Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.49 |
Погода 9 °C

Экспрэс-інфармацыя

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

Пост опубликован: 09.08.2017

комбайн

.Згодна з аператыўнымі  данымі райсельгасхарчу, па стане на 8 жніўня ў раёне было ўбрана 9335,6 га збожжавых і зернебабовых, што складае 42,4 % ад неабходнага. У т.л. 65 % плошчы вызвалена ў ЗАТ “1 Мая”, 58 % — у ДСГУ “Нясвіжская  сортавыпрабавальная станцыя”, 47 % — у  ААТ “Юшавічы”.



.Найбольшай  дзённай прыбаўкі за 7 жніўня  дабіліся ААТ “Лань-Нясвіж” — 201 га, СВК “Агракамбінат Сноў” — 187 га, ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” — 136 га, ЗАТ “1 Мая” — 132 га. У цэлым па раёне за дзень было ўбрана 1464,8 га (6,7 %). Высокі паказчык прыбаўкі за 7 жніўня ў працэнтных адносінах — у доследнай навуковай станцыі (9,9 %), ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі” (8,6 %), ААТ “17 Верасня” (8,5 %), СВК “Агракамбінат Сноў” і ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” (па 7,7 %).

.У раёне намалочана 55290,2 т збожжа. Сярэдняя ўраджайнасць складае 59,2 ц/га. Самая высокая яна ў СВК “Агракамбінат Сноў” — 93,2 ц/га, ААТ “Новае жыццё” — 83 ц/га, ААТ “Грыцкевічы” — 73,1 ц/га, ААТ “17 Верасня” — 63,3 ц/га.

.За дзень усяго было намалочана 9304,2  тоны збожжа. У т.л. у “Снове” — 1783,3 т, у “Лань-Нясвіж” — 903,3 т, “Нясвіжскім  райаграсэрвісе” — 879,4 т,  “Новым жыцці” — 728,1 тоны.

.Па стане на раніцу 8 жніўня гаспадаркі прадалі дзяржаве 1888 тон харчовай пшаніцы (11,8 % ад плана). Найбольшую яе колькасць адправілі ААТ “17 Верасня” — 432,23 т, “Грыцкевічы” — 409,86 т, ДП “ЭБ “Свеклавічная” — 392,44 т. Здаюць яе таксама “Нясвіжскія Астроўкі”, “Юшавічы”, “Сейлавічы”, “Гарадзея”.

.Дзяржзаказ па піваварным ячмені выкананы на 68,12 %. Яго адвезена з гаспадарак 1158,1 тоны. ААТ “Гарадзея” са сваім планам па гэтай культуры справілася, здаўшы  701 тону зерня. 355,1 т здало  “1 Мая”, 102 т — “Нясвіжскія Астроўкі”.

 

 

Вось гэта рапс!

Азімы рапс у СВК “Агракамбінат Сноў” займаў сёлета  595 гектараў. У суботу гаспадарка закончыла яго ўборку. З кожнага гектара  снаўчане намалацілі па 54,7 цэнтнера алейнага насення. Працавала на  рапсавым полі восем  збожжаўборачных камбайнаў. За іх штурваламі — Сяргей  Вайняк, Уладзімір Яфімчык, Сяргей Гаргун, Іван Касцюкевіч, Уладзімір Капытка, Іван Віжык, Ігар Праневіч, Павел Абрамовіч. Цяпер усе яны заняты на збожжавай ніве.

Такім чынам, уборка азімага рапсу ў раёне завершана на ўсёй плошчы ў 1494 гектары. Сярэдняя ўраджайнасць — 45,5 ц/га. Нагадаем, што летась яна была  35,1 ц/га.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

 

У тэму

.У нядзелю хлебаробы краіны выйшлі на намалот збожжа ў            2 мільёны тон. У панядзелак ён быў ужо 2,5 млн.

 

.Першым тысячнікам у Мінскай вобласці стаў экіпаж старшага камбайнера Аляксандра Кійко і камбайнера Ігара Кірдуна з ААТ  “Рэчань” Любанскага раёна. На гэты рубеж  яны выйшлі  1 жніўня.

 

.Першы ў свеце збожжаўборачны камбайн на газавым  паліве выпушчаны ў ААТ  “Гомсельмаш”. Цяпер  экалагічная машына “gs4118K Палессе” праходзіць  выпрабаванні ў полі.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!