Меню
Курс $  3.25 | €  3.55 | ₽100  3.67 |
Погода 17 °C

Як выглядаем на рэспубліканскім узроўні

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

Пост опубликован: 04.08.2017

коровы

“Сельская газета” апублікавала вынікі работы жывёлаводаў краіны за першае паўгоддзе 2017 года па матэрыялах Мінсельгасхарчу і Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Па прадуктыўнасці дойнага статка Нясвіжскі раён па-ранейшаму  лідзіруе. Сярэдні надой малака ад  каровы — 3874 кг — самы высокі ў рэспубліцы. На другім месцы — Гродзенскі раён (3743 кг). На трэцім — Дзяржынскі  (3646 кг). У 16-і раёнах краіны надой на  карову перавышае 3 тысячы кг, сярэдні складае 2483 кг. Сярэдні па Мінскай вобласці — 2640 кг.



Па таварнасці малака Нясвіжчына (91,3 %) раздзяліла з Салігорскім раёнам трэцяе месца ў Мінскай вобласці. На першым знаходзіцца Дзяржынскі  (91,9 %), на другім  — Барысаўскі (91,5 %) раёны. Сярэдні паказчык па вобласці — 90,2 %, па рэспубліцы — 90 %.

У Нясвіжскім раёне таксама самая высокая сярэднясутачная прывага буйной рагатай жывёлы на вырошчванні і адкорме — 794 грамы. Услед ідуць Брэсцкі (778 г) і Мазырскі (748 г) раёны. Усяго ў 10-і раёнах краіны гэты паказчык перавышае 700 грамаў, а сярэдні складае 599 г. Сярэдняя прывага БРЖ па Мінскай вобласці — 621 г.

Сярэднясутачная прывага свіней  на вырошчванні і адкорме самая высокая ў краіне  ў Капыльскім раёне — 1011 грамаў. На другім месцы — Любанскі (903 г), на трэцім — Пінскі (889 г) раёны. Шэсць раёнаў  маюць гэты паказчык ад 814 да 1011 грамаў. Нясвіжскі з 725 г  знаходзіцца на 12-м месцы. Па Мінскай вобласці сутачная прывага свіней складае 629 грамаў, па  рэспубліцы — 592 г.

З 77 комплексаў краіны па  вырошчванні і адкорме буйной рагатай  жывёлы ААТ “Гарадзея” знаходзіцца на сёмым месцы па сярэднясутачным прыросце жывой масы — 951 г, ЗАТ “1 Мая” (871 г) — на 18-м месцы. У тройцы лідараў — КСУП  “Дземехаўскае” Рэчыцкага раёна” (1136 г), ААТ “Васілішкі”  Шчучынскага (995 г) і ДП “Алекшыцы” Бераставіцкага раёна (990 г). А вось расход кармоў на 1 цэнтнер прыросту ў “Гарадзеі” — адзін з самых нізкіх (5,5 ц кармавых адзінак). Меншы толькі ў ААТ “Плешчыцы” Пінскага раёна (5,2 ц к.адз).

З 50-і комплексаў краіны па  вырошчванні і адкорме свіней (з сярэднясутачнай прывагай больш за 600 грамаў) СВК “Агракамбінат Сноў” займае  7-е месца (822 г). ААТ “Лань-Нясвіж” з 640 грамамі — на 33-м месцы. Наперадзе ідуць СВК “Маяк-Заполле” Карэліцкага раёна (974 г), ТАА СК “Забалаць” Любанскага (903 г) і ЗАТ “Віцебскаграпрадукт” філіял “Зара” Чашніцкага  раёна (890 г).

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!