Меню
Курс $  3.27 | €  3.51 | ₽100  3.56 |
Погода 19 °C

Алена Межань з СВК “Агракамбінат Сноў” атрымала дзяржаўную ўзнагароду з рук Прэм’ер-міністра краіны Андрэя Кабякова

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Пост опубликован: 29.06.2018

У сераду Прэм’ер-міністр Андрэй Кабякоў па даручэнні Прэзідэнта краіны ўручыў у Палацы Рэспублікі  дзяржаўныя ўзнагароды лепшым прадстаўнікам  працоўных калектываў. Сярод узнагароджаных — Алена Межань з СВК “Агракамбінат Сноў”, якая 30 гадоў адпрацавала аператарам  свінагадоўчага комплексу гаспадаркі, а сёлета пайшла на заслужаны адпачынак, і загадчык ад-дзялення дзённага знаходжання для пажылых  грамадзян ДУ “Нясвіжскі  раённы тэрытарыяльны цэнтр  сацыяльнага абслугоў-вання насельніцтва” Аляксандр Майсеня, які 12 гадоў працаваў намеснікам старшыні райвыканкама, курыраваў сацыяльную сферу, а раней на працягу значнага часу — у сферы педагагічнай  дзейнасці, мае нагрудны знак “Выдатнік адукацыі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.



Нашы землякі ўзнагароджаны медалём “За працоўныя  заслугі”. Так адзначаны іх высокі прафесіяналізм, кампетэнтнасць, высокія  дасягненні ў выкананні  асноўных паказчыкаў прагнозу  сацыяльна-эканамічнага  развіцця раёна.

“НН”.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!