Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 11 °C

“Чырвоны Крыж — на варце здароўя”

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

крест

Такой была тэма трэнінгу абласнога аддзялення Беларускага  таварыства Чырвонага Крыжа, які праходзіў у Мінску. У ім прымалі  ўдзел валанцёры і работнікі раённых арганізацый БТЧК. З Нясвіжа асвойвалі актуальную тэму чатыры  прадстаўнікі: Г.В. Шапавалава,  С.М. Навоша, Г.Л. Бушмакіна і аўтар гэтых радкоў. Два дні мы спасцігалі  тэарэтычныя і  практычныя навыкі, як аказалася, даволі цікавыя і карысныя. На першы погляд, усім вядома, як трэба весці здаровы лад жыцця, але не ўсе  мы выконваем яго патрабаванні. Таму выкладанне тэмы кампетэнтнымі людзьмі  дае новы імпульс у барацьбе за ўласнае здароўе і даўгалецце. Пра гэтыя важныя аспекты нам даступна і цікава расказалі  супрацоўнікі  Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа Святлана Анацка і Таццяна Святловіч.  Акцэнт быў зроблены на праекты “Прыцягненне сутаварыстваў  у  прапаганду  здаровага ладу жыцця” і “Здаровае старэнне ў сямі сутаварыстваў Беларусі”.



Падрабязна разглядалася тэма неінфекцыйных захворванняў, у якія ўваходзяць цукровы дыябет, анкалогія і рэспіраторныя хваробы.  Увага скіроўвалася на іх прафілактыку, фізічную актыўнасць, правільнае харчаванне, адмову ад шкодных звычак, такіх, як курэнне, алкаголь, празмернае  ўжыванне  тлустай і салодкай ежы. Для таго, каб умацаваць свой арганізм, неабходна змяніць паводзіны ў бок аздараўлення і пазбягаць фактараў рызыкі, ацаніць і вызначыць  іх на ўласным прыкладзе. З гэтай мэтай праводзіліся практычныя заняткі па вызначэнні  самаацэнкі, а таксама вымярэнне паказчыкаў росту, вагі  і аб’ёму таліі, індэксу масы цела. Усё гэта дае магчымасць чалавеку зрабіць пэўныя вывады і пры неабходнасці скарэкціраваць свае даныя ў бок паляпшэння.

Удзельнікі трэнінгу дзяліліся вопытам здаровага ладу жыцця, прыводзілі цікавыя прыклады, вартыя ўвагі і пераймання. Былі практычныя заняткі, зарадка для разрадкі і  добрага  настрою. Вывады зроблены канкрэтныя, і некаторыя можна прывесці: дабіцца паляпшэння жыцця  пад сілу кожнаму пажылому чалавеку, варта толькі  пажадаць. І памятаць простыя правілы: больш рухацца, меней ужываць лякарстваў, знайсці  прыемны занятак  для душы, піць болей вады, дапамагаць тым, хто мае ў гэтым патрэбу.

Веды, атрыманыя на трэнінгу, мы перададзім  іншым пажылым людзям. Лічу, што такая актуальная тэма, як здаровы лад жыцця, цікавіць кожнага, хто клапоціцца пра сябе і марыць пражыць сто гадоў. Ну, ці дзевяноста. Усё ў нашых руках. Было б жаданне, а тады ўсё атрымаецца. Пры тым, што ёсць каму дапамагчы.

Дарэчы, падобны трэнінг з працягам разгляду важных жыццёвых тэм адбудзецца і восенню. А за цяперашнія заняткі  заслугоўвае  падзякі каардынатар валанцёрскіх праектаў Мінскай абласной арганізацыі таварыства Чырвонага Крыжа Юлія Кнацько, якая наладзіла нам добры быт і вырашала  ўсе  іншыя пытанні.

Раіса ХВІР,

г. Нясвіж.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!