Звычайны нядзельны дзень
15 ліпеня для жыхароў аграгарадка Салтанаўшчына стаў
па-сапраўднаму яркім і запамінальным.
Тут адзначалі юбілей вуліцы Новай.
Святочнае мерапрыемства адбылося каля сельскага клуба. Ужо з раніцы тут гучала музыка, кіпела праца па арганізацыі выставы народных умельцаў, нацыянальных куткоў, рознічнага гандлю і г.д. Арганізатарам юбілею хацелася прадэманстраваць усё самае лепшае, а таксама расказаць пра тое, якую цікавую гісторыю мае іх аграгарадок, якія працавітыя людзі жывуць у ім, якія годныя выпускнікі выйшлі са сцен мясцовай школы, якія ёсць моцныя сем’і і пра многае іншае. Ганаровым госцем мерапрыемства стала кіраўнік спраў Ланскага сельвыканкама Людміла Буглай.
На свяце ўшаноўвалі юбіляраў вуліцы, адзначалі падарункамі шматдзетныя сям’і, якіх тут дванаццаць. Сваёй творчасцю радавалі вяскоўцаў і дарылі ім добры настрой удзельнікі мясцовых калектываў амтарскай творчасці. Працаваў выязны гандаль.
Свята атрымалася надзвычай добрым і цёплым, а вяскоўцы засталіся вельмі ўдзячнымі яго арганізатарам.
Дзмітрый ЯШЧАНКА.