Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 13 °C

Працаўнікам роднай зямлі прысвяцілі

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

(Працяг. Пачатак у № 91).

Самыя цёплыя словы ўдзячнасці за высокапрафесійную працу адрасаваў працаўнікам Нясвіжчыны і старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінаблвыканкама Алег Семянчук. Ён сказаў, што галоўнае багацце Нясвіжчыны — гэта людзі, якія працуюць на яе зямлі, і што візітная картка нашага раёна — гэта культура: культура жыцця, культура земляробства і жывёлагадоўлі, культура ва ўсіх сферах дзейнасці.



Алег Аляксеевіч таксама пажадаў, каб ніякія ўмовы над-   вор’я не маглі паўплываць на вынікі працы віноўнікаў урачыстасці і ўручыў узнагароды ад Мінскага абласнога выканаўчага камітэта. Ганаровыя граматы Мінаблвыканкама атрымалі галоўны аграном СВК “Агракамбінат Сноў” Аляксандр Шаманаў, трактарыст-машыніст ААТ “Новае жыццё” Юрый Ханцэвіч, Па-дзякі старшыні Мінаблвыканкама былі аб’яўлены брыгадзіру МТФ ААТ “Сейлавічы” Таццяне  Жук, начальніку комплексу “Сту-дзёнкі” ААТ “Гарадзея” Дзмітрыю Аляшкевічу, галоўнаму ветырынарнаму ўрачу ААТ “Грыцкевічы” Дзянісу Сергіеню, старшаму камбайнеру СВК “Агракамбінат Сноў” Андрэю Вялічку, вадзіцелю  ДП “Эксперыментальная база “Свеклавічная” Генадзію Янкоўскаму.

Дыплом за перамогу сваёй гаспадаркі ў раённым спаборніцтве за дасягненне высокіх паказчыкаў
у вытворчасці малака сярод сельскагаспадарчых і іншых арганізацый, якія забяспечылі за 9 месяцаў гэтага года таварнасць малака не менш за 90 %
і яго рэалізацыю сортам “экстра” не менш за 75 %, найвышэйшыя паказчыкі тэмпаў росту рэалізацыі малака да сярэдняга ўзроўню трох папярэдніх гадоў і сярэдняга надою ад каровы за 9 месяцаў 2017 года, старшыні праўлення
СВК “Агракамбінат Сноў” Мікалаю Радаману ўручае
старшыня райвыканкама Іван Крупко. У лік пераможцаў у гэтай намінацыі таксама ўвайшлі ААТ “Грыцкевічы” (дырэктар Яўген Здановіч) і ААТ “Новае жыццё” (дырэктар Андрэй Ратомскі)

Ганаровую грамату раённага
Савета дэпутатаў з рук яго старшыні
Валерыя Лазюка атрымаў намеснік старшыні
СВК “Агракамбінат Сноў” Уладзімір Бабёр

 

З прафесійным святам прысутных у зале павіншаваў таксама намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінаблвыканкама Сяргей Прымачэнка. Ён уручыў Ганаровыя граматы камітэта намесніку начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Нясвіжскага райвыканкама Ірыне Ксеневіч, галоўнаму спецыялісту аддзела раслінаводства, жывёлагадоўлі і механізацыі гэтага ж упраўлення Таццяне Якушэнка, вадзіцелю аўтамабіля ААТ “17 Верасня” Станіславу Грыцкевічу, загадчыку таварнай фермы “Качановічы” ААТ “Лань-Нясвіж” Алене Пякуцька, трактарысту-машыністу ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” Віталію Прушынскаму, аператару механізаванай фермы ЗАТ “1 Мая” Галіне Скалаба.

Высока ацаніў дасягненні работнікаў палёў і ферм Нясвіжчыны першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Леанід Марыніч.

— Сёння 65 краін свету спажываюць сельгаспрадукцыю, вырашчаную ў Рэспубліцы Беларусь, — адзначыў ён у сваім звароце да прысутных. — І Нясвіжскі раён — адзін з флагманаў сельгасвытворчасці. Вы ўстойліва ўжо 6 гадоў займаеце другое месца па ўраджайнасці ў рэспубліцы, а ў 2015 годзе былі першымі. Па вытворчасці збожжа на адзін бала-гектар у вас таксама 6 гадоў — трэцяе месца, а ў 2016-м было першае. Вам няма роўных па вытворчасці малака ў Рэспубліцы Беларусь, і ўсё гэта — дзякуючы вашай працы.

Леанід Адамавіч уручыў Ганаровую грамату Міністэрства сельскай гаспадаркі трактарысту-машыністу ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” Уладзіміру Шыманскаму.

Віншавальную эстафету прадоўжыў старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Мікалай Лабушаў. Ён уручыў нагрудны знак свайго прафсаюза “За заслугі” за актыўную пазіцыю і дзелавое супрацоўніцтва па ўдасканальванні сацыяльна-партнёрскіх адносін у арганізацыях аграпрамысловага комплексу, падтрымку прафсаюзных ініцыятыў па абароне працоўных правоў і сацыяльна-эканамічных інтарэсаў работнікаў старшыні райвыканкама Івану Крупко, за актыўную пазіцыю па ўмацаванні сацыяльнага партнёрства і работу па ўмацаванні правоў і інтарэсаў членаў прафсаюза, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў — дырэктару ААТ “Гара-дзея” Мікалаю Салаўю, а брыгадзір МТФ “Юшавічы” ААТ “Юшавічы” Ірына Кукула за шматгадовую добрасумленную працу і дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў атрымала Ганаровую грамату рэспубліканскага камі-тэта Беларускага прафсаюза работнікаў агра-прамысловага комплексу.

