Меню
Курс $  3.27 | €  3.51 | ₽100  3.56 |
Погода 19 °C

Героі беларускіх міфаў і казак завіталі ў Нясвіж

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 3

Пост опубликован: 15.08.2018

Здавалася б, сучасных дзяцей ужо нічым не здзівіць. Актыўныя карыстальнікі сусветнай сеткі, яны ўсё больш часу праводзяць за інтэрнэт-гульнямі. Разумеючы патрэбы пакалення next, арганізатары выставы “Старыя героі — новы свет. Героі беларускіх міфаў, казак і  легендаў” прывезлі ў Нясвіж не толькі раставыя скульптуры беларускіх міфічных істот, але і 3D гульню. Яна акунае ў свет нашых продкаў, які быў напоўнены сядзібнымі і прыроднымі духамі. Дзякуючы  спецыяльнай гарнітуры, можна сустрэцца са Злыднямі, Шатанамі, Ёўнікам, Жыценем і многімі іншымі. А вось што рабіць пры сустрэчы з імі? Адказ на гэта пытанне стане зразумелым, калі наведвальнік перад гульнёй пазнаёміцца з іх характэрнымі рысамі і звычкамі. Станоўчыя і адмоўныя, прыгожыя і не вельмі, яны мелі свае абавязкі і заняткі. Напрыклад, Зюзя — гэта не той дзядок, які ўзімку прыносіць цукеркі, гэта беларускі бог марозу і сцюжы. Выглядае ён, як сівы дзед, з’яўляецца зімой без шапкі і заўсёды з босымі нагамі, а ў руках вялікая жалезная булава. А вось Жэўжык, наадварот, станоўчы герой. Ён самы галоўны сярод вадзяных духаў, яму падпарадкоўваюцца і Аржавень, і Балотнік, і Лазавік. Знешне падобны да худога дзеда, з доўгай рудой барадой, з доўгімі, але маленькімі рукамі. Пры гэтым ён неверагодна моцны (па ўяўленні беларусаў, усе рыжабародыя вельмі моцныя). Жэўжык адной рукой можа ўратаваць як чалавека, так і лодку, якія тонуць.



Больш падрабязна аб беларускіх міфічных істотах можна дазнацца на выставе, якая налічвае каля дваццаці персанажаў і размешчана ў Малай выставачнай зале музея-запаведніка “Нясвіж”. Для зусім маленькіх, але цікаўных наведвальнікаў дэманструецца мультфільм, дзе самі міфічныя персанажы апавядаюць пра сябе.

Наведвальнікам, якія хочуць паглядзець толькі выставу, не трэба набываць уваходнага квітка на наведванне Палацава-паркавага ансамбля, дастаткова мець білет на выставу.

Ірына МІЛІНКЕВІЧ,

навуковы супрацоўнік аддзела экспазіцыйна-

выставачнай і навуковай дзейнасці

Нацыянальнага гісторыка-культурнага

музея-запаведніка “Нясвіж”.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!