Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 10 °C

Паралімпійцы вярнуліся з зімовых Гульняў у Пхёнчхане

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

У Нацыянальным аэрапорце Мінск атлетаў і трэнераў сустракалі родныя і сябры, кіраўніцтва Міністэрства спорту і турызму, Паралімпійскага камітэта Беларусі.

«З 15 атлетаў у нашай камандзе было шэсць дэбютантаў Паралімпійскіх гульняў. Вынік перасягнуў нават нашы чаканні. Планавалі пяць узнагарод, зыходзячы з выступленняў нашых спартсменаў на турнірах у хо-дзе сезона. Аднак увайшлі ў лік дзесяці лепшых каманд, занялі восьмае месца ў медальным заліку. Вынікам вельмі задаволены, — падкрэсліў старшыня Паралімпійскага камітэта Беларусі Алег Шэпель. — Дзяржава нам дапамагае развіваць паралімпійскі спорт, выцягваць людзей з абмежаванымі магчымасцямі з чатырох сцен займацца спортам. Мы ж адказваем такім паспяховым выступленнем, як у   Пхёнчхане».



Чэмпіён і трохразовы прызёр Паралімпіяды Юрый Голуб сказаў: «Паралімпіяда атрымалася і паспяховай, і цяжкай для мяне. Удалося выйграць чатыры медалі, але з кожнай гонкай было ўсё цяжэй і цяжэй. Вельмі ўдзячны трэнерскаму штабу, сваім балельшчыкам, маці, роднаму Глуску, дзе ўсе за мяне перажывалі».

XII зімовыя Паралімпійскія гульні ў Пхёнчхане сталі самымі паспяховымі ў гісторыі беларускага паралімпійскага спорту. На біятлонных і лыжных трасах Пхёнчхана беларускія спартсмены заваявалі 12 узнагарод: па чатыры залатыя, сярэбраныя і бронзавыя. На вышэйшую прыступку п’едэстала галоўных стартаў чатырохгоддзя ўзнімаліся Святлана Саханенка, якая стала трохразовай паралімпійскай чэмпіёнкай у лыжных гонках, і Юрый Голуб, які перамог у біятлоне.

blr.belta.by.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!