На сцэне — кіраўнікі гаспадарак — пераможцаў раённага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на нарыхтоўцы травяных кармоў сярод сельскагаспадарчых і іншых арганізацый, якія забяспечылі найвышэйшыя тэмпы росту нарыхтоўкі
травяных кармоў да сярэдняга ўзроўню трох папярэдніх гадоў і найвышэйшыя паказчыкі тэмпаў росту
нарыхтоўкі кармоў на ўмоўную галаву жывёлы да ўзроўню папярэдняга года
з улікам вытворчасці травяных кармоў на адзін бала-гектар сельскагаспадарчых угоддзяў:
Яўген Здановіч (ААТ “Грыцкевічы”), Мікалай Салавей (ААТ “Гарадзея”) і Анатоль Уласевіч (ААТ “Лань-Нясвіж”)

Старшыня савета дырэктараў
ТАА “Нясвіжскі завод дзіцячага харчавання” Аляксандр Каранік разам з адной з пераможцаў конкурсу, аб’яўленага прадпрыемствам
у мінулым годзе, уладальніцай новага
шырокаэкраннага тэлевізара
Валянцінай Антановіч з ААТ “Сейлавічы”

Свае віншаванні героям дня ад імя Беларускай праваслаўнай царквы выказаў епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній. Ён пажадаў усім прысутным далейшых поспехаў у працы, моцнага здароўя і Божага блаславення.

Узнагароджанне па выніках раённага спаборніцтва правёў старшыня райвыканкама Іван Крупко. У розных намінацыях у спаборніцтве сярод сельгаспрадпрыемстваў і асабістым спаборніцтве на сцэну ўздымалася амаль 150 чалавек. 20 чалавек атрымалі Падзякі старшыні райвыканкама, 24 — Падзячныя пісьмы.

Ганаровыя граматы раённага Савета дэпутатаў з рук яго старшыні Валерыя Лазюка атрымалі намеснік старшыні СВК “Агракамбінат Сноў” Уладзімір Бабёр і начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Віталій Бокун.

Шчырую ўдзячнасць за плённае супрацоўніцтва працаўнікам Нясвіжчыны і кіраўніцтву раёна выказалі кіраўнікі перапрацоўчых прадпрыемстваў — партнёраў нашага раёна. Так, дырэктар Клецкага філіяла ААТ “Слуцкі сыраробчы камбінат” Мікалай Рубанік перадаў каштоўныя падарункі ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс”,  “Лань-Нясвіж” і “17 Верасня”, а дырэктар ААТ “Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат” Рамуальда Бурдукевіч — упраўленню сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама.

Гарачымі апладысментамі зала вітала яшчэ аднаго госця ўрачыстага мерапрыемства — старшыню Савета дырэктараў ТАА “Нясвіжскі завод дзіцячага харчавання” Аляксандра Караніка. Прыгожа павіншаваўшы прысутных са святам, ён назваў пераможцаў конкурсу сярод аператараў машыннага даення, аб’яўленага гэтым прадпрыемствам у мінулым годзе, па выніках якога пяць лепшых даярак павінны былі атрымаць каштоўныя падарункі — тэлевізары дыяганаллю 50 дзюймаў.

Шчаслівымі ўладальнікамі высакакласнай бытавой тэхнікі сталі Валянціна Антановіч з ААТ “Сейлавічы”, Наталля Бачыла з ААТ “Юшавічы”, Алена Гадун з ААТ “Грыцкевічы”, Алена Жук з ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” і Наталля Сцепановіч з ААТ “1 Мая”.

Парадаваўшыся за гэтых выдатных работніц, усе прысутныя атрымалі яшчэ адзін цудоўны падарунак у выглядзе святочнага канцэрта, падрыхтаванага майстрамі культуры раёна. Народны ансамбль песні “Ланская бяседа” Ланскага СДК, народны інструментальны ансамбль “Нясвіжскія лыжкары” Нясвіжскага дзяржаўнага каледжа імя Якуба Коласа, ансамбль песні “Суседзі” Грыцкевіцкага СДК, народны танцавальны калектыў “Узорыца”, народны ансамбль песні “Забава” Гарадзейскага цукровага камбіната, дзіцячы танцавальны калектыў Гарадзейскай дзіцячай школы мастацтваў, квартэт Кацярыны Крыкала, Таццяны Мароз, Валерыі Аніфер і Веранікі Каланчук з віртуёзным сола на акардыёне Аляксея Андросіка, народны ансамбль песні і танца “Вяночак” Сноўскага СЦК, народны ансамбль песні “Млечны шлях” РЦК і фінальная песня ў выкананні Ларысы Пархановіч з падтрымкай танцавальнага калектыву Нясвіжскай дзіцячай школы мастацтваў склалі сабой цудоўную, яскравую карці-ну, якая дабавіла кожнаму з удзель-нікаў урачыстага мерапрыемства святочнага настрою і падарыла незабыўныя ўражанні.

Фінальны нумар
святочнага канцэрта

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.  

Фота Наталлі ЕРМАШЭНКА.     

 

 

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!