Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 361 ад 6 верасня за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароджаны ордэнам Маці больш за сто беларусак. Сярод іх — пяць жыхарак Нясвіжчыны: Людміла Мікалаеўна Бычкоўская — хатняя гаспадыня з в. Студзёнкі, Вольга Аляксандраўна Высоцкая — работніца ДУА “Заазерскі яслі-сад”, Таццяна Уладзіміраўна Лазюк — прадавец КУП “Магазін № 3 г. Нясвіжа”, Ганна Уладзіміраўна Паўлюк — работніца раённага УП “Нясвіжская ЖКГ”, Таццяна Казіміраўна Яраш — работніца ДУА “Сярэдняя школа № 4 г. Нясвіжа”.
“НН“.