева, а затым управа, каб не было машын. А на пытанне, ці навучаць пераходзіць дарогу малодшага, дружна адказалі “так!” і выказалі пажаданне пабыць на падобным мерапрыемстве яшчэ.

Ступаючы на праезджую частку, мы становімся ўдзельнікамі дарожнага руху. І толькі ад нас саміх: ад нашай пільнасці, увагі, культуры паводзін залежыць, якім бу-дзе гэты рух. У паўсядзённым мітуслівым жыцці мы, хтосьці ў спешцы, а іншыя па прывычцы, ігнаруючы правілы, перабягаем дарогу за некалькіх крокаў ад пешаходнага перахода ці на чырвоны сігнал святлафора, не думаючы аб выніках. Яшчэ горш, калі ў гэты момант мы вядзём за руку дзіця. Бо менавіта яны, дзеці, капіруюць нашы паводзіны, нашы дзеянні. Толькі выконваючы правілы паводзін на дарогах, мы захаваем жыццё і здароўе. Лепш спазніцца на хвіліну-другую, чым іх страціць. Давайце задумаемся аб гэтым. І будзем берагчы сябе і сваіх блізкіх. Бо, як гаворыць прыказка, беражонага Бог беражэ.

На здымках: моманты мерапрыемства.

Вольга КАНДРУКЕВІЧ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!