Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 12 °C

Тэме малой радзімы прысвяцілі

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Сёлета Дзень беларускага пісьменства — юбілейны, 25-ы. Галоўнай для яго стане тэма малой радзімы.

Дзень беларускага пісьменства праходзіць у гарадах, якія з’яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, асветы і кнігадрукавання. Упершыню яго святкаванне ладзілася ў Полацку ў 1994 г. Затым — у Тураве (двойчы), Навагрудку, Нясвіжы (у 1997 г.), Оршы, Пінску, Полацку (усяго — тройчы), Заслаўі (двойчы), Мсціславе, Міры, Камянцы, Паставах, Шклове, Барысаве, Смаргоні, Хойніках, Ганцавічах, Глыбокім, Быхаве, Шчучыне, Рагачове. Сёлета яго прымае Іванава Брэсцкай  вобласці.



Культурнае жыццё гэтага горада насычанае. Адпачынак людзей арганізуе Цэнтр культуры і народных традыцый. Больш 20-і калектываў аматарскай творчасці раёна носяць званні “Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь”, “народны” і “ўзорны”. Старажытнае Янава — зямля талентаў. З ёй звязаны род Дастаеўскага, тут жыў і ствараў вядомы мастак Напалеон Орда.

Вёска Дастоева — былы маёнтак тых самых Дастаеўскіх, род якіх даў свету вялікага рускага  пісьменніка. Тут устаноўлены  помнік Фёдару Міхайлавічу, у школе працуе музей.

Маёнтак Н. Орды знаходзіўся ў вёсцы Варацэ-вічы. Там створаны музейны комплекс: музей Напалеона Орды, выставачныя залы, школа мастацтваў, дзе праводзяцца майстар-класы па развіцці народных рамёстваў — усё гэта стала цудоўным  мемарыялам знакамітаму  земляку. У самім Іванаве працуюць  музычная школа імя Н. Орды, дзіцячая школа мастацтваў і школа харэаграфіі. У пачатку гэтага стагоддзя адкрыта  школа бондарства — адзіная ў нашай краіне.

Недалёка ад Іванава знаходзіцца мястэчка Моталь, вядомае некалі ва ўсёй Усходняй Еўропе ўнікальнымі вырабамі сваіх рамеснікаў. Аб гэтым можна даведацца ў Мотальскім  музеі народнай творчасці.

У Моталі да гэтага часу  захаваўся дом, дзе нарадзіўся будучы першы  прэзідэнт  Ізраіля Хаім Вейцман.

Далёка за межамі вобласці вядомы ўнікальны музей  народнай медыцыны, Геадэзічныя  знакі Дугі Струве, якая рашэннем ЮНЕСКА ўключана ў Спіс сусветнай спадчыны.

Захаваліся на Іванаўшчыне помнікі драўлянага  дойлідства: Мікалаеўская  царква ў Дружылавічах, Петрапаўлаўская — у Мохра, Параскевы Пятніцы — у Опалі…

Неад’емнай часткай святкавання Дня беларускага  пісьменства з’яўляецца рэспубліканская навукова-асветніцкая акцыя “Дарога  да святыняў” з Дабратворным агнём ад Гроба Гасподняга. Экспедыцыя пачалася 29 жніўня. У Мінску, у Свята-Духавым кафедральным саборы яе благаславіў у добры шлях Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. Далейшы маршрут Экспедыцыі:  г. Лагойск — в. Малыя Ляды Смалявіцкага раёна — г.п. Свіслач Пухавіцкага  раёна — г.п. Рудзенск Пуха-віцкага раёна — г. Дзяржынск — г. Клецк — Святое Поле каля в. Загор’е  Баранавіцкага раёна — г.п. Ружаны Пружанскага раёна — г.п. Целяханы Івацэвіцкага раёна — г.п. Лагішын Пінскага раёна — г. Іванава.

“НН”.   

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!