Як мы паведамлялі, справаздачнымі канцэртамі завяршылі 2017-ы і пачалі 2018-ы год установы культуры раёна. Лепшыя нумары змаглі ўбачыць несвіжане і госці горада на VII раённым фестывалі аматарскай творчасці “Дзверы талентаў шчыра адчыняем”, які прайшоў у РЦК.
Выкладчык класа харэаграфіі Нясвіжскай дзіцячай школы мастацтваў Кацярына Лабаза ўзнагароджана за прафесіяналізм і асабісты ўклад у развіццё харэаграфічнага мастацтва. Яе выхаванцы — калектыў “Онікс” — прадставілі беларускі народны і сучасны танцы. На сцэну РЦК выйшаў асноўны склад. Вясной 2017 года ў абласным конкурсе харэаграфічнага мастацтва “ХОРЕОГРАФиЯ” ў Салігорску нашы дзеці занялі першае і трэція месцы сваімі танцавальнымі замалёўкамі. У 2017 годзе калектыў стаў лаўрэатам Міжнароднага конкурсу “Залатая пчолка”, дзе бралі ўдзел больш 10 краін, сярод якіх — Расія, Украіна, Таджыкістан, Казахстан, Польшча, Чэхія, Румынія, Балгарыя, Фінляндыя.
Запомніўся дзяўчаткам і летні Міжнародны фестываль “Крышталёва грона”, дзе яны прадстаўлялі Нясвіж у Закарпацці, у горадзе Вінаградаў. Там яны ўвайшлі ў тройку лепшых.
Іна ВАСІЛЕВІЧ.
(Больш падрабязней — у нумары «НН» за 07.03.2018)