Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.47 |
Погода 5 °C

Гандаль — з суседзямі. Як прайшоў міжрэгіянальны кірмаш у Нясвіжы (дополнено)

Нясвіжскія навіны 5 лет назад 0 0

Пост опубликован: 31.10.2018

У мэтах больш поўнага забеспячэння насельніцтва  сельскагаспадарчай прадукцыяй, прадукцыяй мясаперапрацоўчай і малочнай галін, гаспадарчымі таварамі, кулінарнымі  і кандытарскімі вырабамі, удабрэннямі, насеннем і  саджанцамі, а таксама  сель-скагаспадарчым інвентаром у Нясвіжскім раёне на працягу ўсёй восені  праводзяцца кірмашы. Ладзяцца яны  ў аграгарадках для большай зручнасці мясцовага насельніцтва (апошнія, напрыклад, былі арганізаваны ў Аношках і Друцкаўшчызне), а таксама — на гарадскім рынку ў райцэнтры па суботах. А вось у нядзелю на рынку, па добрай традыцыі, прайшоў міжрэгіянальны кірмаш.



Свае тавары несвіжанам і гасцям горада  прадстаўлялі  гаспадары з Нясвіжчыны і Клеччыны, Стаўбцоўскія райспажыўтаварыства і лясгас, рыбная гаспадарка “Альба”. Свае тавары  прадставілі ААТ “Дабрабыт” і “Стаўбцоўскі РКБА”.

[metaslider id=»59191″]

Тавары — самыя розныя. Напрыклад, Нясвіжскае  райспажыўтаварыства рэалізоўвала  свініну, а суседзі са Стоўбцаў гандлявалі свежай садавінай і гароднінай, рознымі нарыхтоўкамі і саленнямі. Напрыклад, 1 кг морквы ў іх каштаваў 0,69 руб., грушы — 1,38. За некалькі гадзін разабралі ў іх сталовыя буракі і цыбулю па 0,55 і 0,69 рубля адпаведна.

Наведвальнікі праводзілі на кірмашы час з карысцю і добрым настроем дружнымі сем,ямі

На кірмашы ўвогуле добра карысталася попытам гародніна — капуста, морква, цыбуля набываліся з запасам. Многія  куплялі журавіны, мёд.

Журавіны ў Нясвіж  прывезлі з брэсцкіх лясоў. Мёд быў з пасек Нясвіжчыны. Грыбамі гандлявалі гаспадары з Гродзеншчыны. Слоік сухіх белых грыбоў або свежых сівушак каштаваў 10 рублёў.

Многія пакупнікі пакідалі кірмаш з прыгожымі ахапкамі  хрызантэм, цана за куст якіх вагалася ад 3 да 12 рублёў.

Садаводы-аматары вярталіся  дадому з кустамі агрэсту, маладымі дрэўцамі абрыкоса, грушы і яблыні самых розных сартоў, сярод якіх “Лагодная”, “Канферэнцыя”, “Каштэль”, “Белы наліў”…

Зручныя невялікія шаткаўніцы ручной работы рамесніка з Міншчыны таксама прывезлі на кірмаш. Дэманструючы прыладу, спадар  дарыў гатовую да квашання  капусту і моркву жадаючым. Ды і шаткаўніцы ішлі  на “ўра”.

На кірмашы несвіжане папаўнялі запасы капусты, морквы, цыбулі

Гаспадар з Клецкага раёна частуе артыстаў

На гарадскім рынку кожную нядзелю працуе прамысловы  магазін Нясвіжскага  райспажыўтаварыства. У час  кірмашу прадавец Эла Каўганава  прапаноў-вала тут  беларускі трыкатаж, цацкі, посуд, гаспадарчыя тавары, дзіцячыя аўтамабільныя крэслы. На многія тавары працавалі  зніжкі да 30 — 50 працэнтаў.

Цікавую прадукцыю прадставіў нясвіжскі “Дабрабыт”. Акрамя камплектаў пасцельнай  бялізны і сувенірнай прадукцыі, на кірмашы быў беларускі лён — абрусы і  сурвэткі з вышыўкай, што заўсёды карыстаецца  попытам і ў гараджан, і ў гасцей горада.

У час выступлення калектыву аматарскай творчасці Грыцкевіцкага СДК “Суседзі”

Стаўбцоўскі РКБА прадставіў курткі і сарочкі жаночыя, камуфляжнае адзенне, бялізну ААТ “Світанак” і інш.

Не спынялася чарга да аўтамагазіна № 1 СВК “Агракамбінат Сноў”. Набывалі  тут да стала каўбасныя  вырабы, мясныя паўфабрыкаты, кансервы.

Дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова “Стаўбцоўскі лясгас” на Нясвіжскім кірмашы  прапанавала пасадачны матэрыял: туі, некалькі відаў ядлоўцу, ціс, блакітную елку, а таксама  пладовыя кустарнікі — аронію чарнаплодную, каліну, барбарыс, глог. Для аматараў лазні прадавалі тут  дубовыя і бярозавыя венікі. Сваё гандлёвае месца дзяўчаты аздобілі  дарамі лесу — баравікамі, падасінавікамі, дэманстравалі плады кустоў, якія ішлі  ў продаж, бурштынам зіхацеў на сонцы іх кветкавы лясны мёд.

Даспадобы і пакупнікам, і  гандлярам прыйшлася ў гэты  дзень музычная праграма калектыву аматарскай творчасці Грыцкевіцкага СДК “Суседзі”. Песні, жарты, карагоды  прымушалі наведвальнікаў кірмашу спыняцца, і, паклаўшы пакупкі, далучыцца  да праграмы-прадстаўлення ля ўваходу на рынак. Нават немаўляты ціхенька  спалі ў калясках пад наглядам  родных, а большанькія дзеці  танцавалі разам з артыстамі. Сярод гледачоў толькі і чулася: “давай паслухаем!”, “Пачакай, давай пабудзем!”. Апладысменты і ўсмешкі  на тварах несвіжан былі лепшай узнагародай для “Суседзяў”. І прыемна было бачыць, як         удзельнікаў калектыву ў знак па-дзякі  гаспадары частавалі прыгожымі яблыкамі.

Вядома, нельга поўнасцю  перадаць тую атмасферу добразычлівасці, якая панавала ў дзень  кірмашу на рынку. Яе трэба было адчуць, і тады песні  “Суседзяў” вы прынеслі б у сваіх сэрцах разам з добрымі пакупкамі дадому.

Іна ВАСІЛЕВІЧ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!