Меню
Курс $  3.28 | €  3.56 | ₽100  3.37 |
Погода 9 °C

40 тэхнікаў-асемянатараў паўдзельнічалі ў конкурсе РУСП “Мінскае племпрадпрыемства”

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Пост опубликован: 26.10.2018

На базе Нясвіжскага філіяла (племпрадпрыемства) РУСП “Мінскае племпрадпрыемства” прайшоў 29 раённы конкурс-атэстацыя аператараў па штучным асемяненні буйной рагатай жывёлы. Свае веды і майстэрства падчас конкурсу прадэманстравалі 40 тэхнікаў-асемянатараў — прадстаўнікі ўсіх гаспадарак Нясвіжчыны.

Па словах дырэктара райплемстанцыі Раісы Гурынай, у нашым раёне гэты конкурс праводзіцца раз у два гады і ўжо стаў традыцыйным.



— Мы арганізоўваем яго з мэтай папулярызацыі прафесіі тэхніка-асемянатара, без якой у сучаснай жывёлагадоўлі не абысціся. Здаровая канкурэнцыя, узровень падрыхтоўкі, а таксама штодзённая карпатлівая праца — з гэтых і многіх іншых паказчыкаў складваецца поспех у любой прафесійнай дзейнасці. А для жывёлаводаў гэтыя ўмовы асабліва актуальныя. Сёння ў 13 гаспадарках раёна працуюць 44 тэхнікі-асемянатары, з якіх 21 жанчына. Самаму маладому спецыялісту 23 гады, старэйшаму — 64. Як бачым, ёсць каму вучыцца, і ёсць у каго вучыцца, — адзначыла Раіса Леа-нідаўна.

Пераможца спаборніцтва Павел Горбач (ЗАТ “1 Мая”) сакрэт свайго поспеху бачыць у тым,
што стаж яго працы складае ўжо дзесяць гадоў. Практыкі ў яго хапае, і тэорыю таксама ведае
добра. Дый у падобных конкурсах удзельнічае
не ўпершыню. На фота — з тэхнікам па штучным асемяненні жывёл гэтай гаспадаркі Інай Цярохінай

Майстэрства ўдзельнікаў ацэньвалі кампетэнтная судзей-ская камісія і журы — прадстаўнікі райплемстанцыі і райсельгасхарчу, а таксама прызёр і пераможца рэспубліканскага і раённага конкурсаў тэхнікаў-асемянатараў у мінулым годзе В.В. Філатава і К.М. Пяцігор.

На першым этапе канкурсанты адказвалі на пытанні білетаў. У практычнай частцы правяраліся веды па пытаннях правільнай арганізацыі працоўнага месца, падрыхтоўкі інструментаў, адтавання і вызначэння якасці семя пад мікраскопам, а таксама вядзенне журналаў ацёлаў і асемяненняў жывёл. Удзельнікам конкурсу-атэстацыі задавалі ўдакладняючыя пытанні і каменціравалі дапушчаныя памылкі. Таму ўдзел у спаборніцтвах такога рангу патрабуе пастаяннага абнаўлення тэарэтычных ведаў, удасканалення навыкаў, а зносіны з лепшымі спецыялістамі даюць унікальную магчымасць абмяняцца вопытам і пераняць перадавыя прыёмы працы майстроў сваёй справы. Гэта вельмі важна для тых, хто робіць першыя крокі ў прафесіі. Пры падвядзенні вынікаў конкурсу таксама ўлічваліся вынікі працы за мінулы год, у ведамасці быў паказаны выхад цялят на 100 кароў. Вось і атрымліваецца, што асноўная практычная частка конкурсу доўжыцца цэлы каляндарны год і яе тэхнікі-асемянатары праходзяць кожны на сваёй ферме.

Першы намеснік старшыні райвыканкама —
начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы
і харчаванні Віктар Худніцкі віншуе Сяргея Лукашэвіча
з ААТ “Гарадзея”

Ганна Савеня
з ААТ “Нясвіжскія Астроўкі”
на конкурсе заняла ганаровае другое месца

Анастасія Марціноўская з ААТ “Юшавічы” перамагла сярод маладых аператараў
па штучным асемяненні жывёл

Як адзначалі члены судзейскай камісіі, пераможцаў конкурсу вызначыць было няпроста. Большасць      удзельнікаў пацвердзіла даволі трывалыя веды ў сваёй прафесіі, набраўшы высокія балы. І лепшым аператарам па штучным асемяненні буйной рагатай жывёлы быў прызнаны Павел Горбач з ЗАТ     “1 Мая”, другое месца заняла Ганна Савеня з ААТ “Нясвіжскія Астроўкі”, трэцім стаў Сяргей Лукашэвіч з ААТ “Гарадзея”.

Лепшымі маладымі аператарамі па штучным асемяненні жывёл са стажам працы да трох гадоў сталі Анастасія Марціноў-ская (ААТ “Юшавічы”) і Андрэй Закудоўскі (ЗАТ “1 Мая”).

У намінацыі “Настаўнікі 2017 года” перамогу атрымала Валянціна Філатава (ААТ “17 Верасня”), у намінацыі “Ветэраны працы” былі адзначаны Уладзімір Гуляка (ААТ “Грыцкевічы”), Канстанцін Пяцігор (ААТ “Сейлавічы”) і Ева Сянкевіч (ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс”), якія ў сельскай гаспадарцы працуюць ужо звыш 30 гадоў.

Ад імя раённага выканаўчага камітэта павіншаваў тэхнікаў-асемянатараў з паспяховай здачай экзамену на прафмайстэрства першы намеснік старшыні райвыканкама — начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віктар Худніцкі.

Практычную частку конкурсу камісіі здае
Андрэй Закудоўскі (ЗАТ “1 Мая”)

Упершыню прымаюць удзел у раённым конкурсе профмайстэрства тэхнікі па штучным
асемяненні жывёл Аляксандр Лабажэвіч
(ААТ “Новае жыццё”) і Аляксандр Андросік
(СВК “Агракамбінат Сноў”)

Падчас
конкурсу-атэстацыі

Тэхнікі па штучным асемяненні жывёл
ААТ “17 Верасня” Аксана Залеская
і Святлана Фянько

— У многім дзякуючы вашаму прафесіяналізму і дакладнаму выкананню абавязкаў Нясвіжскі раён па паказчыках у жывёлагадоўлі знаходзіцца на першых пазіцыях у рэспубліцы. А такія конкурсы з’яўляюцца выдатнымі форумамі для калегіяльных зносін, абмеркавання праблем і пошуку правільнага рашэння, аператыўнага знаёмства з новымі напрамкамі ў працы, — падкрэсліў Віктар Уладзіміравіч.

Пераможцам і прызёрам конкурсу-атэстацыі былі ўручаны Дыпломы і грашовыя прэміі ад Нясвіж-скага райвыканкама. Дарэчы,     без падарункаў не застаўся ніводны з канкурсантаў: іх уручыў старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Іван Кендыш.

Аксана ГРОХ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!