Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.47 |
Погода 5 °C

“Я хачу прайсці па зямлі…”

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 1

Пост опубликован: 19.01.2018

Генадзь Бураўкін — адзін з выдатнейшых паэтаў Беларусі, які быў прадаўжальнікам лепшых традыцый слова Купалы, Коласа, Багдановіча. Разам з тым, Генадзь Мікалаевіч з’яўляўся і дзяржаўным дзеячам Беларусі ў савецкія часы, меў сваю грамадзянскую пазіцыю і пасля распаду краіны.

Генадзь Мікалаевіч нарадзіўся ў сям’і ваеннага ў далёкім 1936 годзе, скончыў аддзяленне журналістыкі філфака БДУ, працаваў карэспандэнтам у газетах, быў і галоўным рэдактарам часопіса “Маладосць”, працаваў старшынёй Дзяржаўнага камітэта Беларускай ССР па тэлебачанні і радыёвяшчанні. Хто цікавіцца менавіта біяграфіяй паэта, можа адгарнуць падручнікі ці, напрыклад, зайсці ў інтэрнэт. Мне, перш за ўсё, хацелася пагутарыць і паразважаць аб тым, што не ляжыць на паверхні агульна вядомага.



У апошнім сваім інтэрв’ю, якое паэт даваў ужо ў даволі цяжкім стане і спавядальнай форме, я падкрэсліў бы галоўную думку, якая была агучана там, а менавіта, што Генадзь Мікалаевіч мала аб чым шкадуе ў жыцці, толькі аб тым, што змарнаваў шмат часу на дзяржаўную працу, а мог бы выдаць некалькі выдатных кніг сваёй лірыкі…

Я задумаўся. Заўвага аўтара слушная і зразумелая, асабліва мне, чалавеку, які таксама нешта спрабуе пісаць. Але з іншага боку, падумаў тады я, узгадаўшы сёе-тое з жыцця Бураўкіна:  пад яго патранажам і дапамогай выдавалася шмат аўтараў і кніг, якія вельмі цяжка праходзілі цэнзуру, а магчыма, і не змаглі б пабачыць свет наогул. Напрыклад, кніга “Я з вогненнай вёскі”, якая была першай  спробай напісаць пра вайну менавіта сведкамі, вачамі і голасам той катастрофы краіны і чалавецтва. У ёй гучыць даволі адкрытая праўда пра тое, што рабілася на Беларусі падчас акупацыі яе фашыстамі. Менавіта Бураўкін, калі быў рэдактарам “Маладосці”, друкаваў яе ў часопісе, як друкаваў і Быкава, Караткевіча, якія мелі даволі складаныя зносіны з уладай. Ды і вучаніцай Адамовіча, Брыля і Калесніка, якія з’яляюцца аўтарамі кнігі, была Святлана Алексіевіч, пра ўклад якой у літаратуру гаварыць, думаю, не трэба. Падсумоўваючы сказанае, хочацца адзначыць, што не ўсё было марна, Генадзь Мікалаевіч рабіў сваю працу шчыра і карыснай для беларусаў. Тым больш, што і спадчыну як паэт аўтар нам пакінуў цудоўную і змястоўную. А таму, хто не можа зараз адразу узгадаць нешта з творчасці Генадзя Бураўкіна, я параю прыгадаць дзяцінства, калыханку, аўтарам слоў якой з’яўляецца паэт.

Што датычыцца верша, які я паспрабаваў перакласці, то яго тлумачыць не трэба: аўтар сам напісаў усё зразумела і яскрава — той самы выпадак, калі хочацца  чытаць і нічога не гаварыць.

 

Я хачу прайсці па зямлі

Самым верным, любімым сынам.

Каб дарогі мяне вялі

Пад вятрамі прасторам сінім,

 

Каб нямоўчна ў мяне на плячах

Росным раннем спявалі птушкі,

Каб я кветкамі ўсімі прапах

Ад падэшваў да самай макушкі,

 

Каб легенды глухой сівізны

Мне з даверам дубы шапталі

I крыніц залатыя званы

Для мяне калыхалі хвалі.

 

Я хачу прайсці па зямлі,

Каб мне людзі сэрца адкрылі,

Слёзы шчасця і мазалі

Па-братэрску са мной падзялілі,

 

Каб мне роўную частку далі

Сваёй ношы нялёгкай пранесці

I свае галасы ўплялі

У мае няхітрыя песні…

Генадзь Бураўкін.

 

Я хотел бы пройти по земле

Сыном верным и самым любимым.

Чтоб дороги вели меня все

Под ветрами простором синим,

 

На моих чтобы птицы плечах

Пели звонко, красиво, неспешно,

Чтоб цветами я всеми пропах

С головы и до ног — и не меньше.

 

Чтоб легенды глухой седины

Мне дубы с одобреньем шептали,

Колокольным чтоб звоном ручьи

Для меня свои волны качали.

 

Я хочу по земле так пройти,

Чтобы сердце мне люди открыли,

Слезы счастья, мозоли свои,

Словно с братом, со мной разделили,

 

Чтоб смогли мне частицу отдать

Своей ноши, нелегкой заботы,

И хотели свой голос вплетать

В моих песен нехитрые ноты…

Перевод Андрея КОЗЕЛА.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!